Замовіць квіткі можна па тэлефоне: (+375 17) 334 60 08
(+375 17) 286-70-21
* - з 15 гадоў
** - з 18 гадоў
Дзеці да 10 гадоў на вячэрнія спектаклі не дапускаюцца








Неба ў дыяментах
Неба ў дыяментах**
Жанчына прагне кахання, прагне знайсці свайго, упэўненага і надзейнага Мужчыну. Але Мужчына, як вядома, зазвычай не гатовы да падобных прапазіцый… Нечаканы сінтэз сучаснай пластыкі, акцёрскай імправізацыі і арыгінальнай рэжысуры. Неадназначны, па-чэхаўску шчымлівы і вельмі пранікнёны спектакль.
Над спектаклем працавалі:
- Пераклад Таццяны Ламонавай.
- Пастаноўка Паўла Адамчыкава.
- Сцэнаграфія Таццяны Вайцяхоўскай.
У ролях:
- Дзяўчына – Людміла Сідаркевіч.
- Юнак – Максім Паніматчанка.
- Мужчына – Ігар Сігаў.
Прэса:
“Трое исполнителей рассказывают полную драматизма историю любовного треугольника… все так банально: он любит ее, она любит другого. Счастья нет ни у кого, но у каждого есть своя правда, своя мечта, желание увидеть небо в алмазах…
На этом спектакле начинаешь понимать, что современная пластика становится главным театральным языком ритмов и чувствований современнойжизни. Она помогает выявить гармонию в дисгармонии, любовь в попытке любви. Театр становится не только величественным, но и общедоступным”.
Таццяна Арлова, “Республика”, 7 лютага, 2008 г.
“Часта самыя вялікія пакуты людзям прыносіць менавіта каханне. Мужчыны і жанчыны часта недаацэньваюць разбуральную моц здрад і расставанняў, якія на ўсё жыццё пакідаюць свой след у траўміраванай душы чалавека. На мой погляд, спектакль “Неба ў дыяментах” пастаўлены аб гэтым. Таму знакаміты маналог Соні з “Дзядзькі Вані” пра тое, што “мы адпачнём, мы пачуем анёлаў, мы ўбачым усё неба ў дыяментах, мы ўбачым, як усё зло зямное, усе нашы пакуты патонуць у міласэрнасці”, які гераіня Людмілы Сідаркевіч вымаўляе ў акружэнні Юнака і Мужчыны, усіх гэтых Трэплевых, Трыгорыных, Іванавых, нечакана набывае іншы змест, іншае гучанне...”
Вольга Барабаншчыкава, “Настаўніцкая газета”, 9 лютага, 2008 г.























