Замовіць квіткі можна па тэлефоне: (+375 17) 334 60 08
(+375 17) 286-70-21
* - з 15 гадоў
** - з 18 гадоў
Дзеці да 10 гадоў на вячэрнія спектаклі не дапускаюцца








Адвечная песня
Першая беларуская фольк-рок-опера! Неверагодны, захапляльны спектакль пра жыццё нашых продкаў, пра лёс Чалавека ад нараджэння і да смерці. Спектакль пра тых, хто даў нам жыццё, сілу, годнасць і веру, спектакль пра шлях Беларуса пад гэтым сонцам на гэтай зямлі.
Над спектаклем працавалі:
- Сцэнічная ідэя і пастаноўка Сяргея Кавальчыка.
- Мастак – Уладзімір Ціханаў.
- Кампазітар – Цімур Каліноўскі.
- Балетмайстар – Тамара Федасеева.
- Педагог па вакале – Бэла Шпінер.
- Асістэнты рэжысёра – Юлія Шаўчук, Надзея Цвяткова.
У ролях:
- Мужык - Ігар Сігаў.
- Маці, Зіма - з.а. РБ Таццяна Мархель.
- Бацька – Віктар Багушэвіч.
- Жонка – Алена Баярава, Ганна Палупанава.
- Бяда – Наталля Халадовіч.
- Доля – Галіна Чэрнабаева.
- Голад, Холад – Сяргей Шымко.
- Вясна –Ганна Арыніч-Анісенка.
- Бязногі салдат –Дзмітрый Рыбчынскі.
- Лета – Вера Шыпіла, Анастасія Баброва.
- Вядзьмарка – Людміла Сідаркевіч.
- Восень – Бэла Шпінер, Наталля Бараноўская.
- Старэйшы сын – Максім Паніматчанка.
- Нявестка – Вераніка Буслаева.
- Салдаты – Аляксандр Марчанка, Дзяніс Паршын, Кірыл Навіцкі, Дзмітрый Мядзведзеў.
- Святар – Андрэй Дабравольскі.
- Дзеці Мужыка – Глаша Арыніч і Маша Халадовіч.
- Сялянкі – Алена Баярава, Ганна Палупанава, Юлія Шаўчук, Марыя Пятровіч ды іншыя.
Узнагароды:
“Славянскія тэатральныя сустрэчы” – спектакль “Адвечная песня” Я. Купалы, сцэнічная ідэя і пастаноўка С. Кавальчыка, дыплом лаўрэата ў намінацыі “Лепшы спектакль фестывалю” (г. Гомель, май, 2003 г.).
VIII Міжнародны тэатральны фестываль “Мельпамена Таўрыі” – дыплом дырэктара фестывалю акцёру Ігару Сігаву “За сцэнічнае ўвасабленне глыбіні славянскай душы”, дыплом калектыву РТБД “За акцёрскі ансамбль” у спектаклі “Адвечная песня” Я. Купалы, пастаноўка С. Кавальчыка (г. Херсон, Украіна, чэрвень, 2006 г.).
Тэатральны конкурс ХІІІ ММКФ “Лістапад” – спектакль “Адвечная песня” Я. Купалы, сцэнічная ідэя і пастаноўка С. Кавальчыка, дыплом акцёру
І. Сігаву ад “Народнай газеты” (г. Мінск, лістапад, 2006 г.).
IX Міжнародны тэатральны фестываль “Галасы гісторыі” – спектакль “Адвечная песня” Я. Купалы, пастаноўка С. Кавальчыка (г. Волагда, Расія, чэрвень, 2007 г.), Гран-пры фестывалю.
Прэса:
“…Постановка покоряет мощной, заразительной энергетикой, которая находит живой отклик в зрительном зале. Круг жизни труженика-белоруса от рождения до смерти возвращает нас к национальным истокам…, подводит к осознанию драматической судьбы народа…, образ Мужика в талантливом исполнении И.Сигова, … подчеркивает в его характере светлое, созидательное начало”.
Беларускі саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў, “Сучасная беларуская драматургія”, Мінск, 2004, стар.144.
“Неймаверны захапляльны спектакль пра тых, хто даваў нам жыццё, сілу, гонар і веру, спектакль пра шлях Беларуса пад гэтым сонцам на гэтай зямлі... Спектакль, які ўжо праз год пасля свайго нараджэння заваяваў Гран-пры на Міжнародным тэатральным фестывалі “Славянскія тэатральныя сустрэчы”. Спектакль, які шквалам авацый сустрэлі на гастролях у Іркуцку... Убачыўшы яго хоць раз, вы наўрад ці яго забудзеце”.
Вольга Новік,
“Настаўніцкая газета”, 22 верасня, 2005 г.
“С первых тактов музыки зритель попадает в стихию поэзии, вокала, танца и пантомимы. Нам рассказывается о судьбе Человека от рождения до ухода в мир иной. Исполнитель центральной роли Мужика (артист И. Сигов) сразу преподносит открытие: безукоризненное владение стихом – качество, утерянное сейчас на театре. Заслуженная артистка Беларуси Татьяна Мархель покоряет и голосом, и глубоким проникновением в суть народной песни, а вся труппа очень ладно и гармонично подхватывает. Та же труппа очень пластична в озорных танцах. Интересны и ярки народные образы, вплетенные в действие спектакля, темпоритм которого выверен и держит неотступно внимание зрителя. Слаженность всего действа говорит о развитом чувстве ансамбля, чувстве локтя, а многообразие сценических средств – о синтетичности”.
Эверт Карсакоў, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.
Нататкі аб гастролях Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ў г. Іркуцку.




























