Тэатр «Бюро Падарожжаў» (Познань) Спектакль «Вот такая жизнь» («Vot Takaya Zhizn») Кожны чалавек мае розны вобраз нашых суседзяў. Уражанні складаюцца з успамінаў, кніг, досведу, прысутнасці. Нашыя падарожжы на ўсход, сустрэчы з людзьмі, сяброўства і назіранні сталі найважнейшай крыніцай натхнення. Любы, хто быў у Расіі, ведае, што немагчыма застацца абыякавым да яе. Павал Шкотак, рэжысёр спектакля: «Імпульсам для стварэння спектакля сталі “Гісторыі Радзімы” Дзмітрыя Глухоўскага і размова з самім пісьменнікам у адным з маскоўскіх рэстаранаў. Яго гісторыі не ўвайшлі ў фінальную версію спектакля, але яго дух суправаджаў нас падчас працы». Рэжысёр: Павал Шкотак У ролях: Марта Стшалка, Барташ Бароўскі, Лукаш Кавальскі, Томаш Вжалік. Тэхнік: Лукаш Ята
З водгукаў у прэсе: Świat Kultury Poznań — 2015 Акторскае існаванне ў спектаклі «Вось такое жыццё» адсылае да мастацтва мімаў. Закрытасць прысутнасці акцёраў прымушае гледачоў адчуваць сябе непасрэднымі ўдзельнікамі спектакля, а не толькі ў якасці гледача-назіральніка. Тое, што мы ўбачылі на сцэне, нагадвае пра суседзяў, якія назіраюць праз замочную шчыліну. Głos Wielkopolski — 2015 «Вось такое жыццё» прадстаўляе расійскі тэатральны пейзаж з выдатным гукавым суправаджэннем у фонавым рэжыме, які стварае атмасферу і драматургію, што балансуе паміж экстрымам і выразнасцю. Мова тэатра — падвешаная паміж пантамімай і сімвалічным, трохі нерэалістычным дзеяннем — спадабалася больш за ўсё. Teatralny.pl — 2015 На сцэне няма грувасткай дэкарацыі. Ёсць пэўны сціплы, але значны рэквізіт. Усё заснавана на вельмі прафесійным і красамоўным выкананні, што адсылае да стылістыкі вельмі рускай «сумнай клаўнады».