Безбар'ерны доступ - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

БЕЗБАР’ЕРНЫ ДОСТУП

Безбар'ерны доступ

Наш тэатр часткова абсталяваны для наведвання асобамі, якія маюць абмежаваныя фізічныя магчымасці. У рамках праграмы «Безбар’ерны доступ» мы гатовыя аказаць вам дапамогу і садзейнічанне пры наведванні нашага тэатра.

Для гледачоў з абмежаванымі магчымасцямі Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прапануе:

1. Ад 5 да 9 месцаў у першым радзе па спецыяльнай цане са зніжкай.

2. Ліфт, размешчаны у службовай частцы тэатра. Да ліфтаў нашых гледачоў суправаджае адміністратар тэатра.

3. Спецыяльна абсталяваны санвузел на другім паверсе тэатра.

4. Свабодныя парковачныя месцы на стаянцы каля тэатра.

Супрацоўнікі тэатра аказваюць дадатковы сэрвіс для гледачоў з абмежаванымі магчымасцямі:

— пры неабходнасці суправаджаюць гледачоў з абмежаванымі магчымасцямі і аказваюць дапамогу ў перамяшчэннях па тэатру;

— аказваюць дапамогу ў набыцці квіткоў, браніраванні іх для выкупу перад спектаклем (пры наяўнасці квіткоў);

Просім вас, па магчымасці, браніраваць квіткі не пазней, чым за тыдзень да спектакля. Пры браніраванні паведамляйце, калі ласка, што вы ўдзельнік праграмы “Безбар’ерны доступ”. Звяртаем вашу ўвагу, што некаторыя спектаклі РТБД карыстаюцца павышаным попытам, таму квіткі на іх лепей замаўляць загадзя.

Тэлефон для браніравання: +375 29 154 04 44.
 
Чакаем вас на нашых спектаклях!

РТБД