Партнёры - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

ПАРТНЁРЫ РТБД

АПЯКУНСКАЯ РАДА

Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае страхавое прадпрыемства «Белдзяржстрах» (скарочанае – Белдзяржстрах) – буйнейшая страхавая арганізацыя Рэспублікі Беларусь. На сённяшні дзень Белдзяржстрах – лідэр страхавога рынку Беларусі. Місія Белдзяржстраха – задавальненне патрэб грамадзян і арганізацый Рэспублікі Беларусь у абароне дабрабыту шляхам прадастаўлення якасных і даступных паслуг страхавання.

ПАРТНЁРЫ

Партнёры

ААТ «АСБ Беларусбанк» – найбуйнейшая ўніверсальная фінансава-крэдытная ўстанова краіны, якая прапануе сваім кліентам больш за 100 відаў банкаўскіх паслуг і прадуктаў, у тым ліку па разлікова-касаваму абслугоўванню, крэдытаванню, дэпазітных аперацыях, лізінгу, факторынгу, інкасацыі, міжнародных і міжбанкаўскіх разліках, валютна-абменных і канверсійных аперацыях, аперацыях з банкаўскімі картамі, кансалтынгавыя і дэпазітарныя паслугі.

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Театро» было створана ў 2007 годзе і на сённяшні дзень налічвае больш за 400 удзельнікаў, сярод якіх беларусы, французы, бельгійцы, швейцарцы, канадцы і прадстаўнікі іншых краін. Гэта акцёры, рэжысёры, музыканты, студэнты, выкладчыкі, перакладчыкі і прадстаўнікі дзелавых колаў. У гэтым праекце прымаюць удзел як прафесійныя акцёры, так і студэнты, якія хочуць адкрыць для сябе рускую тэатральную школу, заснаваную на спадчыне К.С.Станіслаўскага, В.І.Неміровіча-Данчанкі, У.Э.Мейерхольда і М.А.Чэхава. Штогод МГА «Театро» ў супрацоўніцтве з французскай тэатральнай асацыяцыяй «Demain le Printemps» арганізуе ў Беларусі дзевяцімесячны майстар-клас для еўрапейскіх студэнтаў, а таксама розныя стажыроўкі за мяжой і тэатральныя паказы, тым самым спрыяючы ўмацаванню супрацоўніцтва паміж рознымі краінамі і папулярызацыі іх культурнай спадчыны.

Минский государственный художественный колледж имени А.К. Глебова основан в 1947 году.
Среди выпускников колледжа – Народные художники Республики Беларусь Михаил Савицкий, Май Данциг, Виктор Громыко, Арлен Кашкуревич, Леонид Щемелев, Георгий Поплавский и многие другие, получившие международное признание

РТБД