ГІСТОРЫЯ
РЭСПУБЛІКАНСКАГА ТЭАТРА
БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ
Паводле пастановы Савета Міністраў Беларускай ССР Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі быў створаны ў снежні 1990 года і пэўны час існаваў як структурнае падраздзяленне Беларускага тэатра імя Янкі Купалы. Яму быў нададзены статус творчай лабараторыі і канцэпцыя новага сцэнічнага калектыва была акрэслена дакладна: падтрымка нацыянальнай драматургіі, адкрыццё новых імёнаў беларускіх аўтараў. Тэатр узначаліў заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валерый Мазынскі. Трупа была сфарміравана з ягоных вучняў, выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстутута. Першая прэм’ера адбылася 1 лютага 1992 года. П’есу “Ку-ку” Міколы Арахоўскага ўвасобіў рэжысёр Андрэй Гузій.
Неўзабаве сцэнічны калектыў набыў самастойнасць, пераехаў ва ўласнае памяшканне на Крапоткіна 44, дзе цяпер і знаходзіцца Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Дзеля таго, каб маладыя драматургі на справе спасцігалі законы тэатра, з імі праводзілася скрупулёзная праца. Абавязковай была прысутнасць аўтара пры чытцы п’есы з акцёрамі, удзел у рэпетыцыях. Цягам першага дзесяцігоддзя ў рэпертуары з’явіліся спектаклі па творах Міколы Арахоўскага, Уладзіміра Савуліча, Ігара Сідарука, Максіма Клімковіча, Міраслава Адамчыкава, Раісы Баравіковай, Алены Паповай, Сяргея Кавалёва і іншых.
Акцэнт быў зроблены на спектаклях метафарычнага і абсурдысцкага накірунку. Тэатр браў актыўны ўдзел у фестывалях. Са спектаклямі “Рычард” і “Макбет” Уільяма Шэкспіра двойчы з поспехам удзельнічаў у Эдзінбургскім фестывалі “Фрындж”.
З 2000 па 2012 г.г. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі ўзначальваў заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка. Новая трупа была сфарміравана з выпускнікоў Універсітэта культуры і мастацтваў, вучняў рэжысёра. Асаблівая ўвага ў гэты час надавалася атмасферы студыйнасці, прафесійнаму росту маладых акцёраў, духоўнаму мікраклімату. Тэатр-дом абраны як аснова творчай мадэлі. Мастацкія прыярытэты аддадзены псіхалагічнаму тэатру. РТБД далучаецца да міжнароднага тэатральнага руху. Запрашэнні на фестывалі адбываюцца адно за адным. Быў наладжаны шэраг сумесных міжнародных праектаў з тэатральнымі дзеячамі Францыі, Ізраіля, Расіі, ЗША, Сербіі.
У РТБД значна палепшыліся ўмовы для творчасці, да тэатра далучылі другі паверх суседняга будынку. Усё большую цікавасць у тэатральнай грамадскасці стала выклікаць дзейнасць Цэнтра беларускай драматургіі, які быў створаны пры тэатры ў 2007 годзе. У трупе ў гэты час працуе 33 акцёры, у рэпертуары – 33 спектаклі. У 2010 годзе тэатру прысвоена ганаровае званне Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь.
У 2012 годзе мастацкім кіраўніком Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі прызначаны заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Гарцуеў. З 2014 дырэктарам тэатра становіцца Уладзімір Карачэўскі. Вельмі хутка становіцца заўважна, што яркая, маладая і мабільная трупа распачынае новыя стасункі са сваімі гледачамі. У спектаклях РТБД ідзе размова пра вечныя пытанні жыцця і смерці, месца сучаснага чалавека ў грамадстве, нацыянальную самаідэнтыфікацыю. Такія пастаноўкі, як “Раскіданае гняздо”, “Кар’ера доктара Рауса”, “Мабыць?”, “Пелікан”, “Гэта ўсё яна” выклікаюць спрэчкі, моцныя рэакцыі, бударажаць публіку.
Плённа працуе з маладымі аўтарамі, прыцягвае ўвагу тэатральнай грамадскасці Цэнтр беларускай драматургіі (кіраўнік – Аляксандр Марчанка). Важнай штогадовай падзеяй Цэнтра з’яўляецца Міжнародная драматургічная лабараторыя, вынікамі якой становяцца новыя п’есы, якія часта трапляюць у шорт- і лонг-лісты прэстыжных міжнародных драматургічных конкурсаў.
Тэатр шмат працуе з маладымі рэжысёрамі, шукае новыя тэатральныя формы і новыя спосабы ўзаемадзеяння з гледачамі. Значнае месца ў яго дзейнасці займае міжнароднае супрацоўніцтва: удзел у фестывалях, творчых лабараторыях, пашырэнне міжнародных сувязей. У 2015 годзе РТБД стаў арганізатарам ІІ Маладзёжнага тэатральнага форума краін СНГ, Балтыі і Грузіі, які стаў яркай тэатральнай падзеяй не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.
З 2018 года дырэктарам тэатра прызначана Святлана Карукіна. Цэнтр беларускай драматургіі з 2020 года ўзначальвае Анастасія Васілевіч. Тэатр працягвае сваю працу ў абраным накірунку, таксама ў рэпертуары з’яўляюцца новыя пастаноўкі, такія як “Паляванне на сябе”, “Бетон”, “Шлюб з ветрам”, “Сірожа”, “Профіт”, “Калека з вострава Інішман” і іншыя.
У складаны час пандэміі Covid-19 тэатр намагаецца заставацца на сувязі са сваімі гледачамі ў анлайн-фармаце: стварае праект “Антракт з РТБД”, праводзіць чыткі п’ес, прымае ўдзел у фестывалях, ладзіць прэм’еры ў прамой трансляцыі. Працягваецца гастрольнае жыцце РТБД.
У пастаноўках тэатра спалучаюцца сатыра і лірыка, гратэск і рэалістычная дакладнасць, высокая маральная праблематыка, псіхалагічны аналіз. РТБД імкнецца да эксперыменту, з’яўляецца стартавай пляцоўкай для адкрыцця новых імёнаў і распрацоўкі творчых ідэй.
За гады існавання РТБД стаў неад’емнай часткай культуры Беларусі і заняў лідзіруючыя пазіцыі ў сучасным беларускім тэатры. Аснову рэпертуару – больш за 70% пастановак – складаюць творы беларускіх аўтараў: Мікалая Матукоўскага, Францішка Аляхновіча, Леапольда Родзевіча, Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Элізы Ажэшка і іншых. Акрамя таго, у афішы ёсць творы класікаў сусветнай літаратуры, такіх як Марцін МакДонах, Жэральд Сіблейрас, Мікалай Гогаль, Рыгор Горын.
Апошнім часам тэатр браў удзел у такіх міжнародных тэатральных фестывалях, як Чэхаўскі міжнародны тэатральны фестываль (Расія, Масква), Міжнародны тэатральны фестываль “Балтыйскі дом” (Расія, Санкт-Пецярбург), Маладзёжны тэатральны форум краін СНД, Балтыі і Грузіі, Міжнародны Волкаўскі фестываль (Расія, Яраслаўль), Міжнародны фестываль Марціна МакДонаха (Перм, Расія), Платонаўскі фестываль мастацтваў (Варонеж, Расія), Міжнародны фестываль тэатральных мастацтваў Ф.М. Дастаеўскага ў Вялікім Ноўгарадзе і ў іншых.
1 жніўня 2024 года дырэктарам РТБД прызначана Святлана Навуменка. 8 кастрычніка 2025 года адбылася знакавая падзея — юбілейны трохсоты паказ спектакля “Адамавы жарты”, сапраўднага тэатральнага доўгажыхара РТБД. Адбыліся прэм’еры вечера гарадскіх камедый “Заручыны” і легенды ў дзвюх дзеях “Ладдзя роспачы”.
З 25 лістапада па 7 снежня 2025 года Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі ўпершыню паказаў свае спектаклі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы: аўтарскі праект “Май хомлэнд” аб сваім месцы ў свеце і знакаміты “Вечар” паводле аднайменнай п’есы Аляксея Дударава.
Усе пастаноўкі РТБД ідуць на беларускай мове. Пра тэатр шмат пішуць. Рэжысёраў і акцёраў добра ведаюць і любяць гледачы. РТБД – гэта сапраўдныя эмоцыі!
ЛЕТАПІС РТБД
2026
27 сакавіка 2026 года – спектакль “Хам”, аўтар – Эліза Ажэшка, праект Цэнтра беларускай драматургіі
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў удастоены вышэйшай узнагароды Беларускага саюза тэатральных дзеячаў – прыза “Крыштальная Паўлінка”.
2025
- 27 снежня 2025г. – спектакль “Ладдзя роспачы” паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча, аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр-пастаноўшчык – Святлана Навуменка, сцэнограф – Юрый Саламонаў, мастак па касцюмах – Таццяна Лісавенка, кампазітар – Андрэй Лабчэўскі, харэограф – Дзіяна Юрчанка, відэакантэнт – Аляксей Ладышаў
- 8 ліпеня 2025г. – спектакль “Які такі “патоп”?”, аўтар – Вераніка Буслаева, рэжысёр-пастаноўшчык – Вераніка Буслаева, сцэнограф і мастак па касцюмах – Юрый Саламонаў, кампазітар – Міхаіл Абухаў, відэакантэнт – Аляксей Ладышаў
- 4 чэрвеня 2025г. – спектакль “Памінальная малітва”, аўтар – Рыгор Горын (па матывах твораў Шолам-Алейхема), рэжысёр-пастаноўшчык і мастак-пастаноўшчык – Юрый Пахомаў, харэограф – Дзіяна Юрчанка, пераклад – Вольга Кавалеўская
- 19 сакавіка 2025г. – спектакль “Май хомлэнд”, праект Цэнтра беларускай драматургіі
- Восеньскі фестываль і Кітайскі Шанхайскі міжнародны фестываль мастацтваў у Шанхаі (Кітайская Народная Рэспубліка), пляцоўка “Theatre Young”, 27 лістапада – 6 снежня 2025 года. Спектаклі “Май хомлэнд” і “Вечар” Цэнтра беларускай драматургіі
- VIII Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія” (Беларусь), лістапад 2025г. Спектакль “Заручыны” паводле п’ес “Як яны жаніліся” Аляксандра Валодзьскага і “Пярэстая красуля” Аляксандра Чужыніна. Юлія Гружэўская стала пераможцам у намінацыі “Найлепшая жаночая роля ў спектаклі тэатра драмы” за ролю Барбары.
- XXIX Міжнародны фестываль тэатральных мастацтваў Ф. М. Дастаеўскага (Вялікі Ноўгарад, Расія), лістапад 2025г. Спектакль “Махляры” (паводле п’есы М. Гогаля “Гульцы”)
- III Рэспубліканскі тэатральны фестываль “Перамога” (Мінск, Беларусь), май 2025г. Спектакль “Хатыня” па матывах аповесці Алены Кобец-Філімонавай. Вераніка Буслаева стала лаўрэатам у намінацыі “Лепшая жаночая роля” (за ролю Стэфы) у конкурснай праграме “Спектакль тэатра драмы”.
- Мастацка-патрыятычны фестываль “Тэатр Перамогі” (Масква, Расія). Спектакль “Альпійская балада” стаў лаўрэатам спецыяльнай міжнароднай намінацыі “Мы разам”.
- VI Міжнародны тэатральны анлайн-марафон “Дарогі Перамогі”, май 2025г. Спектакль “Хатыня” па матывах аповесці Алены Кобец-Філімонавай (анлайн-паказ)
- XIII Міжнародны тэатральны фестываль “Залатая правінцыя” (Кузнецк, Расія), красавік 2025г. Спектакль “Альпійская балада” В. Быкава (анлайн-паказ)
- XVIII Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М@rt.кантакт» (Магілёў, Беларусь), сакавік 2025г. Спектакль “Заручыны” паводле п’ес “Як яны жаніліся” А. Валодзьскага і “Пярэстая красуля” А. Чужыніна
- 12 лістапада 2025г. па запрашэнні Амбасады Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў Маскве быў паказаны спектакль “Адамавы жарты” паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча.
- 14 кастрычніка 2025г. – спектакль “Адамавы жарты” паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча (Ельск)
- 9 кастрычніка 2025г. – спектакль “Хатыня” па матывах аповесці Алены Кобец-Філімонавай “Жаваранкі над Хатынню” (Барысаў)
- 8 кастрычніка 2025г. – спектакль “Адамавы жарты” паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча (Баранавічы)
- 30 верасня 2025г. – спектаклі “Залатое сэрцайка” С. Навуменка, “Адамавы жарты” паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча (Крычаў)
- 21 мая 2025г. – спектаклі “Залатое сэрцайка” С. Навуменка, “Альпійская балада” В. Быкава (Салігорск)
- 18 красавіка 2025г. – спектакль “Адамавы жарты” паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча (Нясвіж)
- 4 красавіка 2025г. – спектакль “Альпійская балада” В. Быкава (Гарадок)
- 27 сакавіка 2025г. – спектакль “Хатыня” па матывах аповесці Алены Кобец-Філімонавай “Жаваранкі над Хатынню” (Маладзечна)
- 5 сакавіка 2025г. – спектакль “Таямніца чароўнага календара” М. Варфаламеева (г. п. Зэльва)
- 11 лютага 2025г. – “Залатое сэрцайка” С. Навуменка (Ганцэвічы)
2024
- 19 снежня 2024г. – спектакль “Заручыны” паводле п’ес “Як яны жаніліся” Аляксандра Валодзьскага і “Пярэстая красуля” Аляксандра Чужыніна, рэжысёр-пастаноўшчык – Святлана Навуменка, мастак-пастаноўшчык – Юрый Саламонаў, кампазітар – Андрэй Лабчэўскі, харэограф – Дзіяна Юрчанка
- 11 ліпеня 2024г. – спектакль “Хатыня” па матывах аповесці Алены Кобец-Філімонавай “Жаваранкі над Хатынню”, аўтар інсцэніроўкі – Аляксандр Бародка, рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Бародка, мастак-пастаноўшчык – Марына Алекна
- 19 студзеня 2024г. – спектакль “Вечар”, аўтар – Аляксей Дудараў, праект Цэнтра беларускай драматургіі
- III Міжнародны Ціхаакіянскі тэатральны фестываль (Уладзівасток, Расія), кастрычнік 2024г. Спектакль “Камень дурасці”
- XXVIII Міжнародны тэатральны фестываль “Белая Вежа” (Брэст, Беларусь), верасень 2024г. Спектакль “Карней” па матывах твораў Уладзіміра Караткевіча адзначаны дыпломам “За ўвасабленне нацыянальнай тэмы”.
- V Маладзёжны тэатральны форум краін СНД (Алматы, Казахстан), чэрвень 2024г. Спектакль “Пачупкі” Я. Карняга, К. Аверкавай атрымаў I Прэмію і Галоўны прыз форуму – залаты парасон, а таксама Ганаровы дыплом ад Асацыяцыі тэатральных крытыкаў і Дыплом за лепшы спектакль ад маладых крытыкаў.
- V Міжнародны тэатральны анлайн-марафон “Дарогі Перамогі”, май 2024 г. Спектакль “Карней” па матывах твораў Уладзіміра Караткевіча
- VII тэатральны фестываль “Розаўфест” (Яраслаўль, Расія), красавік 2024г. Спектакль “Камень дурасці” атрымаў спецпрыз “За лепшае мастацкае рашэнне”.
- 27 лістапада 2024г. – “Адамавы жарты” паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча (Барысаў, Беларусь)
- 12 лістапада 2024г. – спектакль “Вечар” А. Дударава (Баранавічы, Беларусь)
- 24 кастрычніка 2024г. – спектакль “Альпійская балада” В. Быкава (г. п. Карэлічы, Беларусь)
- 17 кастрычніка 2024г. – спектакль “Таямніца чароўнага календара” М. Варфаламеева (Талачын, Беларусь)
- 20 верасня 2024г. – спектакль “Гісторыя двух сабак” Я. Конева (Быхаў, Беларусь)
- 2 ліпеня 2024г. – спектакль “Адамавы жарты” паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча (Глыбокае, Беларусь)
- 20 чэрвеня 2024г. – спектакль “Таямніца чароўнага календара” М. Варфаламеева (Барысаў, Беларусь)
- 16 мая 2024г. – спектакль “Альпійская балада” В. Быкава (аграгарадок Замасточча, Беларусь)
- 2 мая 2024г. – спектакль “Альпійская балада” В. Быкава (Бабруйск, Беларусь)
- 18 красавіка 2024г. – спектаклі “Гісторыя двух сабак” Я. Конева і “Адамавы жарты” паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча (г. п. Карэлічы, Беларусь)
- Віктар Багушэвіч атрымаў Ганаровую грамату Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За шматгадовую добрасумленную працу і значны ўклад у развіцце і папулярызацыю нацыянальнай культуры”.
- З 1 жніўня 2024 года дырэктарам РТБД прызначана Святлана Навуменка.
2025
- 27 снежня 2025г. – спектакль “Ладдзя роспачы” паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча, аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр-пастаноўшчык – Святлана Навуменка, сцэнограф – Юрый Саламонаў, мастак па касцюмах – Таццяна Лісавенка, кампазітар – Андрэй Лабчэўскі, харэограф – Дзіяна Юрчанка, відэакантэнт – Аляксей Ладышаў
- 8 ліпеня 2025г. – спектакль “Які такі “патоп”?”, аўтар – Вераніка Буслаева, рэжысёр-пастаноўшчык – Вераніка Буслаева, сцэнограф і мастак па касцюмах – Юрый Саламонаў, кампазітар – Міхаіл Абухаў, відэакантэнт – Аляксей Ладышаў
- 4 чэрвеня 2025г. – спектакль “Памінальная малітва”, аўтар – Рыгор Горын (па матывах твораў Шолам-Алейхема), рэжысёр-пастаноўшчык і мастак-пастаноўшчык – Юрый Пахомаў, харэограф – Дзіяна Юрчанка, пераклад – Вольга Кавалеўская
- 19 сакавіка 2025г. – спектакль “Май хомлэнд”, праект Цэнтра беларускай драматургіі
- Восеньскі фестываль і Кітайскі Шанхайскі міжнародны фестываль мастацтваў у Шанхаі (Кітайская Народная Рэспубліка), пляцоўка “Theatre Young”, 27 лістапада – 6 снежня 2025 года. Спектаклі “Май хомлэнд” і “Вечар” Цэнтра беларускай драматургіі
- VIII Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія” (Беларусь), лістапад 2025г. Спектакль “Заручыны” паводле п’ес “Як яны жаніліся” Аляксандра Валодзьскага і “Пярэстая красуля” Аляксандра Чужыніна. Юлія Гружэўская стала пераможцам у намінацыі “Найлепшая жаночая роля ў спектаклі тэатра драмы” за ролю Барбары.
- XXIX Міжнародны фестываль тэатральных мастацтваў Ф. М. Дастаеўскага (Вялікі Ноўгарад, Расія), лістапад 2025г. Спектакль “Махляры” (паводле п’есы М. Гогаля “Гульцы”)
- III Рэспубліканскі тэатральны фестываль “Перамога” (Мінск, Беларусь), май 2025г. Спектакль “Хатыня” па матывах аповесці Алены Кобец-Філімонавай. Вераніка Буслаева стала лаўрэатам у намінацыі “Лепшая жаночая роля” (за ролю Стэфы) у конкурснай праграме “Спектакль тэатра драмы”.
- Мастацка-патрыятычны фестываль “Тэатр Перамогі” (Масква, Расія). Спектакль “Альпійская балада” стаў лаўрэатам спецыяльнай міжнароднай намінацыі “Мы разам”.
- VI Міжнародны тэатральны анлайн-марафон “Дарогі Перамогі”, май 2025г. Спектакль “Хатыня” па матывах аповесці Алены Кобец-Філімонавай (анлайн-паказ)
- XIII Міжнародны тэатральны фестываль “Залатая правінцыя” (Кузнецк, Расія), красавік 2025г. Спектакль “Альпійская балада” В. Быкава (анлайн-паказ)
- XVIII Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М@rt.кантакт» (Магілёў, Беларусь), сакавік 2025г. Спектакль “Заручыны” паводле п’ес “Як яны жаніліся” А. Валодзьскага і “Пярэстая красуля” А. Чужыніна
- 12 лістапада 2025г. па запрашэнні Амбасады Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў Маскве быў паказаны спектакль “Адамавы жарты” паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча.
- 14 кастрычніка 2025г. – спектакль “Адамавы жарты” паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча (Ельск)
- 9 кастрычніка 2025г. – спектакль “Хатыня” па матывах аповесці Алены Кобец-Філімонавай “Жаваранкі над Хатынню” (Барысаў)
- 8 кастрычніка 2025г. – спектакль “Адамавы жарты” паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча (Баранавічы)
- 30 верасня 2025г. – спектаклі “Залатое сэрцайка” С. Навуменка, “Адамавы жарты” паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча (Крычаў)
- 21 мая 2025г. – спектаклі “Залатое сэрцайка” С. Навуменка, “Альпійская балада” В. Быкава (Салігорск)
- 18 красавіка 2025г. – спектакль “Адамавы жарты” паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча (Нясвіж)
- 4 красавіка 2025г. – спектакль “Альпійская балада” В. Быкава (Гарадок)
- 27 сакавіка 2025г. – спектакль “Хатыня” па матывах аповесці Алены Кобец-Філімонавай “Жаваранкі над Хатынню” (Маладзечна)
- 5 сакавіка 2025г. – спектакль “Таямніца чароўнага календара” М. Варфаламеева (г. п. Зэльва)
- 11 лютага 2025г. – “Залатое сэрцайка” С. Навуменка (Ганцэвічы)
2024
- 19 снежня 2024г. – спектакль “Заручыны” паводле п’ес “Як яны жаніліся” Аляксандра Валодзьскага і “Пярэстая красуля” Аляксандра Чужыніна, рэжысёр-пастаноўшчык – Святлана Навуменка, мастак-пастаноўшчык – Юрый Саламонаў, кампазітар – Андрэй Лабчэўскі, харэограф – Дзіяна Юрчанка
- 11 ліпеня 2024г. – спектакль “Хатыня” па матывах аповесці Алены Кобец-Філімонавай “Жаваранкі над Хатынню”, аўтар інсцэніроўкі – Аляксандр Бародка, рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Бародка, мастак-пастаноўшчык – Марына Алекна
- 19 студзеня 2024г. – спектакль “Вечар”, аўтар – Аляксей Дудараў, праект Цэнтра беларускай драматургіі
- III Міжнародны Ціхаакіянскі тэатральны фестываль (Уладзівасток, Расія), кастрычнік 2024г. Спектакль “Камень дурасці”
- XXVIII Міжнародны тэатральны фестываль “Белая Вежа” (Брэст, Беларусь), верасень 2024г. Спектакль “Карней” па матывах твораў Уладзіміра Караткевіча адзначаны дыпломам “За ўвасабленне нацыянальнай тэмы”.
- V Маладзёжны тэатральны форум краін СНД (Алматы, Казахстан), чэрвень 2024г. Спектакль “Пачупкі” Я. Карняга, К. Аверкавай атрымаў I Прэмію і Галоўны прыз форуму – залаты парасон, а таксама Ганаровы дыплом ад Асацыяцыі тэатральных крытыкаў і Дыплом за лепшы спектакль ад маладых крытыкаў.
- V Міжнародны тэатральны анлайн-марафон “Дарогі Перамогі”, май 2024 г. Спектакль “Карней” па матывах твораў Уладзіміра Караткевіча
- VII тэатральны фестываль “Розаўфест” (Яраслаўль, Расія), красавік 2024г. Спектакль “Камень дурасці” атрымаў спецпрыз “За лепшае мастацкае рашэнне”.
- 27 лістапада 2024г. – “Адамавы жарты” паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча (Барысаў, Беларусь)
- 12 лістапада 2024г. – спектакль “Вечар” А. Дударава (Баранавічы, Беларусь)
- 24 кастрычніка 2024г. – спектакль “Альпійская балада” В. Быкава (г. п. Карэлічы, Беларусь)
- 17 кастрычніка 2024г. – спектакль “Таямніца чароўнага календара” М. Варфаламеева (Талачын, Беларусь)
- 20 верасня 2024г. – спектакль “Гісторыя двух сабак” Я. Конева (Быхаў, Беларусь)
- 2 ліпеня 2024г. – спектакль “Адамавы жарты” паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча (Глыбокае, Беларусь)
- 20 чэрвеня 2024г. – спектакль “Таямніца чароўнага календара” М. Варфаламеева (Барысаў, Беларусь)
- 16 мая 2024г. – спектакль “Альпійская балада” В. Быкава (аграгарадок Замасточча, Беларусь)
- 2 мая 2024г. – спектакль “Альпійская балада” В. Быкава (Бабруйск, Беларусь)
- 18 красавіка 2024г. – спектаклі “Гісторыя двух сабак” Я. Конева і “Адамавы жарты” паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча (г. п. Карэлічы, Беларусь)
- Віктар Багушэвіч атрымаў Ганаровую грамату Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За шматгадовую добрасумленную працу і значны ўклад у развіцце і папулярызацыю нацыянальнай культуры”.
- З 1 жніўня 2024 года дырэктарам РТБД прызначана Святлана Навуменка.
2023
- 16 снежня 2023г. – спектакль “Забалоцце”, аўтары – Яўген Карняг і Каця Аверкава, рэжысёр – Яўген Карняг, мастак – Таццяна Нерсісян, кампазітар і музычны кіраўнік – Каця Аверкава
- 13 ліпеня 2023г. – спектакль “Карней” па матывах твораў Уладзіміра Караткевіча, аўтары інсцэніроўкі — Мікалай Музычэнка, Алена Зміцер, рэжысёр — Алена Зміцер, мастак-пастаноўшчык — Марына Алекна
- 8 красавіка 2023г. – спектакль “Вось я і прыйшла!” па матывах твораў Данііла Хармса, рэжысёр – Аляксандр Бародка, мастак-пастаноўшчык – Юрый Саламонаў, мастак па касцюмах – Марына Алекна, кампазітар – Аляксандр Гембіцкі, пераклад – Марыя Пушкіна
- XXXIII Міжнародны тэатральны фестываль “Балтыйскі дом” (Санкт-Пецярбург, Расія), кастрычнік 2023г. Спектакль “Пачупкі” Я. Карняга і К. Аверкавай
- XXVII Міжнародны тэатральны фестываль “Белая Вежа” (Брэст, Беларусь), верасень 2023г. Спектакль “Камень дурасці” К. Сцешыка. Дыплом “За лепшы акцёрскі ансамбль”
- XXІII Міжнародны Волкаўскі фестываль (Яраслаўль, Расія), верасень 2023г. Спектакль “Шлюб з ветрам” Я. Карняга і К. Аверкавай
- Міжнародны тэатральны фестываль ім. А.П. Чэхава (Масква, Расія), чэрвень 2023. Спектакль “Камень дурасці”
- Платонаўскі фестываль мастацтваў (Варонеж, Расія), чэрвень 2023. Спектакль “Шлюб з ветрам”
- Рэспубліканскі конкурс на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі 2022 года.
Спектакль “Альпійская балада” В. Быкава – пераможца ў намінацыі “Лепшы спектакль патрыятычнай тэматыкі” - IV Міжнародны тэатральны анлайн-марафон “Дарогі Перамогі”, май 2023 г. Спектакль “Альпійская балада” В. Быкава
- XVI Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М@rt.кантакт» (Магілёў, Беларусь), сакавік 2023г. Спектакль “Пачупкі”, лепшы спектакль форуму па версіі прафесійнага журы – Залатая маска
- 23 лістапада 2023г. – спектакль “Беларусь. Дыдактыка” (Салігорск, Беларусь)
- 9 і 10 лістапада 2023г. – спектакль “Пачупкі” Я. Карняг, К. Аверкава, “Шлюб з ветрам” Я. Карняг, К. Аверкава (Брэст, Беларусь)
- 25–27 кастрычніка 2023г. – спектакль “Мудрамер” М. Матукоўскага, “Тэсты для дарослых” М. Гаўрана, “Таямніца чароўнага календара” М. Варфаламеева (Віцебск, Беларусь)
- 22 ліпеня 2023г. па запрашэнні Амбасады Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў Маскве быў паказаны спектакль “Альпійская балада” В. Быкава
- 5 і 6 ліпеня 2023г. спектакль “Камень дурасці” быў паказаны ў Екацярынбургу (Расія) у рамках XVI Міжнароднага тэатральнага фестываля імя А.П. Чэхава
- 21 лютага 2023г. – спектакль “Гісторыя двух сабак” Я. Конева (Дзяржынск, Беларусь)
2022
- 17 снежня 2022г. – спектакль “Махляры” (паводле п’есы М. Гогаля “Гульцы”), рэжысёр – Сяргей Фядотаў, мастак-сцэнограф і мастак па касцюмах – Сяргей Фядотаў, кампазітар – Аляксандр Пантыкін, пераклад – Марыя Пушкіна
- 13 кастрычніка 2022г. – спектакль “Тэсты для дарослых”, аўтар – Міра Гаўран, рэжысёр-пастаноўшчык – Святлана Навуменка, сцэнограф і мастак па касцюмах – Юрый Саламонаў, харэограф – Дзіяна Юрчанка, пераклад і музычнае афармленне – Святлана Навуменка, мастак па святле – Сямён Давыдзенка
- 6 мая 2022г. – спектакль “Альпійская балада”, аўтар – Васіль Быкаў, рэжысёр – Святлана Навуменка, інсцэніроўка і музычнае афармленне – Святлана Навуменка, мастак – Юрый Саламонаў, харэограф – Максім Дубоўскі, відэакантэнт – Алена Хмялеўская
- 26 сакавіка 2022г. – спектакль “Камень дурасці”, аўтар – Канстанцін Сцешык, рэжысёр – Дзмітрый Зімін, мастак – Алена Ігруша, кампазітар – Аляксандр Сітнікаў, пераклад – Марыя Пушкіна
- 17 лютага 2022г. – спектакль “Пачупкі”, аўтары – Яўген Карняг і Каця Аверкава, рэжысёр – Яўген Карняг, мастак – Таццяна Нерсісян, кампазітар і музычны кіраўнік – Каця Аверкава
- VIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск, Беларусь), лістапад 2022г. Спектакль “Альпійская балада” В. Быкава. “Лепшая мужчынская роля другога плана ” – Уладзіслаў Віленчыц (за ролю Гефтлінга)
- XXXII Міжнародны тэатральны фестываль “Балтыйскі дом” (Санкт-Пецярбург, Расія), кастрычнік 2022г. Спектакль “Камень дурасці” К. Сцешыка
- V Міжнародны фестываль Марціна МакДонаха (Перм, Расія), кастрычнік 2022г. Спектакль “Калека з вострава Інішман” М. МакДонаха. Гран-пры фестывалю, “Лепшая мужчынская роля” – Арцём Курэнь (за ролю Калекі Білі), “Лепшая мужчынская роля другога плана” – Максім Брагінец (за ролю Малыша Бобі)
- XXVI Міжнародны тэатральны фестываль “Белая Вежа” (Брэст, Беларусь), верасень 2022г. Спектакль “Пачупкі” Я. Карняга і К. Аверкавай. Дыплом “За лепшы музычна-пластычны спектакль”
- III Міжнародны тэатральны анлайн-марафон “Дарогі Перамогі”, май 2022 г. Спектакль “Дзед” В. Паніна
- 20 снежня 2022г. – спектакль “Залатое сэрцайка” С. Навуменка (Астравец, Беларусь)
- 26 лістапада 2022г. – спектаклі “Гісторыя двух сабак” Я. Конева, “Адамавы жарты” паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча (Слонім, Беларусь)
- 10 лістапада 2022г. – спектаклі “Гісторыя двух сабак” Я. Конева, “Вар’ятка” Н. Птушкінай (Мазыр, Беларусь)
- 2 лістапада 2022г. – спектакль “Альпійская балада” В. Быкава (Салігорск, Беларусь)
- 26 кастрычніка 2022г. – спектакль “Альпійская балада” В. Быкава (Баранавічы, Беларусь)
- 26 кастрычніка 2022г. па запрашэнні Амбасады Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў Маскве быў паказаны спектакль “Калека з вострава Інішман” М. МакДонаха
- 14–16 чэрвеня 2022г. – спектаклі “Калека з вострава Інішман” М. МакДонаха, “Гэта ўсё яна” А. Іванова, “Таямніца чароўнага календара” М. Варфаламеева (Гомель, Беларусь)
- 10 чэрвеня 2022г. – спектакль “Гісторыя двух сабак” Я. Конева (Дзяржынск, Беларусь)
- 18 мая 2022г. – спектаклі “Адамавы жарты” паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча, “Залатое сэрцайка” С. Навуменка (Новалукомль, Беларусь)
- 15 красавіка 2022г. – спектаклі “Дзед” В. Паніна, “Залатое сэрцайка” С. Навуменка (Дзяржынск, Беларусь)
- 9 красавіка 2022г. – спектакль “Дзед” В. Паніна (Вілейка, Беларусь)
- 25 лютага 2022г. – спектакль “Адамавы жарты” паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча (Салігорск, Беларусь)
2021
- 24 лістапада 2021г. – спектакль “Вецер шуміць у таполях”, аўтар – Жэральд Сіблейрас, рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Гарцуеў, мастак-сцэнограф – Юрый Саламонаў, мастак па касцюмах – Марына Алекна, мастак па святле – Вікторыя Ангельчык, кампазітар – Дзмітрый Фрыга
- 15 красавіка 2021г. – спектакль “Калека з вострава Інішман”, аўтар – Марцін МакДонах, рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Гарцуеў, мастак-сцэнограф – Юрый Саламонаў, мастак па касцюмах – Марына Алекна, мастак па святле – Сямён Давыдзенка
- IV Маладзёжны тэатральны форум краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі (Ташкент, Узбекістан), снежань 2021г. Спектакль “А мне не сорамна!..” Л. Усцінава
- II Міжнародны Тэатральны анлайн-фестываль адной п’есы Аляксандра Вампілава «Утиная охота 20.21», лістапад 2021г. Спектакль “Паляванне на сябе” (па п’есе Аляксандра Вампілава “Утиная охота”). Залаты дыплом лаўрэата і спецыяльны дыплом кіраўніка фестывалю Марыны Мяркулавай за вобразнасць, эмацыйнасць і пазачасовасць пастаноўкі
- XXXI Міжнародны тэатральны фестываль “Балтыйскі дом” (Санкт-Пецярбург, Расія), кастрычнік 2021г. Спектакль “Шлюб з ветрам” Я. Карняга і К. Аверкавай. Прыз прэсы імя Леаніда Папова як спектакль вялікай формы
- XXІ Міжнародны Волкаўскі фестываль (Яраслаўль, Расія), верасень 2021г. Спектакль “Профіт” (па матывах п’есы А. Астроўскага “Даходнае месца”)
- XXV Міжнародны тэатральны фестываль “Белая Вежа” (Брэст, Беларусь), верасень 2021г. Спектакль “Шлюб з ветрам” Я. Карняга і К. Аверкавай. Пераможца ў намінаціі “Лепшы спектакль”
- 7 снежня 2021г. – спектакль “Вар’ятка” Н. Птушкінай (Салігорск, Беларусь)
- 1 снежня 2021г. – спектакль “Вар’ятка” Н. Птушкінай (Замасточча, Беларусь)
- 7 кастрычніка 2021г. – спектакль “Вар’ятка” Н. Птушкінай (Астравец, Беларусь)
- 23 красавіка 2021г. – спектакль “Гісторыя двух сабак” Я. Конева і “Мудрамер” М. Матукоўскага (Жодзіна, Беларусь)
- 6 красавіка 2021г. – спектакль “Мудрамер” М. Матукоўскага (Баранавічы, Беларусь)
- У студзені 2021г. па запрашэнні Амбасады Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў Маскве быў паказаны спектакль “Сірожа” Ю. Чарняўскай.
2020
- 24 снежня 2020г. – спектакль “Навагоднія прыгоды ў Віртуляндыі”, аўтар і рэжысёр – Ігар Пятроў, мастак – Ірына Банькоўская
- 14 кастрычніка 2020г. – спектакль “Таямніца чароўнага календара”, аўтар – Міхаіл Варфаламееў (па п’есе “Парсючок Кнок”), рэжысёр-пастаноўшчык – Святлана Навуменка, мастак-сцэнограф і мастак па касцюмах – Юрый Саламонаў, харэограф – Максім Дубоўскі, тэксты песень – Максім Дубоўскі, пераклад – Святлана Навуменка
- 12 мая 2020г. – спектакль “Профіт” па матывах “Даходнага месца” Аляксандра Астроўскага, рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Гарцуеў, мастак-сцэнограф – Юрый Саламонаў, мастак па касцюмах – Марына Алекна, мастак па святле – Сямён Давыдзенка
- Х Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» (Мінск, Беларусь), кастрычнік 2020г. Спектакль “Шлюб з ветрам” К. Аверкавай і Я. Карняга
- IV Міжнародны тэатральны фестываль “Напрамак – Усход” (Беласток, Польшча), верасень 2020г. (удзел онлайн). Спектакль “Шлюб з ветрам” К. Аверкавай і Я. Карняга
- XIX Міжнародны тэатральны фестываль “Славія-2020” (Бялград, Сербія), сакавік 2020г. Спектакль “А если завтра нет?..” Д. Багаслаўскага
У лютым 2020г. па запрашэнні Амбасады Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў рамках Тыдня роднай мовы ў Маскве быў паказаны спектакль “Мудрамер” М. Матукоўскага
2019
- 14 снежня 2019г. – спектакль “Шлюб з ветрам”, аўтары – Яўген Карняг і Каця Аверкава, рэжысёр-пастаноўшчык – Яўген Карняг, мастак-сцэнограф – Таццяна Нерсісян, кампазітар і музычны кіраўнік – Каця Аверкава
- 27 верасня 2019г. – спектакль “Вар’ятка”, аўтар – Надзея Птушкіна, рэжысёр-пастаноўшчык – Таццяна Траяновіч, пераклад – Юрый Траяновіч, мастак-сцэнограф – Валянціна Праўдзіна, мастак па святле – Віктар Салавей, харэограф – Валерый Султанаў
- 14 ліпеня 2019г. – спектакль “Всё нормально”, аўтар – Уладзіслава Хмель, рэжысёр-пастаноўшчык – Ганна Якаўлева, мастак-сцэнограф – Ірына Банькоўская, мастак па святле – Іван Гусеў, харэограф – Багдан Красілаў
- 10 ліпеня 2019г. – спектакль “Сірожа”, аўтар – Юлія Чарняўская, рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Гарцуеў, мастак-сцэнограф – Юрый Саламонаў, мастак па касцюмах – Марына Алекна, арыгінальная музыка і музычнае афармленне – Дзмітрый Фрыга
- 31 сакавіка 2019г. – спектакль “Гендарныя выкрунтасы”, аўтар – Андрэй Курэйчык, рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Гарцуеў, мастак-сцэнограф – Юрый Саламонаў, мастак па касцюмах – Марына Алекна, мастак па святле – Сямён Давыдзенка
- 16 студзеня 2019г. – спектакль “Мудрамер”, аўтар – Мікалай Матукоўскі, рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Гарцуеў, мастак-сцэнограф – Юрый Саламонаў, мастак па касцюмах – Марына Алекна, мастак па святле – Сямён Давыдзенка
- VII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск, Беларусь), лістапад 2019г. Спектакль “Сірожа” Ю. Чарняўскай, пераможцы ў намінацыях лепшая рэжысура – Аляксандр Гарцуеў – і лепшая жаночая роля – Ганна Семяняка. Спектакль “Гэта ўсё яна” А. Іванова. Спектакль “Всё нормально” У. Хмель (праект Цэнтра беларускай драматургіі)
- Фестываль нацыянальнай грузінскай драматургіі (Ахалцыхе, Грузія), кастрычнік 2019г. Спектакль “Пелікан” А. Стрындберга
- ІІІ Міжнародны фестываль “Напрамак – Усход” (Беласток, Польшча), кастрычнік 2019г. Спектакль “Бетон” (аўтар ідэі і рэжысёр – Яўген Карняг)
- Міжнародны тэатральны фестываль ФІТАС (Агадзір, Марока), верасень 2019г. Спектакль “Гэта ўсё яна” А. Іванова
- ІX Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТЭАРТ” (Мінск, Беларусь), верасень 2019г. Спектакль “Паляванне на сябе” (па п’есе Аляксандра Вампілава “Утиная охoтa”)
- І Міжнародны тэатральны фестываль рамантычных і фантазійных спектакляў малай формы “Башня” (Калінінград, Расія), жнівень 2019г. Спектакль “Пелікан” А. Стрындберга, прыз за лепшыя касцюмы
- Тыдзень беларускага тэатра ў Польшчы “Няма дыму” (у рамках праекту “Тэатры Еўропы” – Гданьск, Польшча), май 2019г. Спектакль “Бетон” (аўтар ідэі і рэжысёр – Яўген Карняг)
- Міжнародны фестываль мікраспектакляў “Ноч кампаній” (гарады Страсбург, Мюлуз і Мец, Францыя), май 2019г. Праект “ZaMova” (рэжысёр – Аляксандр Гарцуеў, музычнае афармленне – Марыя Пятровіч)
- XXI Міжнародны тэатральны фестываль “Мельпамена Таўрыі” (Херсон, Украіна), май 2019г. Спектакль “Паляванне на сябе” (па п’есе Аляксандра Вампілава “Утиная охота”). Пераможцы ў намінацыі “Акцёрскае майстэрства” — Сяргей Шымко і Людміла Сідаркевіч
- XIV Міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М.@rt.Кантакт” (Магілёў, Беларусь), сакавік 2019г. Спектакль “Паляванне на сябе” (па п’есе Аляксандра Вампілава “Утиная охота”)
- Снежань 2019г. – спектакль “Білет на брэсцкі цягнік” В. Каралёва (Баранавічы, Беларусь)
- Лістапад 2019г. – спектаклі “Залатое сэрцайка” С. Навуменка, “Білет на брэсцкі цягнік” В. Каралёва (Салігорск, Беларусь)
- Май 2019г. – гастролі ў Кіеў (Украіна) са спектаклем “Паляванне на сябе” (па п’есе Аляксандра Вампілава “Утиная охота”)
- Май 2019г. – гастролі ў Кутаісі (Грузія) са спектаклямі “А если завтра нет?..” Д. Багаслаўскага, “Гэта ўсё яна” А. Іванова, “Пелікан” А. Стрындберга
- Красавік 2019г. – спектаклі “Дзед” В. Паніна, “Залатое сэрцайка” С. Навуменка (Астравец, Беларусь); “Адамавы жарты” (паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча), “Дзед” В. Паніна, “Залатое сэрцайка” С. Навуменка (Брэст і Бяроза, Беларусь)
- Люты 2019г. – спектаклі “А мне не сорамна!..” Л. Усцінава, “Паляванне на сябе” (па п’есе Аляксандра Вампілава “Утиная охота”) (Бабруйск, Беларусь); “Кар’ера доктара Рауса” В. Марціновіча (Салігорск, Беларусь); “А мне не сорамна!..” Л. Усцінава, “А если завтра нет?” Д. Багаслаўскага, “Адамавы жарты” (паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча), “Ціхі шэпат сыходзячых крокаў” Д. Багаслаўскага (Столін, Беларусь); “Дзед” В. Паніна (Баранавічы, Беларусь)
2018
- 22 снежня 2018г. – спектакль “Навагодняя вандроўка ў Парыж”, аўтар і рэжысёр – Святлана Навуменка, сцэнаграфія – Юрый Саламонаў, відэа, анімацыя – Ігар Вяпшкоўскі
- 8 лістапада 2018г. – спектакль “Білет на брэсцкі цягнік” паводле тэксту В. Каралёва “Москоу дримин”, рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Гарцуеў, мастак-сцэнограф – Сяргей Шабохін, мастак па касцюмах – Жанна Гладко, мастак па святле – Мікалай Суркоў, музычнае афармленне – Ян Супаненка, харэограф – Дзмітрый Залескі
- 10 кастрычніка 2018г. – спектакль “Паляванне на сябе” па матывах п’есы А. Вампілава “Утиная охота”, рэжысёр – Стас Жыркоў (Украіна), пераклад – Марыя Пушкіна, мастак – Алена Ігруша, кампазітар – Андрэй Ругару (Украіна)
- V Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія” (Мінск, Беларусь), лістапад-снежань 2018г. Удзельнікі: спектакль “Бетон” (аўтар ідэі і рэжысёр – Яўген Карняг), спектакль “Сіндром Медэі” Ю. Чарняўскай, спектакль “Кар’ера доктара Рауса” В. Марціновіча. Спектакль “Бетон” атрымаў прэмію ў намінацыі “Лепшы эксперыментальны спектакль”
- VII Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТЭАРТ” (Мінск, Беларусь), кастрычнік 2018г. Спектакль “Бетон” (аўтар ідэі і рэжысёр – Яўген Карняг)
- ХІІ Міжнародны фестываль монаспектакляў “ATSPINDYS” (Вісагінас, Літва), кастрычнік 2018г. Спектакль “Беларусь. Дыдактыка”
- Міжнародны фестываль “Напрамак–Усход” (Беласток, Польшча), верасень 2018г. Спектакль “Тры Жызэлі” А. Курэйчыка
- Фестываль “Лодзь чатырох культур” (Лодзь, Польшча), верасень 2018г. Спектакль “Кар’ера доктара Рауса” В. Марціновіча
- XVIII Нацыянальны фестываль беларускай паэзіі і песні “Маладзечна-2018”, чэрвень 2018г. Спектакль “Кар’ера доктара Рауса” В. Марціновіча
- III Маладзёжны тэатральны форум краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі ў Ерэване (Арменія), май 2018г. Спектакль “Сіндром Медэі” Ю. Чарняўскай. Пастаноўка тэатра была адзначана спецыяльнай прэміяй журы “за музычнае рашэнне спектакля, смелую спробу ўбачыць антычную трагедыю ў XXI стагоддзі”
- Міжнародны тэатральны фестываль “Славія” (Бялград, Сербія), сакавік 2018г. Спектакль “Гэта ўсё яна” А. Іванова
- У мае 2018г. адбыліся гастролі ў Парыж са спектаклем “Гэта ўсё яна” А. Іванова.
- У чэрвені 2018г. па запрашэнні Амбасады Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі быў паказаны спектакль “Дзед” В. Паніна ў Маскве.
- У сакавіку 2018г. адбыліся гастролі ў г. Нові Сад (Сербія) са спектаклем “Гэта ўсё яна” А. Іванова.
Дырэктарам РТБД прызначана Святлана Карукіна.
2017
- 15 снежня 2017г. – спектакль “Пакуты ад здаровага сэнсу” Сяргея Руббэ, рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Гарцуеў, мастак – Юрый Саламонаў, мастак па касцюмах – Марына Алекна
- 28 верасня 2017г. – спектакль “Бетон”, аўтар ідэі і рэжысёр – Яўген Карняг, мастак – Таццяна Нерсісян, кампазітар – Мікіта Залатар, мастак па святле – Яўген Карняг
- 19 красавіка 2017г. – спектакль “Кар’ера доктара Рауса” Віктара Марціновіча, рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Гарцуеў, мастак – Андрэй Меранкоў, мастак па касцюмах – Таццяна Лісавенка, мастак па святле – Аляксандр Колас
- 2 сакавіка 2017г. – спектакль “Сіндром Медэі” Юліі Чарняўскай, рэжысёр-пастаноўшчык – Кацярына Аверкава, мастак – Алена Ігруша, харэограф – Яўген Карняг, кампазітар – Кацярына Аверкава, пераклад прозы – Дзіяна Даражок, пераклад вершаваных тэкстаў – Стась Карпаў
- 20 студзеня 2017г. – спектакль “Беларусь. Дыдактыка”, рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Марчанка, музыка – Дзмітрый Лук’янчык, рэдактар па адборы літаратурнага матэрыялу – Вера Буланда
- Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск, Беларусь). Спектаклі “Кар’ера доктара Рауса” В. Марціновіча і “Сіндром Медэі” Ю. Чарняўскай
- VII Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТЭАРТ” (Мінск, Беларусь), кастрычнік 2017г. Спектаклі “Кар’ера доктара Рауса” В. Марціновіча і “Гэта ўсё яна” А. Іванова
- Фестываль “ODE” (Беласток, Польшча), кастрычнік 2017г. Спектакль “А мне не сорамна!…” Л. Усцінава
- Міжнародны фестываль “Напрамак — Усход” (Беласток, Польшча), кастрычнік 2017г. Спектаклі “Дзённік паэта (Інтымны дзённік)” С. Кавалева і “Беларусь. Дыдактыка”
- Фестываль “Лодзь чатырох культур” (Лодзь, Польшча), верасень 2017г. Спектакль “Чарнобыльская малітва” С. Алексіевіч
- Дзень беларускага пісьменства (Полацк, Беларусь), верасень 2017г. Спектакль “Беларусь. Дыдактыка”
- XVII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2017” (Маладзечна, Беларусь). Спектакль “Беларусь. Дыдактыка”
- Міжнародны тэатральны фестываль у Авіньёне (Авіньён, Францыя). Спектакль “Гэта ўсё яна” А. Іванова
- Дні культуры і славянскага пісьменства (Бельск, Польшча). Спектакль “Беларусь. Дыдактыка”, “А мне не сорамна!..” Л. Усцінава
- Фестываль “Чароўны куфэрак” (Любань, Беларусь). Спектаклі “Гэта ўсё яна” А. Іванова і “Адамавы жарты” С. Навуменка
- Міжнародны маладзежны тэатральны форум “М.@рт.Кантакт” (Магілёў, Беларусь). Спектакль “Гэта ўсё яна” А. Іванова
- XVI Міжнародны тэатральны фестываль “СЛАВІЯ-2017” (Бялград, Сербія). Спектакль “Пелікан” А. Стрындберга
- Кастрычнік 2017г. – спектаклі “Кар’ера доктара Рауса” В. Марціновіча, “Раскіданае гняздо” Я. Купалы (Гомель, Беларусь)
- 14–16 чэрвеня 2017г. – спектаклі “Кар’ера доктара Рауса” В. Марціновіча, “Пелікан” А. Стрындберга, “А мне не сорамна!..” Л. Усцінава (Гомель, Беларусь)
- 16 мая 2017 г. – спектаклі “Залатое сэрцайка” С. Навуменка і “Адамавы жарты” (паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча) (Жодзіна, Беларусь)
- Красавік 2017г. – спектаклі “А если завтра нет…” Д. Багаслаўскага і “Гісторыя двух сабак” Я. Конева (Дзяржынск, Беларусь), спектаклі “Тры Жызэлі” А. Курэйчыка і “Залатое сэрцайка” С. Навуменка (Бабруйск, Беларусь)
- 25 лютага 2017г. – спектакль “Адамавы жарты” (паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча) (Бяроза, Беларусь)
- 7 лютага 2017г. – спектаклі “Адамавы жарты” (паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча) і “Воўк-мараплавец” С. Казлова (Баранавічы, Беларусь)
2016
- 23 снежня 2016г. – спектакль “Залатое сэрцайка”, аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык – Святлана Навуменка, мастак-сцэнограф – Юрый Саламонаў
- 7 кастрычніка 2016г. – спектакль “Гэта ўсё яна” Андрэя Іванова, рэжысёр-пастаноўшчык – Моніка Дабраўлянска, мастак-пастаноўшчык – Андрэй Жыгур, аўтар аранжыроўкі – Канстанцін Гарачы, харэограф – Валерыя Хрыпач, відэа – Ігар Вяпшкоўскі, мастак па святле – Сямён Давыдзенка
- 25 мая 2016г. – спектакль “Гульня без правілаў і з невядомай мэтай” Аляксея Андрэева ў перакладзе Альгерда Бахарэвіча, пастаноўка Аляксандра Марчанкі, гукарэжысёр – Ксенія Каральчук, мастак па святле – Іван Гусеў, мастак-пастаноўшчык – Ганна Балаш, кампазітар – Дзмітрый Лук’янчык
- 14 ліпеня 2016г. – “Пелікан” Аўгуста Стрындберга (пры падтрымцы Амбасады Швецыі і Групы кампаній “Твая Сталіца”), рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Гарцуеў, мастак-пастаноўшчык – Юрый Саламонаў, мастак па касцюмах – Валянціна Няборская, кампазітар – Дзмітрый Фрыга, рэжысёр па пластыцы – Яўген Карняг, мастак па святле – Сямён Давыдзенка
- 4 мая 2016г. – “Партрэт” Мікалая Гогаля, аўтар інсцэніроўкі – Святлана Навуменка, пераклад Аляксандра Гарцуева, рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Гарцуеў, мастак-сцэнограф – Юрый Саламонаў, мастак па касцюмах – Марына Алекна, мастак па святле – Сямён Давыдзенка, відэаэфекты – Лізавета Пінігіна
Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія”. “Мабыць?” Д. Багаслаўскага
“Беларускія сезоны ў Маскве” ў рамках Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федерацыі. “Адвечная песня” Я. Купалы
2 лістапада 2016г. у Варшаве (Польшча) прайшоў паказ спектакля “Чарнобыльская малітва” С. Алексіевіч ў варшаўскім тэатры Capitol. Гастролі арганізаваны з дапамогай Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча і прымеркаваны да Года культуры ў Беларусі і 30-ай гадавіны Чарнобыльскай катастрофы.
- Актрыса Вераніка Буслаева ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.
- Акцёр Дзяніс Паршын узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
- Актрыса Наталля Халадовіч узнагароджана медалём Францыска Скарыны.
2015
- 11 лістапада 2015г. – “Любоў людзей” Дзмітрыя Багаслаўскага, рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Гарцуеў, мастак-пастаноўшчык – Юрый Саламонаў, музычнае афармленне – Аляксандр Гарцуеў, харэограф – Святлана Навуменка
- 6 мая 2015г. – “Дзед” Вячаслава Паніна, рэжысёр-пастаноўшчык – Дзяніс Паршын, мастак-пастаноўшчык – Юрый Саламонаў, мастацкі кіраўнік пастаноўкі – Аляксандр Гарцуеў, кампазітар – Віталь Суддзін, харэограф – Святлана Навуменка, радыёперамовы і шумавыя эфекты – Інга Шавялёва
- Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТЭАРТ” (Мінск, Беларусь). “Мабыць?” Д. Багаслаўскага (у праграме “Belarus Open”)
- Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” (Віцебск, Беларусь). “Адвечная песня” Я. Купалы
- Міжнародны тэатральны фестываль імя А. П. Чэхава (Масква, Расія). “Ціхі шэпат сыходзячых крокаў” Д. Багаслаўскага
- Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск, Беларусь). “Дзед” В. Паніна
- Міжнародны тэатральны фестываль “Белая Вежа” (Брэст, Беларусь). “Раскіданае гняздо” Я. Купалы
- Беларуска-кыргызскі тыдзень у Бішкеку. “Ціхі шэпат сыходзячых крокаў” Д. Багаслаўскага
- 27, 28 мая 2015г. – у рамках беларуска-кыргызскага тыдня паказ спектакля “Ціхі шэпат сыходзячых крокаў” на сцэне Кыргызскага нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра (Бішкек, Кыргызстан)
- Май 2015г. – на сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра паказ спектаклей “Тры Жызэлі” А. Курэйчыка і “Кантракт” Ф. Вэбэра
- Красавік 2015г. – гастролі тэатра ў Беластоку (Польшча) са спектаклямі “Раскіданае гняздо” Я. Купалы і “Адвечная песня” Я. Купалы на сцэне Драматычнага тэатра імя А. Венгеркі
- Сакавік 2015г. – гастролі тэатра ў Гомелі са спектаклямі “Фінт-Круазэ” паводле п’ес Д. Багаслаўскага і В. Красоўскага, “Кантракт” Ф. Вэбэра і “Гісторыя двух сабак” Я. Конева на сцэне Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра
- Актрыса Алена Баярава ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.
- Рэжысёр Святлана Навуменка ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.
- Актрыса Людміла Сідаркевіч атрымала ганаровае званне “Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь”.
- Актрыса Галіна Чарнабаева атрымала ганаровае званне “Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь”.
- Акцёр Сяргей Шымко ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
- Мастацкі кіраўнік РТБД Аляксандр Гарцуеў атрымаў ганаровае званне “Заслужаны дзеяч мастацтваў”.
2014
- 23 снежня 2014г. – “Усе мышы любяць цырк”, аўтар і рэжысёр – Вераніка Буслаева, мастак – Марына Алекна, кампазітар – Аляксандра Грахоўская
- 9 снежня 2014г. – “Мабыць?”, аўтары – Дзмітрый Багаслаўскі, Аляксандр Марчанка і трупа тэатра, рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Марчанка, мастак-пастаноўшчык – Юрый Саламонаў, кампазітар – Ягор Забелаў
- 16 ліпеня 2014г. – “Фінт-Круазэ” паводле п’ес Дзмітрыя Багаслаўскага “Перапіс насельніцтва” і Віктара Красоўскага, Дзмітрыя Багаслаўскага “Сватаўство”, пастаноўка Святланы Навуменка, мастак – Юрый Саламонаў, асістэнт рэжысёра – Дзяніс Паршын, харэаграфія – Вольга Скварцова, кампазітар – Віталь Суддзін, мастак па святле – Сямён Давыдзенка
- 15 сакавіка 2014г. – “Кантракт” Франсіса Вэбэра, пастаноўка, музычнае афармленне Аляксандра Гарцуева, сцэнаграфія Юрыя Саламонава
- 5 лютага 2014г. – “Нямое каханне” Ігара Сігова, пастаноўка Ігара Сігова, сцэнаграфія Юрыя Саламонава, мастак па касцюмах – Алёна Ігруша, кампазітар, музычнае афармленне – Андрэй Лабчэўскі
- Міжнародны тэатральны фестываль “Белая Вежа” (Брэст, Беларусь). “Бегчы з Эльсінора, або Гамлет навыварат” В. Понізава
- Міжнародны фестываль “Славянскія тэатральныя сустрэчы” (Бранск, Расія). “Ціхі шэпат сыходзячых крокаў” Д. Багаслаўскага
- Міжнародны маладзежны форум “M.@аrt.Кантакт” (Магілёў, Беларусь). “Раскіданае гняздо” Я. Купалы. Спецыяльны дыплом “Дэбют” (А. Курэнь – Данілка)
Дырэктарам РТБД прызначаны Уладзімір Карачэўскі.
2013
- 30 кастрычніка 2013г. – “А мне не сорамна!..” Льва Усцінава, пастаноўка, сцэнаграфія, музыка Кацярыны Аверкавай
- 24 кастрычніка 2013г. – “А калі заўтра няма?” Дзмітрыя Багаслаўскага, пастаноўка і сцэнаграфія Аляксандра Гарцуева
- 11 верасня 2013г. – “Ціхі шэпат сыходзячых крокаў” Дзмітрыя Багаслаўскага, пастаноўка Шаміля Дыйканбаева (Кыргызстан), мастак – Алёна Ігруша
- 16 мая 2013г. – “Бегчы з Эльсінора, альбо Гамлет навыварат” Віктара Понізава, пастаноўка і сцэнаграфія Сяргея Паўлюка (Украіна), мастак па касцюмах – Алена Ігруша
- 6 красавіка 2013г. – “Раскіданае гняздо” Янкі Купалы, пастаноўка Аляксандра Гарцуева, мастак – Ігар Анісенка
- 12 студзеня 2013г. – “Тры Жызэлі” Андрэя Курэйчыка, пастаноўка Аляксандра Гарцуева, мастак – Андрэй Меранкоў
- Тэатральны фестываль Міжнароднага Чарнаморскага клуба “Homoludens” (Нікалаеў, Украіна). “Адвечная песня” Я. Купалы. Гран-пры “Залаты дэльфін”. Дыплом “Лепшая жаночая роля другога плана” (Б. Шпінер – Восень). Дыпломы журы прэсы: “Лепшы спектакль”, “За лепшы акцёрскі ансамбль”
- Міжнародны тэатральны фестываль “Мельпамена Таўрыі” (Херсон, Украіна). “Адвечная песня” Я. Купалы. Дыплом “За нацыянальны каларыт і прагу да жыцця ў фолк-рок-оперы “Адвечная песня”“
- Міжнародны тэатральны фестываль “Сцэна чалавецтва” (Чаркасы, Украіна). “Адвечная песня” Я. Купалы
- Міжнародны фестываль камерных і монаспектакляў “Ludi” (Арол, Расія). “Тры Жызэлі” А. Курэйчыка. Дыплом Маладзёжнага журы “Лепшы спектакль на вялікай сцэне”
- Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск, Беларусь). Спектакль “Дажыць да прэм’еры” М. Рудкоўскага
- 8 і 9 кастрычніка 2013г. на Днях культуры Беларусі ў Літоўскай Рэспубліцы былі паказаны спектаклі “Тры Жызэлі” А. Курэйчыка і “Дажыць да прэм’еры” М. Рудкоўскага.
- 14 верасня 2013г. у Днепрапятроўску (Украіна) на святкаванні Дня горада РТБД прадставіў спектакль “Адвечная песня” Я. Купалы.
2012
- 22 верасня 2012г. – “Дажыць да прэм’еры” Мікалая Рудкоўскага, пастаноўка Паўла Харланчука, сцэнаграфія Андрэя Меранкова, мастак па касцюмах – Алёна Ігруша
- 16 верасня 2012г. – “Два чароўныя парасоны” (“Стойкі алавяны Салдацік” Ганса Хрысціяна Андэрсена), пастаноўка Святланы Навуменка, мастак – Юрый Саламонаў
- 27 сакавіка 2012г. – “Ліфт” Юліі Чарняўскай, рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Чарнабаева, мастак-пастаноўшчык – Алена Ігруша, кампазітар – Аляксандра Сандлер
- 3 красавіка 2012г. – харэаграфічны перфоманс “HAPPY VALENTINE”, рэжысёр – Вольга Скварцова-Кавальская
- 2 лютага 2012г. – “Янка Купала. Кругі раю” Святланы Навуменка, рэжысёр – Святлана Навуменка, мастак – Юрый Саламонаў, кампазітар – Віталь Суддзін
Міжнародны тэатральны фестываль “Мельпамена Таўрыі” (Херсон, Украіна). “Чайка” А. Чэхава, “Адамавы жарты” паводле Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча
Падчас знаходжання калектыву на фестывалі “Мельпамена Таўрыі” былі прадугледжаны два гастрольных паказы спектакля “Адамавы жарты” паводле твораў Францішка Аляхновіча і Леапольда Родзевіча: 20 мая 2012г. – на сцэне Херсонскага абласнога драматычнага тэатра імя М. Куліша – і 22 мая 2012г. – на сцэне Мікалаеўскага ўкраінскага акадэмічнага тэатра драмы і музычнай камедыі.
- Дырэктарам тэатра прызначаны заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ігар Сігоў, мастацкім кіраўніком – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Аляксандр Гарцуеў.
- Акцёру Валянціну Салаўёву прысвоена званне “Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь”.
- Актрыса Людміла Сідаркевіч узнагароджана медалём Францыска Скарыны.
- Акцёр Андрэй Дабравольскі ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
2011
- 29 чэрвеня 2011г. – “Шчаслівы муж” Францішка Аляхновіча, пастаноўка Мюра Фарыдовіча, сцэнаграфія Волі Вячорка
- 5 чэрвеня 2011г. – “Дзядзька Ваня” Антона Чэхава, пастаноўка Валерыя Анісенкі, сцэнаграфія Алены Ігрушы (пленэр)
- 12 траўня 2011г. – “Шэры-брэндзі, ангел мой…” Юрыя Станкевіча, пастаноўка Наталлі-Разаліі Родзінай, сцэнаграфія Марыны Шуста
- 27 лютага 2011г. – “Што баліць?” Лявона Агулянскага, пастаноўка Валерыя Анісенкі, сцэнаграфія Валянціны Праўдзінай
- 30 студзеня 2011г. – “Інфляцыя пачуццяў” Мікалая Рудкоўскага, пастаноўка Аляксандра Марчанкі, сцэнаграфія Юліі Астаповіч
- Міжнародны фестываль камерных спектакляў па творах Ф. Дастаеўскага (Вялікі Ноўгарад, Расія). “Сонечка” А. Паповай (паводле “Злачынства и пакарання” Ф. Дастаеўскага). Прыз глядацкіх сімпатый
- Міжнародны тэатральны фестываль “Славія” (Бялград, Сербія). “Дзённік паэта” (“Інтымны дзённік”) С. Кавалёва
- Міжнародны фестываль “Славянскія тэатральныя сустрэчы” (Бранск, Расія). “Сонечка” А. Паповай (паводле рамана “Злачынства і пакаранне” Ф. Дастаеўскага). Дыплом “Лепшая рэжысёрская работа”
- Міжнародны фестываль “Мельпамена Таўрыі” (Херсон, Украіна). “Чайка” А. Чэхава. Дыплом “Лепшы акцёрскі ансамбль”. 4 дыпломы журы прэсы: “Лепшая мужчынская роля” (Д. Паршын – Трэплеў); “Лепшая жаночая роля другога плана” (Ю. Шаўчук – Маша); “Лепшая мужчынская роля другога плана” (С. Шымко – Сямён Сямёнавіч); “За высокі ўзровень тэатральнай культуры і лепшы акцёрскі ансамбль”
- Міжнародны тэатральны фестываль “Смаленскі каўчэг” (Смаленск, Расія). “Палёты з анёлам” З. Сагалава. Дыплом “За лепшую жаночую ролю другога плана” (Г. Палупанава – Анёл)
- Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск, Беларусь). “Сёстры Псіхеі” С. Кавалёва
9-13 снежня 2011г. – паказ спектакля “Што баліць” Валерыя Анісенкі па п’есе Лявона Агулянскага ў гарадах Халоне, Пэтах-Тыкве і Рышон-Ле-Цыён (Ізраіль)
- Актрыса Ганна Анісенка ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.
- Актрыса Галіна Чарнабаева ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.
- Заслужаная артыстка БССР Таццяна Мархель атрымала званне “Народная артыстка Беларусі”.
- Акцёр Ігар Сігоў атрымаў ганаровае званне “Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь”.
- Актрыса Людміла Сідаркевіч атрымала нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.
2010
- 5 снежня 2010г. – “Сонечка” Алены Паповай (п’еса-інсцэніроўка паводле рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і пакаранне”), пастаноўка Валерыя Анісенкі, сцэнаграфія Валянціны Праўдзінай
- 21 ліпеня 2010г. – “Адамавы жарты” Святланы Навуменка (інсцэніроўка паводле твораў Францішка Аляхновіча і Леапольда Родзевіча), пастаноўка Святланы Навуменка, мастак – Юрый Саламонаў
- 16 красавіка 2010г. – “Яго апошняе каханне (Лета)” Анатоля Дзялендзіка, пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава, мастак – Дар’я Волкава
- 28 сакавіка 2010г. – “Квакі і Квокі”, драматургія і пастаноўка Ягоря Лёгкіна, мастак – Алена Каляснікава
- Міжнародны тэатральны фестываль “Мельпамена Таўрыі” (Херсон, Украіна). “Неба ў дыяментах” паводле А. Чэхава. Дыплом “Лепшы камерны спектакль”. Дыплом “За лепшую жаночую ролю ў камерным спектаклі” (Л. Сідаркевіч – Дзяўчына). Дыплом журы прэсы “Лепшы камерны спектакль”
- Міжнародны тэатральны фестываль “Смаленскі каўчэг” (Смаленск, Расія). “Палёты з анёлам” З. Сагалава. Дыплом “За лепшую жаночую ролю другога плана” (Г. Палупанава – Анёл)
- Міжнародны тэатральны фестываль “Белая Вежа” (Брэст, Беларусь). “Чайка” А. Чэхава. Дыплом “За арыгінальнае асваенне новай мастацкай прасторы ў спектаклі “Чайка” Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі”
- Міжнародны адкрыты фестываль сучаснага тэатра і кіно “Залатая Хорціца” (Запарожжа, Украіна). “Жан і Беатрыса” К. Фрэшэт. “Неба ў дыяментах” паводле А. Чэхава
За высокія дасягненні ў галіне тэатральнага мастацтва і значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры РТБД прысвоена званне “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”.
2009
- 26 снежня 2009г. – “Гісторыя двух сабак” Ягора Конева, пастаноўка Святланы Навуменка, мастак – Ларыса Рулёва
- 12 снежня 2009г. – “Вандроўнікі ў Нью-Йорку” Алены Паповай, пастаноўка Алы Палухінай, мастак – Дар’я Волкава
- 11 кастрычніка 2009г. – “Чайка” Антона Чэхава, пастаноўка Валерыя Анісенкі, мастак – Валянціна Праўдзіна (у тэатры)
- 2 кастрычніка 2009г. – “Вяртанне галадара” Сяргея Кавалёва, пастаноўка Кацярыны Аверкавай, мастак – Юлія Астаповіч
- 12 верасня 2009г. – “Чайка” Антона Чэхава, пастаноўка Валерыя Анісенкі, мастак – Валянціна Праўдзіна (на пленэры)
- 2 красавіка 2009г. – “Калі скончыцца вайна” Паўла Пражко, пастаноўка Валерыя Анісенкі, мастак – Валянціна Праўдзіна
- 16 студзеня 2009г. – “Дзённік паэта” (“Інтымны дзённік”) Сяргея Кавалёва, пастаноўка Віталя Баркоўскага, мастак – Алена Ігруша
- Фестываль сучаснага еўрапейскага тэатра “Еўрасцэна” (Лейпцыг, Германія). “Сталіца Эраўнд” С. Гіргеля
- Міжнародны фестываль “Тэатральныя канфрантацыі” (Люблін, Польшча). “Вяртанне галадара” С. Кавалёва
- Міжнародны тэатральны фестываль “На радзіме А. П. Чэхава” (Таганрог, Расія). “Чайка” А. Чэхава. Дыплом лаўрэата фестывалю
Польшча (Беласток, Гайнуўка, Бельск-Падляскі, сакавік 2009г.) – спектаклі “Чарнобыльская малітва” С. Алексіевіч і “Гісторыя двух сабак” Я. Конева
2008
- 16 лістапада 2008г. – “Хто пакахае мадам?” Анатолія Шурпіна (дэбют драматурга), пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава, мастак – Ігар Анісенка
- 22 ліпеня 2008г. – “Раман + Юлія” Дзіяны Балыка, пастаноўка і рэжысура Валерыя Анісенкі і Кацярыны Тарасавай
- 16 мая 2008г. – “Каласы пад сярпом тваім” паводле рамана Уладзіміра Караткевіча, інсцэніроўка і пастаноўка Валерыя Анісенкі, мастак – Марына Шуста
- 16 студзеня 2008г. – “Неба ў дыяментах” па матывах твораў Антона Чэхава, сцэнарый, пастаноўка і музычнае афармленне Паўла Адамчыкава, мастак-пастаноўшчык – Таццяна Вайцяхоўская
- Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск, Беларусь). “Каласы пад сярпом тваім” паводле У. Караткевіча
- Усерасійскі тэатральны фестываль “Акцёры Расіі – Міхаілу Шчэпкіну” (Белгарад, Расія). “Неба ў дыяментах” паводле А. Чэхава. Дыплом “За арыгінальнае пластычнае рашэнне чэхаўскіх тэкстаў”
- Міжнародны тэатральны фестываль “Чэхаў, Тэатр, Ялта” (Ялта, Украіна). “Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага. “Лепшая жаночая роля ў сучаснай п’есе” (Т. Мархель – Iнгрыд)
- Міжнародны тэатральны фестываль “Блукаючыя зоркі” (Кіеў, Украіна). “Палёты з анёлам” З. Сагалава
- Міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М.@rt.кантакт” (Магілёў, Беларусь). “Сталіца Эраўнд” С. Гіргеля
- Міжнародны тэатральны фестываль “Мельпамена Таўрыі” (Херсон, Украіна). “Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага. Гран-пры. Галоўны прыз журы прэсы
- Міжнародны тэатральны фестываль “Новыя п’есы з Еўропы” (Вісбадэн, Германія). “Сталіца Эраўнд” С. Гіргеля
2007
- 21 чэрвеня 2007г. – “Сёстры Псіхеі” Сяргея Кавалёва, пастаноўка Сяргея Кавальчыка, сцэнаграфія і касцюмы Алены Ігрушы, кампазітар – SHAKSPEAR MC (Цімур Прахін)
- 20 чэрвеня 2007г. – “Прызнанне” (літаратурна-вакальная кампазіцыя), сцэнічная ідэя і пастаноўка Валерыя Анісенкі
- 19 мая 2007г. – “Вячэра” Яўгена Шабана, пастаноўка Ніны Піскаровай, мастак – Аляксандр Трызна
- 2 мая 2007г. – “Сталіца Эраунд” Сяргея Гіргеля, пастаноўка Сары Токінай (Вольга Саратокіна, дэбют рэжысёра), сцэнаграфія і касцюмы Алены Ігрушы, кампазітар – Дзяніс Паршын
- Рэспубліканскі фестываль духоўнай музыкі “Магутны Божа” (Магілёў, Беларусь). “Адвечная песня” Я. Купалы
- Міжнародны тэатральны фестываль “Галасы гісторыі” (Волагда, Расія). “Адвечная песня” Я. Купалы. Гран-пры фестывалю
- Міжнародны фестываль антычнага мастацтва “Баспорскія агоны” (Керч, Украіна). “Сёстры Псіхеі” С. Кавалёва. Гран-пры фестывалю
- Міжнародны фестываль тэатраў Цэнтральнай Еўропы “Суседзі” (Люблін, Польшча). “Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага
- Міжнародны фестываль “Славянскія тэатральныя сустрэчы” (Бранск, Расія). “Палёты з анёлам” З. Сагалава. Дыплом “За лепшую мужчынскую ролю” (В. Анісенка – Мастак)
- Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва “Панарама”. “Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага
Адкрыццё Цэнтра беларускай драматургіі (кіраўнік Крысціна Смольская, з 2009г. – Аляксандр Марчанка).
Акцёр Ігар Сігоў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
2006
- 30 снежня 2006г. – “Іванаў” Антона Чэхава, пераклад Уладзіміра Скарынкіна, пастаноўка Валерыя Анісенкі, сцэнаграфія і касцюмы Алесі Снапок-Сарокінай, кампазітар – Уладзімір Кандрусевіч
- 20 снежня 2006г. – “Дамавічкі” Ягора Конева, пастаноўка Сяргея Кавальчыка, сцэнаграфія і касцюмы Алены Ігрушы, кампазітар – Цімур Каліноўскі
- 17 мая 2006г. – “Шлях у Царград” Зорана Косціча, пастаноўка Сяргея Кавальчыка, сцэнаграфія і касцюмы Ігара Анісенкі, кампазітар – Цімур Каліноўскі
- 16 сакавіка 2006г. – “Белы анёл з чорнымі крыламі” Дыяны Балыка (дэбют драматурга), пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава, сцэнаграфія і касцюмы Алены Ігрушы, кампазітар – Дзяніс Паршын
- Міжнародны адкрыты фестываль сучаснага тэатра і кіно “Залатая Хорціца. Этна-2006” (Запарожжа, Украіна). “Дзіця з Батлеема” М. Пінігіна
- Міжнародны тэатральны форум “Залаты Віцязь” (Масква, Расія). “Шлях у Царград” З. Косціча. Бронзавы дыплом “За творчае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Сербскай”
- Фестываль сучаснага беларускага тэатра “Урокі беларускага” (Варшава, Польшча). Спектакль “Палёты з анёлам” З. Сагалава
- Тэатральны конкурс Мінскага міжнароднага фестывалю “Лістапад” (Мінск, Беларусь). “Адвечная песня” Янкі Купалы. Дыплом “Народнай газеты” акцёру І. Сігову
- Міжнародны фестываль “Славянскія тэатральныя сустрэчы” (Бранск, Расія). “Палёты з анёлам” З. Сагалава. Дыплом “За лепшую мужчынскую ролю” (В. Анісенка – Мастак)
- Міжнародны фестываль “Тэатральнае кола” (Тальяці, Расія). “Палёты з анёлам” З. Сагалава
- Міжнародны тэатральны фестываль “Мельпамена Таўрыі” (Херсон, Украіна). “Адвечная песня” Я. Купалы. Дыплом дырэктара фестывалю “За сцэнічнае ўвасабленне глыбіні славянскай душы” (І. Сігоў – Мужык). Дыплом “За акцёрскі ансамбль”
Акцёр Валянцін Салаўёў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
2005
- 22 снежня 2005г. – “Кароль Лір” Уільяма Шэкспіра, пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія), сцэнаграфія Юрыя Суракевіча, касцюмы Людмілы Суракевіч
- 19 кастрычніка 2005г. – “Паўночная цішыня” Ягора Конева, паводле аповесці Барыса Васільева “А заранкі тут ціхія…”, пастаноўка Сяргея Кавальчыка, сцэнаграфія і касцюмы Ігара Анісенкі
- 22 верасня 2005г. – “Майстар галадання” Тадэвуша Ружэвіча (Польшча) ў сцэнічнай адаптацыі і перакладзе Сяргея Кавалёва, пастаноўка Валерыя Анісенкі, сцэнаграфія і касцюмы Алены Ігрушы
- 7 ліпеня 2005г. – “Ганна ў тропіках” Ніла Круза, пастаноўка Дэніэла Бэнкса (ЗША), сцэнаграфія і касцюмы Алены Ігрушы
- 2 красавіка 2005г. – “Трыбунал” Андрэя Макаёнка (да 60-годдзя Вялікай Перамогі), пастаноўка Валерыя Анісенкі, рэжысёр – Венедыкт Расстрыжэнкаў, сцэнаграфія Ігара Анісенкі, касцюмы Алены Ігрушы, музычнае афармленне Цімура Каліноўскага і Таццяны Мархель
- 22 сакавіка 2005г. – “Жан і Беатрыса” Караля Фрэшэта, пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава, сцэнаграфія Ігара Анісенкі, касцюмы Алены Ігрушы
- 4 сакавіка 2005г. – “Кабала святош” (“Мальер”) Міхаіла Булгакава, пастаноўка Валерыя Анісенкі і Сяргея Кавальчыка, сцэнаграфія Ігара Анісенкі (дэбют мастака), касцюмы Алены Ігрушы, кампазітар – Уладзімір Кандрусевіч
- Міжнародны тэатральны фестываль “Этот День Победы…” (Масква, Расія). “Трыбунал” А. Макаёнка. Дыплом “За лепшую жаночую ролю (Т. Мархель – Паліна). Дыплом “За лепшую мужчынскую ролю” (В. Ласоўскі – Цярэшка)
- Міжнародны фестываль духоўнай музыкі “Магутны Божа” (Магілёў, Беларусь). “П’емонцкі звер” А. Курэйчыка
- Міжнародны тэатральны фестываль “Белая Вежа” (Брэст, Беларусь). “П’емонцкі звер” А. Курэйчыка
- Міжнародны фестываль “Тэатральныя канфрантацыі” (Люблін, Польшча). “Майстар галадання” Т. Ружэвіча
- Міжнародны тэатральны фестываль імя А. Вампілава (Іркуцк, Расія). “Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага
- Усерасійскі тэатральны фестываль “Акцёры Расіі – Міхаілу Шчэпкіну” (Белгарад, Расія). “Валянціна” А. Вампілава. Дыплом “За адданасць агульнаславянскім культурным каштоўнасцям”
- Міжнародны тэатральны форум “Залаты Віцязь” (Мінск, Беларусь). “Трыбунал” А. Макаёнка. Спецыяльны дыплом “За творчую садружнасць тэатраў Беларусі і Расіі”. Залаты дыплом “За лепшую ролю” (Л. Стрыжова – Паліна)
- 15-16 верасня 2005г. – паказ спектакляў “Воўк-мараплавец” С. Казлова і “Містэр розыгрыш” С. Кандрашова ў Вілейцы і Валожыне
- 12-13 ліпеня 2005г. – паказ спектакляў “Воўк-мараплавец” С. Казлова і “Містэр розыгрыш” С. Кандрашова ў Лагойску і Волме
Актрыса Вераніка Буслаева атрымала стыпендыю Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Заслужаная артыстка БССР Таццяна Мархель узнагароджана медалём Францыска Скарыны.
2004
- 24 снежня 2004г. – “Воўк-мараплавец” Сяргея Казлова, сцэнічная ідэя і пастаноўка Сяргея Кавальчыка, мастак-пастаноўшчык – Алена Ігруша, музычнае афармленне і аранжыроўка Цімура Каліноўскага
- 12 снежня 2004г. – “Нязваны госць” Святланы Бартохавай, пастаноўка Валерыя Анісенкі, мастак – Лія Станевічутэ, музычнае афармленне Цімура Каліноўскага
- 19 лістапада 2004г. – “Валянціна” Аляксандра Вампілава, пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія), пераклад Анатоля Бутэвіча, сцэнаграфія і касцюмы Таццяны Мацэвіч
- 5 мая 2004г. – “П’емонцкі звер” Андрэя Курэйчыка, пастаноўка Валерыя Анісенкі, сцэнаграфія і касцюмы Таццяны Мацэвіч, музычнае афармленне Цімура Каліноўскага
- 1 красавіка 2004г. (аднаўленне) / 29 чэрвеня 1997г. – “Містэр Розыгрыш” Сяргея Кандрашова (дэбют драматурга), пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава, сцэнаграфія Віктара Цімафеева, музычнае афармленне Алега Залётнева
- Тэатральны конкурс Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” (Мінск, Беларусь). “Песні ваўка” В. Паніна. Дыплом “За лепшую жаночую ролю” (Л. Сідаркевіч – Даўганогая)
- 27-30 верасня 2004г. – паказ спектакля “Містэр Розыгрыш” С. Кандрашова ў Віцебску і Лепелі
- 25-27 чэрвеня 2004г. – паказ спектакля “Адэль” Я. Таганава ў Брэсце і Гродна
- 19 мая – 9 чэрвеня 2004г. – гастролі ў Іркуцку (Расія), прысвечаныя Дням культуры Беларусі ў Расіі. Паказваліся спектаклі: “Адвечная песня” Я. Купалы, “Палёты з анёлам” З. Сагалава, “Понцій Пілат” А. Курэйчыка, “Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага, “Чарнобыльская малітва” С. Алексіевіч, “Адэль” Я. Таганава, “Песні ваўка” В. Паніна
Актрыса Вераніка Буслаева атрымала стыпендыю Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Заслужаная артыстка БССР Таццяна Мархель узнагароджана медалём Францыска Скарыны.
2003
- 10 кастрычніка 2003г. – “І рэха адказала – ты” (“Лафантэн”) Андрэя Карэліна, пастаноўка і сцэнаграфія Валерыя Ласоўскага
- 16 красавіка 2003г. – “Каласнікі” Андрэя Шчуцкага (дэбют драматурга), пастаноўка Вітаўта Грыгалюнаса і Андрэя Шчуцкага, сцэнаграфія Алесі Снапок-Сарокінай
- 5 студзеня 2003г. – “Гульні багоў” Х. Халера, пастаноўка Зінаіды Пасюцінай, мастак – Дзмітрый Мохаў
- Міжнародны фестываль эксперыментальных тэатраў (Каір, Егіпет). “Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага
- Міжнародны тэатральны форум “Залаты Віцязь” (Масква, Расія). “Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага. Дыплом “Лепшая жаночая роля” (Т. Мархель – Інгрыд)
- Міжнародны фестываль “Славянскія тэатральныя сустрэчы” (Гомель, Беларусь). “Адвечная песня” Янкі Купалы. Дыплом “Лепшы спектакль фестывалю”
16-18 мая 2003г. – паказ у Гомелі спектакля “Адвечная песня” Я. Купалы
- Акцёр Ігар Сігоў атрымаў Нагрудны знак Міністэрства культуры за ўклад у развіццё культуры Беларусі.
- Актрыса Людміла Сідаркевіч атрымала Ганаровую грамату Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
2002
- 29 снежня 2002г. – “Понцій Пілат” Андрэя Курэйчыка, пастаноўка Валерыя Анісенкі, сцэнаграфія Алесі Снапок-Сарокінай
- 26 снежня 2002г. – “Хрустальны туфлік” Шарля Перо, Яўгенія Шварца, Тамары Габэ, аўтар спектакля – Сяргей Кавальчык, сцэнаграфія Алесі Снапок-Сарокінай
- 16 снежня 2002г. – “Палёты з Анёлам” З. Сагалава, пастаноўка Валерыя Анісенкі, сцэнаграфія Леаніда Левіна
- 25 верасня 2002г. – “Адвечная песня” Янкі Купалы, сцэнічная ідэя і пастаноўка Сяргея Кавальчыка, мастак – Уладзімір Ціханаў, кампазітар – Цімур Каліноўскі
- 23 мая 2002г. – “Зона Х” Андрэя Карэліна (дэбют драматурга), пастаноўка і сцэнаграфія Сяргея Гавенка, мастак-дэкаратар – Людміла Кауфман
- 17 мая 2002г. – “Песні ваўка” Вячаслава Паніна, пастаноўка Уладзіміра Арлова, мастак – Вольга Грыцаева, кампазітар – Генадзь Ермачэнкаў, рэжысёр па пластыцы – Уладзімір Лаўрухін
- 20 красавіка 2002г. – “Чарнобыльская малітва” Святланы Алексіевіч, пастаноўка і сцэнаграфія Бруно Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы – Вірджынія Сіманьек, рэжысёр – Валерый Анісенка, музычнае афармленне – Таццяна Мархель
- 23 сакавіка 2002г. – “Толькі дурні сумуюць” паводле п’есы Дана Альмагора (Ізраіль), пастаноўка Валерыя Анісенкі, рэжысёры-дыпломнікі – Андрэй Дабравольскі і Ганна Арыніч-Анісенка, сцэнаграфія Галіны Левінай, кампазітар – Ёханан Зарай
- 8 студзеня 2002г. – “Скарб. Нязломны рыцар” В. Такарчука і М. Вайтышка, пастаноўка Максіма Паніматчанкі і Веранікі Буслаевай (дэбют рэжысёраў), сцэнаграфія – Вітаўт Грыгалюнас
- Міжнародны фестываль “Славянскія тэатральныя сустрэчы” (Бранск, Расія). “Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага. Дыплом “За лепшую жаночую ролю” (Т. Мархель – Інгрыд). Спецыяльны прыз журы (Л. Сідаркевіч – Ліў)
- Міжнародны тэатральны фестываль SIBIU (Сібіў, Румынія). “Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага
- 19 мая 2002г. – паказ у Гомелі спектакля “Толькі дурні сумуюць” Д. Альмагора
- 28 красавіка 2002г. – паказ у Магілёве спектакля “Толькі дурні сумуюць” Д. Альмагора
2001
- 29 лістапада 2001г. – “Балада пра Бландою” Сяргея Кавалёва, пастаноўка Уладзіславы Паржэцкай (дэбют рэжысёра)
- 10 кастрычніка 2001г. – “Адэль” Яўгена Таганава (дэбют драматурга), пастаноўка Віталя Дудзіна, кампазітар – Цімур Каліноўскі, мастак – Алеся Снапок-Сарокіна
- 5 кастрычніка 2001г. – “Жанчыны Бергмана” Мікалая Рудкоўскага, пастаноўка Валерыя Анісенкі, сцэнаграфія і касцюмы Алесі Снапок-Сарокінай
- 18 студзеня 2001г. – “Рычард” Уільяма Шэкспіра, пастаноўка Валерыя Анісенкі, мастак – Веніамін Маршак, кампазітар – Уладзімір Кандрусевіч (аднаўленне спектакля)
Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск, Беларусь). “Апошняя пастараль” паводле А. Адамовіча. Ганаровы дыплом “За значны ўклад у справу папулярызацыі беларускай драматургіі”
- 1 снежня 2001г. – паказ у Бабруйску спектакля “Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага
- 19 лістапада 2001г. – паказ у Віцебску спектакля “Толькі дурні сумуюць” Д. Альмагора
2000
- 29 лістапада 2000г. – “Макбет” Уільяма Шэкспіра, пастаноўка Валерыя Анісенкі, мастак – Барыс Герлаван (аднаўленне спектакля)
- 4 сакавіка 2000г. – “Чорны квадрат” Міхася Клімковіча, Міраслава Адамчыка, пастаноўка Аляксандра Гарцуева, мастак – Любоў Сядзельнікава, кампазітар – Грыгорый Власюк (аднаўленне спектакля)
Мастацкім кіраўніком і дырэктарам тэатра прызначаны заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка.
1999
- Лістапад 1999г. – “Барбара Радзівіл” Раісы Баравіковай (дэбют драматурга), пастаноўка Валерыя Мазынскага (аднаўленне спектакля)
- 6 жніўня 1999г. – “Блазан” Міхаіла Клімковіча, У. Сцяпана, пастаноўка Мікалая Дзінава
- 1 ліпеня 1999г. – “Прынц Мамабук” Аляксея Дударава, пастаноўка Валерыя Мазынскага, мастак – Віктар Цімафееў
- 6 чэрвеня 1999г. – “Стомлены д’ябал” Сяргея Кавалёва, рэжысер і мастак – Рыд Таліпаў, касцюмы Інгі Саліта
- Рэспубліканскі тэатральны фестываль майстроў мастацтваў “Маладзечанская сакавіца” (Маладзечна, Беларусь). “Апошняя пастараль” паводле А. Адамовіча. Дыплом “За лепшае ўвасабленне роляў Мужчыны (І. Сігоў), Жанчыны (Л. Сідаркевіч), Трэцяга (М. Камінскі)
- Міжнародны фестываль “Славянскія тэатральныя сустрэчы” (Бранск, Расія). “Апошняя пастараль” паводле А. Адамовіча. Дыплом “За лепшы спектакль”. Дыплом “За лепшае ўвасабленне жаночай ролі” (Л. Сідаркевіч – Жанчына)
- Міжнародны тэатральны фестываль “Белая Вежа” (Брэст, Беларусь). “Стомлены д’ябал” С. Кавалёва. Гран-пры фестывалю
Заслужаная артыстка БССР Таццяна Мархель узнагароджана Ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
1998
- 12 лістапада 1998г. – “Бот і яго шкарпэтка” Генрыха Ахтэрнбуша, пастаноўка Таццяны Сулімавай (дэбют рэжысёра), мастак – Віктар Цімафееў
- 9 чэрвеня 1998г. – “Апошняя пастараль” паводле Алеся Адамовіча, пастаноўка і сцэнаграфія Мікалая Дзінава, музыка Алега Залётнева, пластыка Уладзіміра Колесава
- 12 сакавіка 1998г. – “Развітанне з Радзімай” Алены Паповай, пастаноўка Уладзіслава Осіпава, мастак – Віктар Цімафееў
- Фестываль сучаснай нямецкамоўнай драматургіі (Мінск, Беларусь). “Бот і яго шкарпэтка” Г. Ахтэрнбуша. Дыплом “Лепшая жаночая роля” (Л. Сідаркевіч – Фанні)
- Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск, Беларусь). “Апошняя пастараль” паводле А. Адамовіча. Дыплом “За лепшую рэжысуру”
- Рэспубліканскі тэатральны фестываль майстроў мастацтваў “Маладзечанская сакавіца” (Маладзечна, Беларусь). “Містар Розыгрыш” С. Кандрашова. Дыплом “За лепшую драматургію”. Дыплом “За лепшае выкананне жаночай ролі” (А. Гудкова – Святлана). Дыплом “За лепшае выкананне мужчынскай ролі” (М. Рабычын –Дзмітрый)
1997
- 26 снежня 1997г. – “Дзіця з Батлеема” паводле “Новага Запавету” і беларускіх народных песень, сцэнар і пастаноўка Мікалая Пінігіна, мастак – Валерый Рачкоўскі
- 19 снежня 1997г. – “Лекар паняволі” Жана Батыста Мальера, пастаноўка Андрэя Гузія, мастак – Віктар Цімафееў
- 25 верасня 1997г.– “Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць” Бертальда Брэхта, пастаноўка Валерыя Мазынскага, мастак – Дзмітрый Мохаў
- 29 чэрвеня 1997г. – “Містэр Розыгрыш” Сяргея Кандрашова (дэбют драматурга), пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава, сцэнаграфія Віктара Цімафеева
1996
- 30 снежня 1996г. – “Шампань-скага!” паводле вадэвіляў Антона Чэхава “Сватанне” і “Юбілей”, пастаноўка Андрэя Гузія, мастак – Віктар Цімафееў
- 12 кастрычніка 1996г. – “Заложніца кахання” Сяргея Кавалёва, пастаноўка Андрэя Гузія, мастак – Віктар Цімафееў
- 6 жніўня 1996г. – “Макбет” Уільяма Шэкспіра, пастаноўка Валерыя Анісенкі, мастак – Барыс Герлаван
- 3 лютага 1996г. – “Бог Дыяніс – тэатра Бог” С. Чаркаса, пастаноўка Валерыя Мазынскага, мастак – Віктар Цімафееў
- Міжнародны тэатральны фестываль “Белая Вежа” (Брэст, Беларусь). “Рычард” У. Шэкспіра. Дыплом “За лепшае ўвасабленне мужчынскай ролі” (А. Гарбуз – Рычард)
- Сусветны Эдынбургскі фестываль “Фрындж” (Эдынбург, Вялікабрытанія). “Макбет” У. Шэкспіра
1995
- 17 снежня 1995г. – “Брат мой Сымон…” Уладзіміра Рудава, пастаноўка Уладзіміра Рудава, мастак – Віктар Цімафееў
- 18 мая 1995г. – “Рычард” Уільяма Шэкспіра, пастаноўка Валерыя Анісенкі, мастак – Веніямін Маршак
- 5 красавіка 1995г. – “Плач, саксафон…” Ігара Сідарука, пастаноўка Казіміра Мальковіча, мастак – Віктар Цімафееў
- Сусветны Эдынбургскі фестываль “Фрындж” (Эдынбург, Вялікабрытанія). “Рычард” У. Шэкспіра. Найвышэйшая адзнака (“пяць зорак”) прэсы
- Рэспубліканскі тэатральны фестываль майстроў мастацтваў “Маладзечанская сакавіца” (Маладзечна, Беларусь). “Барбара Радзівіл” Р. Баравіковай. Дыплом “За лепшае ўвасабленне гістарычнай тэматыкі”
1994
- 16 снежня 1994г. – “Чорны квадрат” Максіма Клімковіча і Міраслава Адамчыка, пастаноўка Аляксандра Гарцуева, мастак – Любоў Сядзельнікава
- 13 кастрычніка 1994г. – “Пеўчыя” Георгія Марчука, пастаноўка Мікалая Дзінава, мастак – Віктар Цімафееў
- 24 чэрвеня 1994г. – “Барбара Радзівіл” Раісы Баравіковай, пастаноўка Валерыя Мазынскага, мастак – Віктар Цімафееў
- 15 лютага 1994г. – “Часны” сектар” Мікалая Казачонка, пастаноўка Мікалая Казачонка, мастак – Веніямін Маршак
- 8 лютага 1994г. – “Віта брэвіс, альбо Нагавіцы святога Георгія” Максіма Клімковіча і Міраслава Адамчыка, пастаноўка Андрэя Гузія, мастак – Віктар Цімафееў
1993
- Фестываль “Прыбалтыйскія тэатральныя вёсны” (Гродна, Беларусь). “Ку-ку” М. Арахоўскага. Дыплом “За лепшае ўвасабленне мужчынскай ролі” (У. Кін-Камінскі – Супермен)
1992
- 13 мая 1992г. – “Галава” І. Сідарука, пастаноўка Валерыя Мазынскага, мастак – Віктар Цімафееў
- 1 сакавіка 1992г. – “Сабака з залатым зубам” Уладзіміра Савуліча, пастаноўка Валерыя Раеўскага, мастак – Барыс Герлаван
- 1 лютага 1992г. – “Ку-ку” Міколы Арахоўскага, пастаноўка Андрэя Гузія, мастак – Уладзімір Осін
1991
Пачатак працы РТБД пад дахам Тэатра імя Янкі Купалы. Першым мастацкім кіраўніком прызначаны заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь В. Мазынскі.
1990
25 cнежня Савет Міністраў БССР прыняў пастанову аб стварэнні ў Мінску Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.


