Набыць квіткі - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Набыць квіткі

Шаноўныя гледачы!
Мы клапоцімся пра вас і прапануем абраць найбольш зручны для вас спосаб набыцця квіткоў у наш тэатр. 
Ніжэй вы знойдзеце ўсе спосабы набыцця квіткоў.

Калі вы набылі квіткі на сайтах білетных аператараў, не забывайцеся іх раздрукоўваць перад наведваннем тэатра!

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся, калі ласка, па тэл.+375 29 154 04 44 у працоўны час.

Мы заўсёды рады бачыць вас у нашым тэатры!

АФІША

02
Кас
Птн
19:00 - 21:45
маліт-ва аб адолен-ні грахоў-ных звы... звычак
03
Кас
Сбт
19:00 - 21:45
маліт-ва аб адолен-ні грахоў-ных звы... звычак
04
Кас
Няд
19:00 - 20:50
вечар гарадскіх камедый
06
Кас
Аўт
19:00 - 22:00
трагікамедыя ў дзвюх дзеях
07
Кас
Срд
19:00 - 21:00
легенда ў дзвюх дзеях
08
Кас
Чцв
19:00 - 20:30
камедыя пра касмапалітызм

Набыць квіткі на сайце тэатра

Набыццё квіткоў праз сайт тэатра прадугледжвае чатыры этапы

Даведкі аб наяўнасці месцаў, кансультацыі па пытаннях браніравання і пакупкі квіткоў, афармленне калектыўных заявак – па тэлефонах касы:

+375 17 385 97 51, +375 29 154 04 44 (А1)

Набыць ці забраніраваць квіткі ў касе РТБД

Адрас касы:

вул. Крапоткіна, 44
Тэлефон касы: +375 17 385 97 51

Час працы касы:

Кастрычнік – Красавік

Аўторак – нядзеля:
10:00 – 19:30

Перапынак:
12:00 – 12:30
15:30 – 16:00

Панядзелак – выхадны

Май – Верасень

Панядзелак – субота:
10:00 – 19:30

Перапынак:
12:00 – 12:30
15:30 – 16:00

Нядзеля – выхадны

Забраніраваць квіток

Каб забраніраваць квіткі, а таксама пакінуць калектыўныя заяўкі па наяўным і безнаяўным разліку, тэлефануйце па тэлефонах +375 29 154 04 44 ці +375 17 385 97 51 у працоўны час. Выкупіць квіткі трэба на працягу 3-х дзён з моманту іх заказу.

Набыць квіткі на сайтах білетных аператараў

Квіткі ў наш тэатр вы таксама можаце набыць на сайтах білетных аператараў

Калі ласка, не забывайцеся раздрукоўваць электронныя квіткі пасля аплаты.

Квіткі Bycard, набытыя ў інтэрнеце, можна раздрукаваць у фае тэатра (вам спатрэбіцца набраць нумар вашага заказа).
Звяртаем вашу ўвагу, што квіткі, забраніраваныя ў сістэме Bycard, можна выкупіць толькі ў касах Bycard.

Набыць квіткі ў тэатральных касах горада

Касы Тэатра імя Янкі Купалы

Білетная каса №1 (вул. Леніна, падземны пераход каля ГУМа)
Час працы:
12:00—20:00
Выхадны – нядзеля
тэл. +375 17 327 32 44

Білетная каса №2 (вул. Энгельса, 7а)
Час працы:
10:00—19:00
Выхадны – нядзеля
тэл. +375 17 327 17 17

Вярнуць набыты квіток

УВАГА! У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь “Аб культуры” ад 20.07.2016г. №413-3 (п.5 арт.217), квіткі могуць быць вернуты: па ініцыятыве грамадзяніна або арганізацыі – не пазней чым за адзiн каляндарны дзень да дня правядзення мерапрыемства, у гэтым выпадку вяртаецца не менш за 75 адсоткаў кошту ўваходнага квітка; у выпадку адмены, змянення загадзя аб’яўленых часу (тэрмінаў) або месца правядзення мерапрыемства, замены яго іншым кампенсуецца поўны кошт квітка.

  1. Квіткі абмену не падлягаюць.
  2. Пры вяртанні квітка, набытага ў касе тэатра, у касах і на сайтах квітковых аператараў, а таксама на сайце партнёра tce.by, наяўнасць раздрукаваных квітка і чэка абавязковая. Разлікі са спажыўцамі пры вяртанні выплачанай за тавар грашовай сумы ажыццяўляюцца ў той жа форме, у якой праводзілася аплата тавару, калі іншае не прадугледжана пагадненнем бакоў (п. 4 артыкула 28 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб абароне правоў спажыўцоў”).
  3. Па пытанню вяртання ўваходных квіткоў, аплачаных юрыдычнымі асобамі па безнаяўным разліку і атрыманых па таварнай накладной, трэба звяртацца ў аддзел рэалізацыі квіткоў.
  4. Квіток можа быць вернуты па iнiцыятыве грамадзянiна па адрасе вул. Крапоткіна, 44 у касе Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі не пазней чым за адзiн каляндарны дзень да дня правядзення мерапрыемства. У гэтым выпадку вяртаецца не менш за 75 адсоткаў кошту ўваходнага квітка згодна заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
  5. У выпадку адмены, змянення аб’яўленых часу (тэрмінаў) і (або) месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, замены яго іншым, Арганізатар на сайце rtbd.by размяшчае інфармацыю аб парадку і тэрміне вяртання квіткоў. Пры гэтым грамадзяніну або юрыдычнай асобе, якія вярнулі ўваходны квіток, кампенсуецца 100% кошту ўваходнага квітка.
  6. Кошт дадатковых паслуг вяртанню не падлягае, бо паслуга продажу ўваходных квіткоў у любым выпадку лічыцца аказанай. Дадатковыя паслугі не ўваходзяць у кошт квітка.
  7. Пры набыцці квіткоў у квітковых аператараў, правілы вяртання квіткоў трэба ўдакладняць у касах і на сайтах квітковых аператараў.
  8. Квіткі, якія былі набыты на сайце 24afisha.by, вяртаюцца праз Асабісты кабінет карыстальніка на сайце 24afisha.by ва ўкладцы “Мае квіткі”. Больш поўная інфармацыя ўказана на квітку і на сайце 24afisha.by.
РТБД