Калека з вострава Інішман - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Калека з вострава Інішман
Марцін МакДонах

КАЛЕКА З ВОСТРАВА ІНІШМАН

трагікамедыя ў дзвюх дзеях

Бліжэйшыя паказы спектакля

ВОДГУКІ

Спектакль вельмі алегарычны. Калека Біллі і яго атачэнне - гэта ўвасабленне чалавецтва, скалечанага і недасканалага, закінутага незразумелым чынам на забытую Богам выспу, дзе ў шэрагу шэрых дзён усе спробы знайсці і захаваць хоць які сэнс існавання скончваюцца болем і расчараваннем. Яшчэ напачатку нехта з насельнікаў выкідвае ў мора Біблію, як знак таго, што гэты маленькі сусвет наскрозь прасякнуты адчуваннем богапакінутасці. Пажадлівыя святары, бязлітасныя адзін да аднаго сваякі і суседзі, чаканне вайны як збаўлення ад духоўнага і інфармацыйнага вакууму. Калека Біллі хіба адзіны, хто свядома задаецца пытаннем пра сэнс жыцця. Ён паслядоўна суцяшаецца чарговым самападманам, які ўшчэнт разбіваецца аб рэчаіснасць. Ён адзіны вырываецца за межы выспы толькі дзеля таго, каб пераканацца, што адчуванне нікчэмнасці і болю не лекуецца зменай знаходжання ў прасторы. Але, не гледзячы на вонкавую непрывабнасць і скалечанасць кожнага з герояў, яны аказваюцца здольнымі на годныя чалавечыя пачуцці і ўчынкі. Ці разуменне добрага і благога ўсё ж закладзена ў кожным, ці чалавеку як паветра патрэбны чалавек, нават у форме сузалежнасці, каб надаваць жыццю сэнс , ці бездань адчаю з’яўляецца неабходнай умовай, каб нанова адшукаць сувязь з Богам? Прыкра, але адказы на гэтыя пытанні робяцца відавочнымі толькі перад непазбежным канцом.

Sviatlana 8.01.2023

Не ведаю, як вы гэта робіце, але я заплакала ужо гледзячы трэйлер спектакля на сайце... Дзякуй вам, даражэнькія, за ваш талент і майстэрства! І відавочна - да вас трэба дарасці... Раней я не магла часта прыходзіць у тэатр - пасля спектаклю трэба было пераварыць тое, што паднімалася, пераасмысліць тое, што узварушыла ўнутры... Зараз наадварот - доўга не магу без вас, не хапае ужо той унутранай работы, якая абдываецца пасля прагляду вашых твораў. Дзякуй вам!!!

Святлана 15.10.2023

Калека з вострава Інішман - той выпадак, калі глыбокі сэнс перадаецца простымі, а часам і наіўнымі словамі і ўчынкамі ў складаных жыццёвых абставінах герояў. Усе акцёры іграюць яскрава, кожны вобраз перададзены дакладна і эмацыйна, але ж ігра галоўнага героя ўражвае настолькі моцна, што не хапае слоў,каб выразіць пачуцці і захапленне ад ягонага пераўвасаблення. Не трэба спецэфектаў і дарагіх дэкарацый,калі ёсць талент і задавальненне ад працы, і менавіта гэта ўражанне вы атрымліваеце ад акцёраў РТБД. Тры гадзіны разнастайных эмоцый, думак і адчування, што гэта гісторыя - не п'еса, а сапраўднае жыццё.
З вялікай павагай,
Ваша ўдзячная глядачка.

Lera 8.02.2023

Невероятная игра актеров! Большое спасибо за такую честную игру! Прорыдала весь спектакль, спасибо Артему за прекрасного калеку, мы правда первый акт думали что это не игра!!! Спасибо за удивительный мир и чудесный вечер с Калекой!

Ксения 12.11.2022

Была в этом театре первый раз и сразу попала на премьеру. Если честно, была настроена скептически, но спектакль просто великолепный. Сама пьеса с интересным сюжетом. Иногда смешная, иногда глубоко трагичная. Игра актёров на высшем уровне. Особенно впечатлила работа Александра Никоненко, который играл главного героя. Спектакль очень рекомендую.

Алена 18.04.2021

Ай, просто идите. Не умею я писать отзывы, зато умею настаивать и советовать. Идите, если вы любите театр. Идите, если вы не любите театр. Идите, если хотите узнать что-нибудь новое и важное о себе. Это спектакль, который мы с вами очень сильно заслужили, и спасибо режиссёру Александру Гарцуеву за то, что он нам его подарил. Я вообще заметила, что третьего звонка в @tbd_by жду, как деда Мороза, только с большей надеждой, потому что если к дедушке во взрослой жизни есть большие вопросы, то в РТБД чудо случается всегда. Спасибо театру, спасибо этой атмосфере, спасибо актёрам, которые снова окунули меня в сказку, и особенное спасибо Артёму Куреню: то, что он сотворил на сцене, нельзя назвать просто актёрской игрой. Это абсолютное перевоплощение, это волшебство, это настоящее чудо. Идите на “Калеку з вострава Інішман”, ребята. Идите и сопереживайте. Проводите аналогии. Находите отсылки. И чувствуйте себя живыми.

m_asja 17.04.2021

Пабольш такіх спектакляў! Якія адказваюць на праблемы цяперашняга часу. У якіх, як у жылах, пульсуе кроў нацыянальнага жыцця і людской надзеі.

Tatiana Prokopchenko 16.04.2021

Тысячу раз браво!!! Я даже предположить не могла, что все будет именно так! Целая жизнь в двух актах. Хочется поделиться мыслями по многим сценам, но не хочу делать спойлер. Бегите смотреть! «Калека з вострава Інішман»

tatianaiosko 15.04.2021

Адбылася падзея! Адметная у нашым тэатральнным жыццi. Дзякуй, Божа!

Ігар Падлівальчаў 16.04.2021

Першы раз была на прэм’еры. Вельмі спадабаўся сюжэт і хуткасць дзеянняў. Ёсць пра што падумаць. Вялікі дзякуй! Гэта як дакрануцца да нешта Вялікага…

vitosha_kravtsova 15.04.2021

"Калека..." ў пастаноўцы РТБД - менавiта тое, што называецца мастацтвам! Дзякуй аутару, рэжысеру i акторам! Мне здаецца, што пастаноў такого кшталту дауно не было. Гэта адметны поспех тэатра!!!

Valery 28.10.2022

ПАКІНУЦЬ ВОДГУК

Усе водгукі на нашым сайце праходзяць мадэрацыю, таму з’яўляюцца на сайце не адразу, а праз нейкі час.

смі аб спектаклі

ПРОМАРОЛІК

Набыць квіткі

24.04.2024, серада

26.04.2024, пятніца

На сцэне Цэнтральнага Дома афіцэраў (вул.Чырвонаармейская, 3)

22.05.2024, серада

13.06.2024, чацвер

Квіткі таксама можна набыць
на сайтах білетных аператараў

РТБД