Людміла СІДАРКЕВІЧ - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

ЛЮДМІЛА
СІДАРКЕВІЧ

заслужаная артыстка РБ

Людміла СІДАРКЕВІЧ

Нарадзілася 7 снежня 1970г. у г. Баранавічы.

У 1995 г. скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.

У РТБД працуе з 1995 г.

 

Прызы і ўзнагароды:

 

1998 г. лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу акцёрскіх дуэтаў “Прызнанне ў каханні”.
1998 г. дыплом за лепшае выкананне жаночай ролі за ролю Фанні ў спектаклі “Бот і яго шкарпэтка” ( журы фестывалю сучаснай нямецкай п’есы, Мінск)
1999 г. прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў “Крыштальная кветка надзеі” за акцёрскія працы ў сезоне 1998/99 гг.
1999 г. галоўны прыз за лепшае ўвасабленне ролі Жанчыны за ролю Яна (згодна з аўтарскай назвай персанажа) у спектаклі “Апошняя пастараль” на фестывалях “Маладзечанская сакавіца” у Маладзечна і “Славянскія тэатральныя сустрэчы” (г. Бранск).
2002 г. спецыяльны прыз за ўвасабленне ролі Ліў у спектаклі “Жанчыны Бергмана” М.Рудкоўскага на фестывалі”Славянскія тэатральныя сустрэчы (Бранск).
2003 г. Ганаровая грамата міністэрства культуры РБ “За плённую працу і значны ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва”.
2004 г. прыз “За лепшую жаночую ролю” за ролю Даўганогая ў спектаклі “Песні ваўка” У. Паніна на тэатральным конкурсе XI ММКФ “Лістапад”.
2010 г. прыз прафесійнага журы “За лепшую жаночую ролю ў камерным спектаклі” за ролю Дзяўчыны ў спектаклі “Неба ў дыяментах” на Міжнародным тэатральным фестывалі “Мельпамена Таўрыі” (г.Херсон, Украіна).
2011 г. нагрудны знак Міністэрства культуры РБ “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.
2012 г. удастоена медаля Францыска Скарыны.
2015 г. атрымала ганаровае званне “Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь”.
2017 г. Дыплом Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі ім.В.І.Дуніна Марцінкевіча ў Бабруйску ў намінацыі “Лепшая жаночая роля” за ролю Марыны\Медэі ў спектаклі “Сіндром Медэі”
2019 г. Пераможца ў намінацыі “Акторскае майстэрства” на XXI Міжнародным тэатральным фестывалі “Мельпамена Таўрыі” за ролю Галіны ў спектаклі “Паляванне на сябе” (г.Херсон, Украіна)

фотагалерэя

ІНТЭРВ'Ю І матэрыялы СМІ

ВІдэавізітоўка

РТБД