ВАЛЯНЦІН
САЛАЎЁЎ
заслужаны артыст РБ
Нарадзіўся 20 студзеня 1956 года ў г. Стаўбцы Мінскай вобласці.
Працаваў зваршчыкам, электрыкам, загадчыкам пастановачнай часткі Народнага тэатра Палаца культуры Мінскага трактарнага завода.
У 1986 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна- мастацкі інстытут (курс народнай артысткі Беларусі З.Браварскай).
З 1986 па 2012 год працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Я. Коласа ў Віцебску.
У РТБД працуе з 2013 года.
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны ў 2006 годзе.
У 2012 годзе прысвоена званне “Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь”.
“Вецер шуміць у таполях” Ж. Сіблейраса (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Густаў
“Вечар” А. Дударава – Гастрыт
“Заручыны” паводле твораў А. Валодзьскага і А. Чужыніна (пастаноўка Святланы Навуменка) – Заблоцкі
“Калека з вострава Інішман” М. МакДонаха (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Джоні Пустабрэх
“Мудрамер” М. Матукоўскага (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Мурашка
“Профіт” па матывах “Даходнага месца” А. Астроўскага (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Ніхто
“Кар’ера доктара Рауса” В. Марціновіча (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Лютар
“Сірожа” Ю. Чарняўскай (рэжысёр – Аляксандр Гарцуеў) – Дзядзька Пеця
“Дзед” В. Паніна (рэжысёр Дзяніс Паршын) – Дзед
“Сіндром Медэі” Ю.Чарняўскай (рэжысёр Кацярына Аверкава) – Сусед
“Тры Жызэлі” А. Курэйчыка (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў) – Ільіч
“Ціхі шэпат сыходзячых крокаў” Д. Багаслаўскага (рэжысёр Шаміль Дыйканбаеў) – Юрасік
“Наш Караткевіч” В. Куставай і В. Дранько-Майсюка (пастаноўка Васіля Дранько-Майсюка)
”Чарнобыльская малітва“ С. Алексіевіч (пастаноўка Б. Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы – В. Сіманьек (Францыя), рэжысёр – заслужаны дзеяч мастацтваў В. Анісенка) – Фізік
”А калі заўтра няма? (А если завтра нет?)“ Дз.Багаслаўскага (пастаноўка А.Гарцуева) – Дзед
”Пакуты ад здаровага сэнсу“ С.Руббэ (рэжысёр А.Гарцуеў) – Дэманічны Гаўрыла
”Партрэт“ М.В.Гогаля (рэжысёр А.Гарцуеў) – Прафесар
”Навагодняя вандроўка ў Парыж“ (аўтар і рэжысёр С.Навуменка)
”Раскіданае гняздо“ Я. Купалы (рэжысёр. А. Гарцуеў) – Лявон
”Кантракт“ Ф. Вэбэра (рэжысёр А. Гарцуеў) – Гарсон
”Бегчы з Эльсінора, альбо Гамлет навыварат“ В. Понізава (рэжысёр С. Паўлюк) – Клаўдзій
Ролі ў Нацыянальным тэатры імя Я. Коласа (1986–2012)
”Несцерка“ (рэжысёр Ф.Шмакаў) – Несцерка.
”О цо да!“ (рэжысёр В.Баркоўскі) – Тарашкевіч.
”Кацярына Іванаўна“ (рэжысёр Р.Таліпаў) – Карамыслаў.
”Жанчына ў пясках“ (рэжысёр І.Баярынцаў) – Нікі Дзюмпэй.
”Бацька“(рэжысёр В.Баркоўскі) – Ротмістр.
”Несцерка“ (рэжысёр В.Баркоўскі) – Суддзя.
”Дарагая Памэла Кронкі!“ (рэжысёр А.Грышкевіч) – Сол Боза.
”І смех, і слёзы, і любоў“ У. Набокава (рэжысёр В.Баркоўскі) – Рэўшын.
”Памінальная малітва“ (рэжысёр Ю.Пахомаў) – Тэўе.
”Фламенка“ (рэжысёр І.Баярынцаў) – Юра.
”Васа“ (рэжысёр Р.Таліпаў) – Прохар.
”Млын“ (рэжэсёр Ю.Пахомаў) – Старцаў.
”Ён. Яна. Акно. Нябожчык“ (рэжысёр Ю.Пахомаў) – Рычард Уіллі.
”Крыж Еўфрасінні“ (рэжысёр М.Краснабаеў) – Дзіянісій.
”Апошнія сведкі“ (рэжысёр У.Савіцкі) – Вучань.
”Візіт дамы“ (рэжысёр У.Савіцкі) – Іл.
ІНТЭРВ'Ю І матэрыялы СМІ
- Актер Валентин Соловьев: медаль отца ношу с собой на спектакли как талисман, Sputnik, 09.05.2019
- САПРАЎДНЫЯ ЭМОЦЫІ Ў РЭЖЫМЕ «НОН-СТОП»: Валянцін САЛАЎЁЎ – Блог Жанны Гурынай, 16.11.2017
- Актер должен уметь переиграть судьбу, Валентин Пепеляев, БЕЛАРУСЬ СЕГОДНЯ, 24.02.2012