ВЕРАНІКА
БУСЛАЕВА
Нарадзілася 3 кастрычніка 1978г. у Мінску.
У 1997 паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і скончыла яго ў 2002 г., атрымаўшы спецыяльнасць “Рэжысёр, арганізатар тэатральнай дзейнасці, педагог спецыяльных дысцыплін”.
У РТБД працуе з 2001г.
Акрамя працы ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, займалася педагагічнай дзейнасцю: працавала педагогам-асістэнтам па рэжысуры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў на курсе В. Анісенкі, а таксама выкладала сцэнічную мову у школе № 27 г. Мінска з тэатральным ухілам.
У 2004 г. Вераніка Буслаева атрымала стыпендыю Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
За ролю Сястры Іааны ў спектаклі “П’емонцкі звер” А. Курэйчыка атрымала спецыяльны прыз журы фестывалю “Лістапад-2007”.
Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2016 г.).
“Вось я і прыйшла!” Д. Хармса (пастаноўка Аляксандра Бародкі) – Старая 4
“Забалоцце” Я. Карняга і К. Аверкавай (рэжысёр – Яўген Карняг)
“Калека з вострава Інішман” М.МакДонаха (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Кейт
“Камень дурасці” К.Сцешыка (пастаноўка Дзмітрыя Зіміна) – Аксана
“Пачупкі” Я.Карняга і К.Аверкавай (рэжысёр – Яўген Карняг)
“Хатыня” па матывах аповесці Алены Кобец-Філімонавай (рэжысёр – Аляксандр Бародка) – Адэля
“Шлюб з ветрам” К.Аверкавай і Я.Карняга (рэжысёр – Яўген Карняг)
“А мне не сорамна!..” Л. Усцінава (рэжысёр – Кацярына Аверкава) – Заяц
“Гісторыя двух сабак” Я. Конева (рэжысёр – Святлана Навуменка) – Тамара Іванаўна
“Таямніца чароўнага календара” М.Варфаламеева (рэжысёр – Святлана Навуменка) – Мальвіна
“Паляванне на сябе” па матывах п’есы А. Вампілава (рэжысёр – Стас Жыркоў) – Валерыя
“Бетон” (аўтар і рэжысёр – Яўген Карняг)
“Адамавы жарты” (аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр – Святлана Навуменка) – Марыся
“Сірожа” Ю.Чарняўскай (рэжысёр – Аляксандр Гарцуеў) – Дзіна (2012)
“Гісторыя двух сабак” Я. Конева (рэжысёр – Святлана Навуменка) – Булька
“Воўк-мараплавец” С. Казлова (рэжысёр Сяргей Кавальчык) – Заяц
“Тры Жызэлі” А. Курэйчыка (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў) – Жызэль вясенняя
“Ціхі шэпат сыходзячых крокаў” Дз. Багаслаўскага (рэжысёр Шаміль Дыйканбаеў) – Ганна
“Наш Караткевіч” В. Куставай і В. Дранько-Майсюка (пастаноўка Васіля Дранько-Майсюка)
”Чарнобыльская малітва“ С. Алексіевіч (пастаноўка Б. Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы – В. Сіманьек (Францыя), рэжысёр В. Анісенка) – Жонка ліквідатара
”Кругі раю“ (аўтар і рэжысер С. Навуменка) – Жонка Паэта, Бандароўна
”Пакуты ад здаровага сэнсу“ С.Руббэ (рэжысёр А.Гарцуеў) – Неўладкаваная Аліна
”Партрэт“ М.В.Гогаля (рэжысёр А.Гарцуеў) – Карабейніца, Lise
”Любоў людзей“ Дз. Багаслаўскага (рэжысёр А.Гарцуеў) – Оля
”Мабыць?“ (рэжысёр А. Марчанка)
”Навагодняя вандроўка ў Парыж“ (аўтар і рэжысёр С.Навуменка)
”Дажыць да прэм’еры“ М. Рудкоўскага (рэжысёр П. Харланчук) – Вера
”Адвечная песня“ Я. Купалы (рэжысёр С. Кавальчык) – Нявестка
”Адэль“ Я. Таганава (рэжысёр В. Дудзін) – Хрысціна
”Белы анёл з чорнымі крыламі“ Д. Балыка (рэжысёр В. Расстрыжэнкаў) – Аркадзія
”Дамавічкі“ Я. Конева (пастаноўка С. Кавальчыка) – Жуля
”Стомлены д’ябал“ С. Кавалёва (пастаноўка Рыда Таліпава) – 2-я райская птушка, Істота
”Макбет“ В. Шэкспіра (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Ведзьма, Ледзі Макбет
”Песні ваўка“ В. Паніна (пастаноўка Уладзіміра Арлова) – Маладая ваўчыца
”Хрустальны туфлік“ Ш. Перо, Я. Шварца, Т. Габэ (аўтар спектакля Сяргей Кавальчык) – Капрал
”Каласнікі“ А. Шчуцкага (пастаноўка Вітаўтаса Грыгалюнаса і Андрэя Шчуцкага) – Эйпрыл
”Трыбунал“ Андрэя Макаёнка (пастаноўка Валерыя Анісенкі, рэжысёр Венедыкт Расстрыжэнкаў) – Зіна
”Ганна ў тропіках“ Н. Круза (пастаноўка Дэніэла Бэнкса (ЗША) – Марэла
”Кароль Лір“ В. Шэкспіра (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Кардэлія
”Чорны квадрат“ М. Клімковіча, М. Адамчыка (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Афіцыянтка
”Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей“ У. Аксенкруга (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Жабка, Серпанціна
”П’емонцкі звер“ А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Сястра Іаана
”Каласы пад сярпом тваім“ паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Майка
”Калі скончыцца вайна“ П. Пражко (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Таня
”Чайка“ А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Ніна Зарэчная
”Вяртанне галадара“ С. Кавалёва (пастаноўка Кацярыны Аверкавай) – Эрна
”Яго апошняе каханне“ (”Лета“) А. Дзялендзіка (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Наталля, Істота з іншага свету, Былая жонка (фурыя)
”Прыгоды маленькай ведзьмы“ А. Бычкова па матывах казкі О. Пройслера (пастаноўка С. Кавальчыка) – Берта
”Сёстры Псіхеі“ С. Кавалёва (пастаноўка С. Кавальчыка) – Псіхея
Спектаклі ў Цэнтры беларускай драматургіі
”Хлам“ М. Дурненкова (пастаноўка Аляксандра Марчанкі), 2009 – Трына.
Дыпломныя спектаклі:
”Апошнія“ М. Горкага (пастаноўка А. Бутакова) – Вера.
”Жаніцьба Бялугіна“ М. Астроўскага (пастаноўка Ю. Сідарава) – Бялугіна, Таццяна Сырамятава.
Незалежныя тэатральныя праекты:
”Крестовыйпоходдетей“ А. Іваноў (рэжысёр Ю. Дзівакоў) – (Центр визуальных и исполнительских искусств ”АРТ Корпорейшн“)
Рэжысёрскія работы
3 снежня 2002 г. адбыўся рэжысёрскі дэбют: сумесна з М. Паніматчанкам Вераніка Буслаева паставіла спектакль “Скарб” В. Такарчука, у якім сыграла ролю Крысі Поплах.
У ”Рускім дзіцячым тэатры“ паставіла спектаклі:
”Школа навагодніх падарункаў Дзеда Мароза“,
”Снежная каралева“,
”Неразлучныя сябры Заяц з парася“,
”Аднойчы ў лесе“ і іншыя.
У РТБД
У снежні 2014 г. паставіла дзіцячы спектакль ”Усе мышы любяць цырк“ па п’есе, якую Вераніка напісала сама.
фотагалерэя
ІНТЭРВ'Ю І матэрыялы СМІ
Актриса Вероника Буслаева и её питомец. Собачки-старички ищут хозяев. Путь домой, АТН: новости Беларуси и мира, 17.05.2019
СТВ, На том же месте в тот же час, 17.12.2014.
«Интервью с актрисой театра белорусской драматургии Вероникой Буслаевой», Юлиана Леонович, 13.01.2015
Вероника Буслаева БТ, Наталля Бібікава, 23.07.2013.
Вероника Буслаева: «раздеваться на сцене не хочется никогда», Новости и история Беларуси, Татьяна Плавсюк, 26.04.2010