Сяргей ШЫМКО - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

СЯРГЕЙ
ШЫМКО

Сяргей ШЫМКО

Нарадзіўся 23 лістапада 1967 г. у Мiнску.

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (курс А. Клімавай, А. Андросіка, Л. Давідовіч).

З 1991 па 1999 год працаваў у Беларускім дзяржаўным тэатры юнага гледача.

У 2000 годзе працаваў у Беларускім дзяржаўным музычным тэатры.

У РТБД працуе з 2002 г.

У 2015 годзе ўдастоены медаля Францыска Скарыны.
2019 г. Пераможца ў намінацыі “Акторскае майстэрства” на XXI Міжнародным тэатральным фестывалі “Мельпамена Таўрыі” за ролю Кушака ў спектаклі “Паляванне на сябе” (г.Херсон, Украіна)

“Альпійская балада” В. Быкава (пастаноўка Святланы Навуменка) – Гефтлінг
“Вецер шуміць у таполях” Ж. Сіблейраса (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Фернан
“Вось я і прыйшла!” Д. Хармса (пастаноўка Аляксандра Бародкі) – Сакердон
“Заручыны” паводле твораў А. Валодзьскага і А. Чужыніна (пастаноўка Святланы Навуменка) – Алувец / Бобкін
“Калека з вострава Інішман” М. МакДонаха (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Джоні Пустабрэх
“Карней” па матывах твораў У.Караткевіча (пастаноўка Алены Зміцер) – Мыш, Дзядзька Міша
“Махляры” М. Гогаля (пастаноўка Сяргея Фядотава) – Аляксей, карчомны слуга
“Хатыня” па матывах аповесці Алены Кобец-Філімонавай (рэжысёр – Аляксандр Бародка) – Васіль
“Таямніца чароўнага календара” М. Варфаламеева (рэжысёр – Святлана Навуменка) – Парсючок Кнок

фотагалерэя

ВІдэавізітоўка

РТБД