Публічная аферта - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Публічная аферта

ЧАСТКА 1. ТЭРМІНЫ І ВЫЗНАЧЭННІ

1.1. Для мэт аферты выкарыстоўваюцца наступныя паняцці і іх вызначэнні:

Квіток — электронны квіток, даступны ў асабістым кабінеце на старонцы заказу пасля здзяйснення аплаты, які ў раздрукаваным выглядзе дае права наведвання адпаведнага культурна-відовішчнага мерапрыемства.

Браніраванне — аўтаматызаваны тэхнічны працэс папярэдняга афармлення заказу на выбраныя квіткі на Сайце з дапамогай Сайта-партнёра.

Сайт — афіцыйны сайт Прадаўца ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, які знаходзіцца па адрасе: rtbd.by

Сайт-партнёр — сайт, размешчаны па адрасе https://tce.by, з дапамогай якога Пакупнік можа забраніраваць і набыць квіткі на культурна-відовішчнае мерапрыемства, якое праводзіцца Тэатрам.

Аўтаматызаваныя сродкі — праграмнае забеспячэнне, скрыпты, макрасы, у тым ліку з выкарыстаннем тэхналогій штучнага інтэлекту, якія даюць магчымасць ажыццяўляць дзеянні на Сайце без непасрэднага ўдзелу чалавека.

Рэйтынг Пакупніка — аўтаматычна сфармованая сістэма ацэнкі, якая ўлічвае гісторыю заказаў, своечасовасць аплаты, факты ануляцыі, звароты і іншыя аб’ектыўныя крытэрыі, якія вызначаюцца Прадаўцом.

Нядобрасумленныя паводзіны — дзеянні Пакупніка, накіраваныя на атрыманне неабгрунтаваных пераваг, якія парушаюць прынцыпы добрасумленнасці і законныя інтарэсы Прадаўца, пералік якіх устаноўлены ў Частцы 5 сапраўднай аферты.

Верыфікацыя — працэдура пацверджання асобы Пакупніка з выкарыстаннем Міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі (МСІ).

Дынамічныя ліміты — індывідуальныя абмежаванні на колькасць заказаў, квіткоў у замове і тэрміны браніравання, якія ўстанаўліваюцца ў залежнасці ад Рэйтынгу Пакупніка і іншых фактараў.

 

ЧАСТКА 2. ПАРАДАК ЗАКЛЮЧЭННЯ ДАГАВОРА

2.1. Прадметам дагавора з’яўляецца браніраванне і набыццё квіткоў на культурна-відовішчныя мерапрыемствы, якія праводзіць Тэатр, якія распаўсюджваюцца з дапамогай Сайта ці з дапамогай Сайта-партнёра. У аферце і ў заключаным дагаворы Прадавец і Пакупнік паасобку называюцца Бок, а разам – Бакі.

Парадак браніравання, вяртання квіткоў, форма заявы аб вяртанні кошту квітка размешчаны на Сайце.

2.2. Дагавор з’яўляецца дагаворам далучэння і заключаецца шляхам далучэння Пакупніка да прапанаваных Прадаўцом умоў, выкладзеных у аферце ў цэлым, без агаворак і дапаўненняў. Фактам прыняцця (акцэпта) Пакупніком умоў аферты з’яўляецца рэгістрацыя Пакупніка ў якасці карыстальніка або афармлення заказу квіткоў на Сайце-партнёра

2.3. Дагавор пры ўмове захавання парадку яго акцэпта лічыцца заключаным у простай пісьмовай форме.

 

ЧАСТКА З. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ БАКОЎ

З. 1. Прадавец абавязаны:

3.1.1. прадаставіць праўдзівую інфармацыю аб культурна-відовішчным мерапрыемстве на Сайце;

3.1.2. у выпадку адмены культурна-відовішчнага мерапрыемства, адмовы ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, змянення аб’яўленага часу (тэрмінаў) і (або) месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, яго замены іншым культурна-відовішчным мерапрыемствам, змянення складу ўдзельнікаў паведаміць аб гэтым шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі на Сайце;

3.1.3. забяспечыць вяртанне квіткоў па ініцыятыве Пакупніка, пры змяненні аб’яўленага часу (тэрміну) і (або) месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, замене культурна-відовішчнага мерапрыемства іншым, змяненні складу ўдзельнікаў культурна-відовішчнага мерапрыемства, адмове ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, адмене культурна-відовішчнага мерапрыемства;

З.1.4. не дапускаць прадастаўленне і (або) распаўсюджванне звестак, атрыманых у рамках выканання дагавора, без згоды Пакупніка або іншай прававой падставы, прадугледжанай заканадаўчымі актамі;

3.1.5. у выпадку спынення дзеяння рэгістрацыі ў якасці карыстальніка на Сайце-партнёра выдаліць персанальныя дадзеныя Пакупніка, якія апрацоўваюцца Прадаўцом у рамках выканання дагавора.

З.2. Прадавец мае права:

3.2.1. уносіць змены ў дамову шляхам публікацыі і давядзення да ўсеагульнага ведама на Сайце;

3.2.2. патрабаваць ад Пакупніка захавання і выканання сапраўднай дамовы і Правілаў наведвання Тэатра;

3.2.3. часова прыпыніць рэалізацыю квіткоў праз Сайт, паведаміўшы пра гэта Пакупніку шляхам размяшчэння інфармацыі на Сайце;

3.2.4. у любы час абмежаваць колькасць квіткоў і тэрміны замовы, якія набываюцца праз Сайт, якая перавышае дазволеную;

3.2.5. прымяняць меры адказнасці да Пакупніка ў выпадку выяўлення нядобрасумленных паводзін у парадку, устаноўленым Часткай 6 гэтай аферты.

З.З. Пакупнік абавязаны:

З.З.1. выконваць умовы дагавора і Правілы наведвання Тэатра;

3.3.2. да моманту рэгістрацыі азнаёміцца са зместам дагавора і Правіламі наведвання Тэатра;

3.3.3. паведамляць дакладную і адпаведную рэчаіснасці інфармацыю пра сябе, запаўняючы форму рэгістрацыі на Сайце-партнёра, і падтрымліваць яе ў актуальным стане;

З.3.4. захоўваць рэквізіты доступу (пароль і лагін) да Сайта-партнёра, такім чынам, каб яны не патрапілі ў рукі трэціх асоб, за выключэннем выпадкаў, калі Пакупнік упаўнаважвае трэціх асоб прадстаўляць яго інтарэсы;

3.3.5. самастойна і за свой кошт ажыццявіць друк квітка, які прад’яўляецца пры ўваходзе на культурна-відовішчнае мерапрыемства.

З.4. Пакупнік мае права:

3.4.1. на атрыманне поўнай і дакладнай інфармацыі аб культурна-відовішчным мерапрыемстве;

3.4.2. аформіць замову на квіток у парадку, прадугледжаным дадзеным дагаворам, і працэдурай, якая ўстаноўлена Сайтам-партнёрам;

3.4.3. выбраць спосаб аплаты квітка з прапанаваных Прадаўцом. Пры гэтым Пакупнік абавязаны самастойна азнаёміцца з правіламі карыстання тым ці іншым спосабам аплаты;

 3.4.4. вярнуць квіток па ўласнай ініцыятыве, пры змяненні аб’яўленага часу (тэрміну) і (або) месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, замене культурна-відовішчнага мерапрыемства іншым, змяненні складу ўдзельнікаў культурна-відовішчнага мерапрыемства, адмове ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, адмене культурна-відовішчнага мерапрыемства ў парадку, прадугледжанаму Правіламі наведвання Тэатра;

3.4.5. спыніць дзеянне рэгістрацыі ў якасці карыстальніка на Сайце-партнёра.

 

ЧАСТКА 4. АДКАЗНАСЦЬ БАКОЎ

4.1. За невыкананне або неналежнае выкананне абавязкаў па дагавору Бакі нясуць адказнасць у адпаведнасці з дагаворам і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

4.2. Прадавец не нясе адказнасці за працаздольнасць і (або) абароненасць інфармацыйных каналаў сувязі, якія выкарыстоўваюцца Пакупніком для звароту да Сайта і (або) Сайта-партнёра, а таксама за дакладнасць інфармацыі, якая прадастаўляецца Пакупніком пры запаўненні формы рэгістрацыі на Сайце-партнёра.

4.3. Прадавец абавязваецца забяспечыць канфідэнцыйнасць і захаванасць персанальных дадзеных Пакупніка, якія сталі яму вядомымі пры выкананні абавязкаў па дагаворы.

4.4. Бакі вызваляюцца ад адказнасці за частковае або поўнае невыкананне абавязкаў па дагаворы, калі гэтае невыкананне выклікана абставінамі непераадольнай сілы (паводка, пажар, землятрус і іншыя стыхійныя бедствы, а таксама вайна, ваенныя дзеянні, ваеннае становішча, масавыя беспарадкі, тэрарыстычныя акты, эпідэміі, акты і дзеянні дзяржаўных органаў і органаў кіравання, пяцягнуўшыя немагчымасць выканання дагавора, і любыя іншыя акалічнасці па-за разумным кантролем і прагназаваннем Бакоў), якія маюць следствам абмежаванне (выключэнне) здольнасці Бакоў выканаць абавязкі па гэтым дагаворы.

 

ЧАСТКА 5. ПАРУШЭННІ (НЯДОБРАСУМЛЕННЫЯ ПАВОДЗІНЫ)

5.1. Да нядобрасумленных паводзін, якія цягнуць прымяненне мер адказнасці ў адпаведнасці з Часткай 6, адносяцца:

5.1.1. выкарыстанне Аўтаматызаваных сродкаў пры ўзаемадзеянні з Сайтам і Сайтам-партнёрам;

5.1.2. стварэнне штучнага дэфіцыту шляхам масавага браніравання без намеру выкупу;

5.1 З. перапродаж квіткоў трэцім асобам у камерцыйных мэтах (спекуляцыя);

5.1.4. рэгістрацыя двух і больш уліковых запісаў адной фізічнай асобай з мэтай абыходу абмежаванняў (мультыакаўнтынг);

5.1.5. сістэматычная неаплата забраніраваных квіткоў;

5.1.6. прадастаўленне заведама недакладных дадзеных пры рэгістрацыі;

 

ЧАСТКА 6. МЕРЫ АДКАЗНАСЦІ

6.1. Пры выяўленні фактаў нядобрасумленных паводзін, указаных у Частцы 5, Прадавец мае права прымяняць наступныя меры:

– папярэджанне;

– абмежаванне функцыяналу (зніжэнне лімітаў);

– прыпыненне браніравання на тэрмін да 14 дзён;

– адмену бягучых неаплачаных заказаў без папярэдняга апавяшчэння;

– блакаванне ўліковага запісу на тэрмін да 6 месяцаў ці беззваротна;

– аб’яднанне ўліковых запісаў (пры выяўленні мультыакаўнтынгу);

– іншыя абмежаванні, неабходныя для спынення парушэнняў і забеспячэння захавання ўмоў аферты.

6.2. Меры, указаныя ў п. 6.1, прымяняюцца без папярэдняга апавяшчэння Пакупніка, за выключэннем выпадкаў, калі іншае прама прадугледжана сапраўднай афертай.

6.3. Асаблівасці прымянення мер:

6.3.1. Пры выяўленні выкарыстання Аўтаматызаваных сродкаў або мультыакаўнтынгу (п.п. 5,1.1, 5.1.4) Прадавец мае права адмяніць бягучыя неаплачаныя заказы без папярэдняга паведамлення.

6.3.2. Пры выяўленні перапродажу квіткоў (п. 5.1.3) Прадавец мае права прымяніць любыя меры з п.6.1, уключаючы незваротнае блакаванне ўліковага запісу.

6.3.3. Пры парушэнні парадку перадачы квіткоў або адмове ад прадастаўлення дакументаў (п.п. 5.1.7, 5.1.8) Прадавец мае права прымяніць меры ў адпаведнасці з п. 6.1.

ЧАСТКА 7. ТЭХНІЧНЫЯ СРОДКІ І ДОКАЗЫ

7.1. Сайт-партнёр прымяняе прэвентыўныя меры для мінімізацыі магчымасці аўтаматызацыі дзеянняў з боку нядобрасумленных карыстальнікаў.

7.2. Меры, указаныя ў п. 7.1, уключаюць у сябе блакіроўку запытаў з пэўных IР-адрасоў пры выяўленні падазроных паводзін, у тым ліку пры занадта частых запытах. Механізмы аналізу, алгарытмы выяўлення падазронай актыўнасці і крытэрыі блакіроўкі з’яўляюцца камерцыйнай таямніцай і не раскрываюцца. Прадавец не дае Пакупніку тлумачэнняў адносна прычын блакіроўкі канкрэтнага IР-адраса або механізмаў прыняцця рашэння аб прымяненні такой блакіроўкі.

7.3. Прадавец мае права фіксаваць факты размяшчэння Пакупніком аб’яў аб продажы квіткоў на іншых рэсурсах, а таксама іншыя доказы платнай перадачы квіткоў трэцім асобам для выкарыстання ў якасці падстаў для прымянення мер адказнасці ў адпаведнасці з Часткай 6.

 

ГЛАВА 8. РЭЙТЫНГАВАЯ СІСТЭМА І ДЫНАМІЧНЫЯ ЛІМІТЫ

8.1. Сайт-партнёр прымяняе Рэйтынгавую сістэму, якая фарміруецца аўтаматычна на падставе аналізу гісторыі ўзаемадзеяння.

8.2. Рэйтынг зніжаецца пры неаплаце ва ўстаноўлены тэрмін, адмовах ад выкупу, вяртанні квіткоў, выяўленні фактаў нядобрасумленных паводзін, прадугледжаных Часткай 5.

8.3. Рэйтынг уплывае на колькасць адначасова дзейнічаючых неаплачаных заказаў.

8.4. Прадавец мае права ўстанаўліваць Дынамічныя ліміты: колькасць квіткоў у заказе, тэрмін браніравання, забарона на браніраванне асобных мерапрыемстваў.

8.5. Парадак фарміравання Рэйтынгу з’яўляецца камерцыйнай таямніцай. Пакупнік можа азнаёміцца з бягучым рэйтынгам у сваім Асабістым кабінеце карыстальніка на Сайце-партнёра.

 

ЧАСТКА 9. АБАВЯЗКОВАЯ ВЕРЫФІКАЦЫЯ

9.1. Прадавец мае права ўсталёўваць абавязковую верыфікацыю для доступу да сваіх мерапрыемстваў.

9.2. Да праходжання Верыфікацыі доступ да браніравання можа быць абмежаваны. Праходжанне Верыфікацыі з’яўляецца ўмовай прадастаўлення паслугі, а не самастойнай паслугай.

9.3. Апрацоўка персанальных дадзеных ажыццяўляецца са згоды Пакупніка ў адпаведнасці з Палітыкай апрацоўкі персанальных дадзеных.

 

ЧАСТКА 10. КАНТРОЛЬ НА ЎВАХОДЗЕ І АДПАВЕДНАСЦЬ УЛАДАЛЬНІКА

10.1. Прадавец мае права ажыццяўляць выбарачны Кантроль на ўваходзе на мерапрыемства шляхам запыту ў наведвальніка дакумента, які пацвярджае асобу, і зверкі з дадзенымі Пакупніка, указанымі пры набыцці квітка.

10.2. Пры адмове прадаставіць дакумент або неадпаведнасці дадзеных Прадавец мае права прымяніць меры адказнасці ў адпаведнасці з Часткай 6 гэтай аферты.

10.3. Унікальны код квітка дазваляе ўстанавіць: факт набыцця, даныя Пакупніка і спосаб аплаты. Гэтая інфармацыя выкарыстоўваецца для пацверджання легальнасці набыцця і выяўленні фактаў спекуляцыі.

 

ЧАСТКА 11. ПЕРАПРОДАЖ І ПЕРАДАЧА КВІТКОЎ

11.1. Пакупнік не мае права набываць квіткі з мэтай перапродажу ў камерцыйных мэтах.

11.2. Перадача квітка трэцяй асобе дапускаецца выключна ў парадку, устаноўленым Прадаўцом (праз афіцыйныя каналы вяртання і паўторнага продажу). Самастойны продаж білета трэцяй асобе, якая вядзе да разыходжання дадзеных уладальніка квітка і Пакупніка, з’яўляецца парушэннем сапраўднай аферты і цягне прымяненне мер адказнасці ў адпаведнасці з Часткай 6

 

ЧАСТКА 12. МУЛЬТЫАКАЎНТЫНГ

12.1. Забараняецца рэгістрацыя двух і больш уліковых запісаў адной фізічнай асобай без пісьмовага ўзгаднення з Прадаўцом.

12.2. Пры выяўленні мультыакаўнтынгу Прадавец мае права прымяніць меры адказнасці ў адпаведнасці з Часткай 6 гэтай аферты.

 

ЧАСТКА 13. ПАРАДАК АБСКАРДЖАННЯ

13.1. Пакупнік мае права абскардзіць прымененыя меры шляхам накіравання матываванай прэтэнзіі ў тэрмін не пазней за 10 дзён.

13.2. Прэтэнзія разглядаецца на працягу 30 працоўных дзён. У перыяд разгляду абмежаванні могуць заставацца ў сіле.

13.3. Рашэнне з’яўляецца канчатковым, за выключэннем выпадкаў парушэння правоў спажыўца, устаноўленых заканадаўствам.

ЧАСТКА 14. ВЫЗВАЛЕННЕ АД АДКАЗНАСЦІ

14.1. Прадавец не нясе адказнасці за немагчымасць набыцця квіткоў, выкліканую прымяненнем Дынамічных лімітаў, патрабаваннем Верыфікацыі, Кантролем на ўваходзе або іншымі прымененымі абмежаваннямі да ўліковага запісу ў адпаведнасці з гэтым Дагаворам.

ЧАСТКА 15. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

15.1. Дадзеная дамова ўступае ў сілу з моманту яе апублікавання на Сайце.

15.2. Дадзеная дамова дзейнічае да поўнага выканання абавязкаў Бакамі.

15.3. Спрэчкі, якія ўзнікаюць пры выкананні дамовы, вырашаюцца з захаваннем прэтэнзійнага парадку. Тэрмін разгляду прэтэнзіі 14 (чатырнаццаць) каляндарных дзён.

15.4. Пры немагчымасці дасягнення згоды ўзніклыя спрэчкі падлягаюць разгляду ў судзе ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

16. РЭКВІЗІТЫ ПРАДАЎЦА

Дзяржаўная ўстанова
“Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
“Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі”
220002, г. Мінск, вул. Крапоткіна 44,
тэл. (017) 52-33-27
УНП 100220213
teatr@rtbd.by
Дырэктар С.В.Навуменка

РТБД