Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

САПРАЎДНЫЯ ЭМОЦЫІ Ў РЭЖЫМЕ “НОН-СТОП”: НАТАЛЛЯ ХАЛАДОВІЧ

Сёння, мабыць, будзе той фармат размовы, калі нягледзячы на тэрытарыяльную аддаленасць, уяўляеш, нібыта сядзіш побач з чалавекам за кубачкам пахучай гарбаты, гутарыш, узгадваеш, разважаеш – і не такой ужо нястрымна цяжкай здаецца рэчаіснасць.

Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ

Як толькі мы з Наталляй Халадовіч пачалі працу над інтэрв’ю, адразу вызначылі: будзем парыраваць цеплынёй, любоўю да сваёй прафесіі і жыцця ў цэлым. Як у нас гэта атрымалася (і ці атрымалася наогул) – сачыце за тэкстам, шаноўныя.

– Звычайна пачынаю з дзяцінства, таму што менавіта там шмат нас сапраўдных і яшчэ не зашораных грамадскімі стэрыятыпамі. Якой вы былі ў дзяцінстве: у што верылі, аб чым марылі, чым захапляліся?

Я нарадзілася ў маленькім горадзе Нароўля, на беразе ракі Прыпяць. Гэта вельмі прыгожае месца, шмат квітнеючых садоў, сонца. У дзяцінстве я больш была падобная на хлопчыка, увогуле, сяброў сярод хлапчукоў было больш (усміхаецца). Магла і па шыі даць, калі трэба, у прынцыпе мяне за гэта і паважалі. Вучылася добра, на 4–5. Гадоў у 6–7 пайшла ў мясцовую школу мастацтваў і паступіла ў музычную школу па класе фартэпіяна. У той жа дзень запісалася ў студыю малявання, клас танца – класічны балет. Прыйшла дадому і ўрачыста абвясціла пра гэта. Мама ў мяне выкладчыца фізікі і матэматыкі, тата -будаўнік, яшчэ ў мяне ёсць малодшы брат. Дык вось, бацькі былі ў шоку (смяецца), але, ведаючы мой характар, ​​гэта было цалкам чакана для мяне.

Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ
Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ

Ёсць у маім дзяцінстве яшчэ адна старонка, не вельмі радасная. Горад Нароўля знаходзіцца ў 80 км ад Чарнобыля. У 86 годзе адбылася ўсім вядомая падзея – выбух на атамнай станцыі. Мама і тата мае ліквідатары. Мама на той час была завучам па выхаваўчай працы. Паколькі яна фізік па адукацыі, яна адразу ўсё зразумела. Я памятаю гэты дзень: мы былі на вуліцы, каталіся на роварах, а ў небе лёталі верталёты нейкія. Мама прыбегла, плакала, дакладна не магла нічога растлумачыць. . . Я памятаю, як яна дастала ёд з аптэчкі і капала нам, не памятаю, ці то ў гарбату, ці то ў кісель. Мы выпілі гэта з братам і мамай. Я памятаю, што пачаліся бясконцыя раз’езды. Дома мы знаходзіліся вельмі мала, паколькі мама завуч па выхаваўчай працы, яна сама шмат дзяцей вывозіла ў розныя лагеры, санаторыі. У першы клас я пайшла ў Анапе, усю першую чвэрць там адвучылася, потым дадому вярнулася, нейкі час была дома. Усё ўзбярэжжа Крыму, Артэк, усе лагеры ў Беларусі, замежжа – Польшча, Германія, Італія. У піянеры мяне прынялі ў Алушце. А ў 1991 або 1992 годзе мы атрымалі кватэру ў Мінску. І з маленькага гарадка я трапіла ў вялізны горад. Усё новае: людзі, школа, вуліцы – усё. Там было ўсё сваё, роднае: вялікі дом, двор, шмат жыўнасці заўсёды, а прыехала – і была вымушаная жыць у шматпавярхоўцы. Трэба было прывыкаць да новых сяброў, да школы. Увогуле, не засталося ў мяне месца, у якое можна вярнуцца, месца дзяцінства, малой радзімы. Яна ёсць, вядома, але няма дома бабулі, бабулі няма і, уласна, ехаць няма куды ўжо…

Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ
Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ

Калі казаць, напрыклад, пра кнігі, то цягам усяго майго жыцця заўсёды прысутнічаюць 2 кнігі: адна – дзіцячая, а другая ўжо больш старэйшая. Дзіцячая кніга, якую я сама з задавальненне чытала і чыталі мае дзеці (малодшая дагэтуль яе чытае), гэта па сутнасці першая вялікая кніга, якую я прачытала, – творы Астрыд Ліндгрэн. Не магу вылучыць нейкі асаблівы твор, але ўвогуле ўсё мне ў яе падабаецца, і памятаю, што ў дзяцінстве проста віскатала ад захаплення, што ў яе творах, літаратуры, дзеці заўсёды перамагаюць дарослых. І творчасць Ліндгрэн, здаецца, падабаецца маёй малодшай дачцэ цяпер (усміхаецца). А другая кніга – гэта Булгакава “Майстар і Маргарыта”, я вельмі люблю гэты твор і перыядычна яго перачытваю. Упершыню, па-мойму, гадоў у 12 я яго прачытала. Прачытала вельмі хутка, нічога не зразумела, канешне, але нешта мяне ў гэтым творы зачапіла. Мова, якой напісаны твор, гісторыя абсалютна магічная. Потым, вядома, я вярталася да гэтага рамана, і зараз вяртаюся і не пакідаю надзеі калі-небудзь сыграць гераіню гэтага твора. І спадзяюся, што думкі матэрыяльныя, і калі-небудзь мне пашчасціць сыграць гэты матэрыял. Вось такая ў мяне роля мары ёсць.

– Які занятак у дзяцінстве для вас быў самым любімым?

Маім самым любімым заняткам у дзяцінстве было прыдумляць разнастайныя прадстаўленні. Дома, у школе выступы прыдумляць. Любіла нешта рабіць сваімі рукамі. Аднойчы з маімі стрыечнымі сёстрамі парэзалі ўвесь запас бабулінага пасагу ў шафе: хусткі, фіранкі, прасціны – з гэтага рыхтавалі касцюмы, заслону для вячэрняга прадстаўлення. Была нейкая падстава, я ўжо не помню дакладна, але было вельмі весела і ніхто нас за гэта не паругаў. (усміхаецца) Сям’я была вялікая, гарэзная, творчая. Любілі спяваць, было шмат хатніх святаў. У мяне былі цудоўныя бабулі і дзядулі і вясёлае бесклапотнае дзяцінства.

Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ
Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ

Мая бабуля па татавай лініі – Прымачэнка Марыя Міхайлаўна – вельмі добра спявала, яна была з сям’і бакеншчыка і рыбака, таму і рыбы заўсёды было шмат. Яна спявала ў вясковым народным хоры, шмат выступала з хорам, ездзілі па Беларусі, у Вільні яна была, памятаю, і на Украіну ездзілі, калі не блытаю, нават у Маскву. Бабуля знялася ў тэлевізійным фільме, дзесьці ў 70-х, фільм называўся “Калі гармонікі вяселле гуляюць”. Гэта тэлевізійная карціна, як наглядны дапаможнік па таму, як у вёсках гуляюць вяселлі. Яна іграла ролю мамы жаніха, дзесьці фота яшчэ ёсць у архівах у нас. Дык вось я думаю, што мая любоў да выступленняў – гэта ад бабулі.

Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ

– Калі працягваць гаварыць пра дзяцінства, якія пахі адразу ўзгадваеце (магчыма, іх некалькі)?

Пахі дзяцінства: у адной бабулі – гэта пах сушаных яблыкаў на печы, пах квітнеючага саду, а ў другой, паколькі вёска была на беразе ракі Прыпяць, вёска Канатоп, бабуля часта запякала такую велізарную рыбу, яе выкладвалі на бляху і запякалі ў печы – водар проста неверагодны. Шчыра кажучы, больш ніколі і нідзе не спрабавала і не ела гэтай смакаты.

А калі казаць пра вас сённяшнюю, у што сёння вы верыце адносна сябе, свету, жыцця ў цэлым?

Я люблю вучыцца, гэтая рыса не дае мне ўседзець на месцы, я рамантык, акрамя таго, што я перфекцыяністка (смяецца). Веру ў цуды. Цяперашні мой дэвіз па жыцці гучыць так: прасцей, вышэй, лягчэй. Весялей, як казаў Канстанцін Сяргеевіч. Галоўнае – усё ў жыцці рабіць з душой і ўмець быць удзячным за ўсё, што з намі адбываецца, тады ўсё будзе вельмі добра.

Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ
Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ

– Што можа вас моцна раніць альбо ўнутрана спусташыць? Дзе ў такім выпадку шукаеце паратунку, унутранай напоўненасці?

Усё, што заўгодна, можа мяне параніць, я чалавек сентыментальны, а жыццё штука такая няпростая. Магу сказаць дакладна, што калі хоць раз чалавек, з якім я камунікую ў той ці іншы перыяд свайго жыцця, неяк пакрыўдзіць мяне – словам, учынкам, збаіцца ці здрадзіць – іншая справа, калі гэта здарылася неяк збегам акалічнасцяў і не спецыяльна, так, я размаўляю, я не сыходжу ў пазіцыю сусветнай крыўды і маўчанкі, я размаўляю. Але калі я ведаю дакладна, што чалавек зрабіў гэта спецыяльна, я адхінаюся ад такога чалавека, і наладзіць нейкія сяброўскія зносіны амаль немагчыма. І гэта не таму, што я так моцна пакрыўдзілася ці злуюся, не, гэта значыць, што чалавек не мой, мне пагаварыць альбо проста памаўчаць з ім няма пра што.

Наогул ёсць некалькі варыянтаў: першае – праглынуць крыўду, другое – выплюхнуць яе камусьці іншаму ў твар, але ёсць і трэці варыянт – і гэта хутчэй мой варыянт – можна яе проста адпусціць. І як толькі вы разумееце, што злосці і крыўды няма, можна рухацца далей, а не варыцца ў гэтым катле, які негатыўна на табе ж і адбіваецца.

Мне вельмі пашанцавала ў жыцці: у мяне ёсць любімая сям’я, дом, мая прафесія. Мне ёсць, каму “поплакать в жилетку”, знайсці падтрымку і разуменне. Добры фільм можа падняць настрой, кніга. Я шмат раблю па дому чагосьці. Калі мне зусім сумна становіцца, магу сарваць старыя шпалеры да моманту, калі вернецца муж дадому і паставіць яго перад фактам, што мы павінны паехаць і купіць новыя, рабіць рамонт. Ён ужо ведае маю гэтую асаблівасць (смяецца) і не раз сутыкаўся.

Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ
Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ
Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ
Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ

Увогуле, стараюся не сядзець на месцы, рухацца і не зацыклівацца на тым, што мяне нехта параніў або пакрыўдзіў. Хутчэй гэта праблема таго чалавека, таму што, я лічу, калі хто-небудзь хоча цябе моцна пакрыўдзіць, значыць, яму яшчэ горш.

Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ
Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ

Я вас упершыню пабачыла ў спектаклі “Раскіданае гняздо”.  Гэты надрыў, боль, якая ўсё ж адчувалася, мяне вельмі кранулі і, напэўна, у той час былі блізкімі. Якой для вас была гэта праца над вобразам Зоські?

Па-першае, Жанна, я хачу сказаць дзякуй за гэта пытанне і за такія добрыя словы. Дзякуй!

“Раскіданае гняздо”, Купала – гэта наша класіка, гэта наш беларускі Чэхаў. І я лічу для сябе вялікім падарункам, што ў мяне была такая праца. І наогул для любога акцёра патрапіць у такога роду матэрыял – гэта вялікі падарунак. Гэта такая роля-ўзрушэнне, там было, што іграць, была такая “кардыяграма ролі”. Не магу сказаць, што лёгка ўсё далося, і матэрыял няпросты. І не заўсёды ўсё атрымлівалася, і не ўпэўнена зараз, што ўсё атрымалася, але працаваць было цікава. Гэта адна з любімых маіх роляў.

Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ
Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Аляксандр НІКАНЕНКА

Шчыра кажучы, я люблю трапляць у спектаклі, працаваць у тым матэрыяле, калі акцёр не заціснуты ў нейкія пэўныя рамкі. Калі няма выразна нейкіх забудаваных мізансцэн “сюды ідзі, сюды не, тут ты павінен прысесці, тут павярнуцца” – гэтага не было тут, дзякуй Богу. У акцёра ёсць такі момант вольнага палёту. Не памятаю, хто казаў, напэўна, у Фаменкі я гэта чула, і да працы над гэтым спектаклем, мне здаецца, трапна падыходзіць: бывае праграма палёту, і ты ляціш, выконваючы зададзеную праграму, а бывае свабодны палёт, не выключаючы выканання гэтай зададзенай праграмы. У зададзенай праграме ты выразна выконваеш, але палёту няма, на жаль, а бывае калі ты ляціш па гэтай зададзенай праграме. Гэта адчуванне каласальнага задавальнення і ўзрушэння. Гэта вельмі рэдка здараецца. Дык вось магу сказаць, што ў гэтай ролі ў мяне было адчуванне палёту, я вельмі люблю гэтую працу.

Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ
Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ

Абедзве вашы дачушкі ігралі ў спектаклі “Тры Жызэлі”. Наколькі гэта адказна і хвалююча для вас як для мамы і як для артысткі быць разам на сцэне са сваёй дачкой? Магчыма, вы за гэты час чамусьці навучыліся ў дочак?

Абедзве мае дзяўчынкі ўдзельнічалі ў гэтым спектаклі, малодшая дагэтуль іграе. Старэйшая – Маша, яна першапачаткова была прызначана на гэту адказную ролю. Там дзве вялікія ігравыя сцэны, як мне здаецца, шмат тэксту для дзіцяці. Але ў Машы ўжо быў вопыт здымак у кіно. Ды і наогул, мне здаецца, гэта ёй з малаком маці перадалося. Я на 3 курсе ўжо была цяжарная Машай і мы ігралі наш спектакль “Макбэт”, я іграла пані Макбэт.

Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ
Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ

Калі Марыя падрасла, яе месца з жаданнем і нецярпеннем заняла малодшая мая дачка – Яраслава. Яна і цяпер іграе ў гэтым спектаклі. Маша рэпетавала з ёй, мне заставалася толькі прывесці Яраславу на агульную рэпетыцыю з актрысай Людмілай Сідаркевіч. Не магу сказаць, што Яраслава адчувала нейкае хваляванне, ёй было, па-мойму, вельмі цікава, як у дзіцячай гульні, калі ёсць своеасаблівы запал, азарт. Неяк усё склалася, і Маша і Яраслава, на мой погляд, даволі гарманічна ўвайшлі ў гэты спектакль.

Гэта значна больш хвалююча, калі тваё дзіця выходзіць на сцэну, чым хвалявацца самой перад тым ці іншым спектаклем. Чаму навучылася ў іх? Скажу так, дзеці значна больш адкрытыя, чым дарослыя, у іх няма наогул ніякіх унутраных бар’ераў, яны вольныя ў сваім выкананні. Дзецям паверыць у прапанаваныя абставіны вельмі лёгка. Свабода – вось, гэта тое, што ёсць у дзяцей, тое, што часцяком адсутнічае ў дарослых акцёраў і замінае ім.

Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ
Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ
Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ
Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ
Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ
Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ
Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ
Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ

У відэа-візітцы РТБД вы казалі, што вы “самаед і перфекцыяніст”. Ці даводзілася вам іграць персанажа ў гэтых рысах падобнага да вас? Калі так, то наколькі вам складана/проста было працаваць над ім? Калі не, то ці хацелі б вы як артыстка сыграць такога персанажа, каб, можа, на сцэне ўсё ж выступіць своеасаблівым адвакатам гэтых вашых рыс характару? (сама шчыра веру ў тое, што кожная рыса нашага характару нам дадзена для нечага важнага, без іх мы не былі б мы)).

Ролі ў мяне такой не было, чакаю (усміхаецца). А наогул у мяне гэта якасць праяўляецца не толькі дома, у побыце, але і ў тэатры. Мне заўсёды важна прыйсці з вывучаным тэкстам, калі гэтага патрабуюць абставіны, з замацаванымі мізансцэнамі папярэдніх рэпетыцый, я не магу да гэтага ставіцца халаднавата. Шчыра кажучы, сама ад гэтага вельмі пакутую, але калі трэба, значыць, трэба. Я вельмі дысцыплінаваная артыстка, хоць, шчыра, з зайздрасцю стаўлюся да тых, хто менш дысцыплінаваны, хочацца часам быць таксама хуліганкай.

Як кажа мая дачка, перфекцыяністы – самыя жудасныя самаеды, ім ёсць заўсёды, што есці (смяецца). Але самаедства, думаю, гэта крытычнае стаўленне да сябе, а яно неабходна, гэта не дазваляе нам рабіць глупстваў вялікіх і малых. У невялікіх дозах самаедства – гэта вельмі каштоўная рыса, як мне здаецца. З аднаго боку я не задаволеная сабой, гэта такое самакапанне: я шмат разважаю – гэта дапамагае, як мне здаецца, не спыняцца і быць задаволенай сабой. З іншага боку, гэта нерашучасць, вечныя ваганні, што перашкаджае прымаць нейкія валявыя рашэнні, але я працую над гэтым і, як мне здаецца, у мяне гэта нядрэнна атрымліваецца. Балючай формы самаедства ў мяне, вядома, няма, я імкнуся трымаць баланс (усміхаецца).

Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ
Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ
Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ

– Ці бывалі моманты, калі вы працуеце над новай роллю, і свет, нібы сінхранізуецца: паўсюль бачыцца нешта сімвалічна звязанае з вашым новым персанажам?

Не падчас рэпетыцый, а калі ўжо іграла спектаклі, былі такія моманты ў жыцці, калі тыя ці іншыя абставіны дублююцца з маім жыццём, паколькі ў мяне заўсёды ролі вельмі трагічныя, з няпростым лёсам, з нейкімі пачуццямі, перажываннямі, гібеллю маёй гераіні ў канцы, вельмі шмат было такіх роляў.

Я, напрыклад, ніколі не пагаджуся легчы ў труну на здымках у кіно, тэатры. Альбо гэта неяк павінна быць візуальна абыграна, не павінна быць прамога пасылу. Я веру ў энергію, я веру, што яна нікуды не дзяецца, і калі ўжо мы прымяраем на сябе тыя ці іншыя абставіны, яны абавязкова недзе стрэляць. Стараюся, калі ёсць нейкая негатыўная энергія, не ўпускаць да сябе, хаджу ў царкву. На камічныя ролі,станоўчыя, у якіх усё добра, мне менш шанцуе. Часта ў мяне такія няшчасныя любові (усміхаецца).

Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ
Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ

– Якая тэатральная праца (з вашым удзелам) вас уразіла, акцёрскі кранула і натхніла за апошні час больш за ўсё?

Дзякуй Богу, ёсць у мяне такі падарунак у жыцці, роля, якую я вельмі люблю. Гэта роля ў спектаклі “Вар’ятка”. Спектакль на дваіх – Ён і Яна. У 2019 годзе да нас у тэатр была запрошана Таццяна Траяновіч для пастаноўкі спектакля. Яна выбрала п’есу “Ненормальная” Надзеі Птушкінай, у нашай інтэрпрэтацыі гэта гучыць як “Вар’ятка”. Дзякуй Богу, што ў маім жыцці з’явіўся такі рэжысёр. З ёй неверагодна камфортна працаваць, яна вельмі адукаваны, тонкі, інтэлігентны чалавек, які вельмі адчувае акцёраў, адчувае іх прыроду, у першую чаргу ідзе ад акцёраў. Таму што мы ўсе індывідуальныя, у гэтым наша хараство і непаўторнасць.

Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ
Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ

Спектакль на дваіх – гэта заўсёды складана, у маёй біяграфіі не было такіх спектакляў, гэта першы, таму, мабыць,ён мне вельмі дарагі таксама, гэта першы вопыт такой працы. Два акцёры больш за дзве гадзіны на сцэне. Гэта такі акцёрскі матэрыял: трымаць увагу гледача, не надакучыць, не стаміць, не выклікаць нейкую незадаволенасць. Мне здаецца, спектакль вельмі кранае. Ён па сутнасці сваёй вельмі просты, але ў той жа час складаны. Простая дэкарацыя (мастак Валянціна Праўдзіна), няма ніякіх спецэфектаў, відэашэрагу, ёсць толькі Ён і Яна і іх пачуцці. Гэта гісторыя дзяўчынкі, дзяўчыны, жанчыны. У юнацтве ў яе здарылася трагедыя, якая вельмі паўплывала на яе далейшае жыццё. “Распахнутая миру” дзяўчынка-падлетак знікла – не нарадзілася ўпэўненая ў сабе маладая жанчына, яна засталася жанчынай з мінулым, якое не адпускае, і будучыняй, якая практычна немагчымая. І ў гэтай жанчыны з’яўляецца толькі адзін шанец, як яна лічыць, у гэтым жыцці, каб трохі ёй супакоіцца, неяк знайсці сябе. І яна гэты шанец спрабуе выкарыстаць. На самой справе, гэта дае ёй магчымасць у канцы спектакля ўсё ж здабыць сябе, развітацца са сваімі ілюзіямі.

Наша прафесія, акцёрская, – такая шчаслівая магчымасць быць рознымі людзьмі ўнутры сябе і звонку. І гэта, дзякуй Богу, не шызафрэнія, мы не кладземся пасля гэтага ў бальніцу, а ідзем дадому шчаслівымі. Дык вось пасля гэтай працы я іду дадому шчаслівая.

Вар'ятка
Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ

– І напрыканцы, такое, мабыць, заезджанае пытанне, але не магу не задаць: чым для вас з’яўляецца тэатр? І калі б не тэатр, то што?

Маю прафесію я не магу назваць працай, не, гэта не праца. Я шчаслівы чалавек, гэта зусім не ў цяжар, ​​а ў радасць. Гэта кісларод, гэта паўнавартаснае адчуванне жыцця. Кроў насычаецца ў сценах тэатра, і я магу дыхаць поўнай груддзю, адчуваць паўнавартаснасць свайго існавання, радасці жыцця. Калі б не тэатр, то што? Напэўна, з мяне нядрэнны б лекар выйшаў, я так думаю. Я часцяком апыняюся ў такіх сітуацыях, калі нешта падсвядомае дапамагае мне аказваць першую медыцынскую дапамогу. У мяне ў сям’і ёсць лекары, дзве мае сястры. Думаю, і ў мяне нядрэнна б атрымалася. Але калі падыходзіць да гэтага па-філасофску, то думаю, што тэатр, акцёры і рэжысёры – гэта свайго роду таксама лекары, лекары душ чалавечых. Як казаў Таркоўскі, мастацтва для таго, каб дапамагаць людзям духоўна змяніцца, вырасці, духоўна ўзняцца. Мне вельмі падабаецца гэты выраз – духоўна ўзняцца.

Сапраўдныя эмоцыі ў рэжыме “НОН-СТОП”: Наталля ХАЛАДОВІЧ

За што люблю нашы (усё ж нашы, не асабіста мае) размовы-інтэрв’ю, дык гэта за тое, што заўсёды ператвараюцца ў су-творчасць,
дзе ёсць месца пачуццям і эмоцыям кожнага: і хто пытае, і хто адказвае.
Такі цеплаабмен, у які можна акунуцца, а калі цеплыні бракуе – зноў вярнуцца і насыціцца.

Дзякуй. І да новых сустрэч!

Фота з архіва героя і РТБД

З цеплынёй і павагай,
Жанна Гурына

РТБД