лекцыя
Беларуская рэжысура:
Андрэй Андросік
Цэнтр беларускай драматургіі працягвае знаёмства з беларускімі рэжысёрамі ХХ стагоддзя на лекцыі “Беларуская рэжысура: Андрэй Андросік”. Зараз гэтага пастаноўшчыка ведае не так шмат наведвальнікаў тэатраў. Аднак тэатральныя пошукі Андрэя Андросіка займаюць значнае месца ў гісторыі беларускага тэатра.
На працягу многіх гадоў Андрэй Андросік увасабляў свае задумы на тэатральнай сцэне, але найбольш яркім стаў апошні этап яго творчасці – праца ў ТЮГу. Імкнучыся пераасэнсаваць ідэю спектаклей для юнага гледача, ён хацеў стварыць “культурны асяродак сям’і”. Гэта было звязана з задумай аб тым, што тэатр здольны садзейнічаць станаўленню ўзаемаадносін дзяцей і бацькоў, а таксама – фармаванню паўнавартаснай асобы.
На лекцыі вы зможаце не толькі даведацца пра жыццё і творчасць Андрэя Андросіка, асаблівасці яго рэжысуры, але і паразважаць пра тэатр для дзяцей і тое, якім ён можа і нават павінен быць.
Лектар Яўгенія Бачыла – рэдактар ЦБД, тэатразнаўца.
Месца правядзення: Цэнтр беларускай драматургіі (РТБД, Крапоткіна, 44)
Працягласць: 1 гадзіна
Лекцыя адбудзецца на рускай мове.
Уваход па рэгістрацыі.
