Лекцыя
Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі “Канцэнтрацыя”
Беларуская драматургія ХХ стагоддзя і Эліза Ажэшка
4 верасня ў 17:00 (пятніца) чакаем вас на лекцыі “Беларуская драматургія ХХ стагоддзя і Эліза Ажэшка”.
Што адбывалася ў беларускай драматургіі і астатняй літаратуры ў пачатку ХХ стагоддзя? Якія тэмы хвалявалі аўтараў, як яны эксперыментавалі з формай? Ці ўплывала проза на драматургію і наадварот?
У прызме мінулага стагоддзя складана не ўзгадаць Элізу Ажэшка – беларускую пісьменніцу, якая ў 1905 і 1909 гадах была намінавана на Нобелеўскую прэмію. Яе творчасць прасякнута асветніцкімі ідэямі, вылучаецца псіхалагізмам і глыбінёй характараў. “Хам” – адзін з культавых твораў Ажэшка. Гэтую аповесць пра жыццё сялян Нёманскага краю неаднаразова інсцэніравалі і інтэрпрэтавалі.
На лекцыі вы даведаецеся як і пра драматургію к.XIX-п.XX, так і пра сцэнічныя пошукі рэжысёраў пры ўвасабленні “Хама”.
Лектары:
Анастасія Васілевіч – тэатразнавец, кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі;
Яўгенія Бачыла – тэатразнавец, рэдактар Цэнтра беларускай драматургіі.
Калі: 4 верасня (пятніца), 17:00.
Месца правядзення: фае-галерэя РТБД (Крапоткіна, 44).
Працягласць: 1 гадзіна 30 хвілін.
Лекцыя адбудзецца на рускай мове.
Уваход па рэгістрацыі.



