Беларуская драматургія ХХ стагоддзя: Карусь Каганец - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Лекцыя

Беларуская драматургія ХХ стагоддзя: Карусь Каганец

Карусь Каганец – культурны дзеяч, драматург, літаратар, перакладчык, мастак, а таксама сваяк французскага паэта Гіёма Апалінэра. Мастацкія пошукі творцы сталі сапраўднай падзеяй у культурным жыцці Беларусі пачатку ХХ стагоддзя. Першыя спектаклі паводле яго камедыі “Модны шляхцюк” назаўжды ўвайшлі ў гісторыю беларускага тэатра. Менавіта гэтая п’еса натхніла Янку Купалу на стварэнне культавай “Паўлінкі”. Але сатырычная гісторыя пра франта Пранцішка – не адзіны драматургічны твор Каруся Каганца.

Якімі былі іншыя п’есы аўтара? У якую адзіную ідэйна-тэматычную лінію яны складаюцца? Аб гэтым мы пагаворым на лекцыі.

Лектар Яўгенія Бачыла –  тэатразнаўца, рэдактар Цэнтра беларускай драматургіі.

Калі:14 мая (чацвер), 18:00.

Месца правядзення: Цэнтр беларускай драматургіі (РТБД, Крапоткіна, 44).
Працягласць: 1 гадзіна 30 хвілін.

Лекцыя адбудзецца на рускай мове.

Уваход па рэгістрацыі.

Беларуская драматургія ХХ стагоддзя: Карусь Каганец
РТБД