Лекцыя
П'ЕСА ЯК КАНСТРУКТАР
Ці бываюць п’есы, напісаныя як проза? Альбо як паэзія? Як увогуле мы разумеем, што перад намі менавіта п’еса? Ці толькі па дзеючых асобах і дыялогах? На лекцыі вы даведаецеся пра элементы, з якіх складаецца драматургічны тэкст. Праз гістарычную прызму мы вызначым, як мянялася форма п’есы, як драматургі працуюць з героямі, рэмаркамі, лейтматыўнымі вобразамі, мовай. І як усё гэта ўплывае на фінальны тэкст.
Лектар Анастасія Васілевіч – тэатразнаўца, кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі.
Рэгістрацыя абавязковая.
