Лекцыя “Беларуская драматургія ХХ стагоддзя: Уладзіслаў Галубок” - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Лекцыя “Беларуская драматургія ХХ стагоддзя: Уладзіслаў Галубок”

4 лістапада ў 18:00 (серада) чакаем вас на лекцыі з цыклу “Беларуская драматургія ХХ стагоддзя”, якая будзе прысвечана творчасці Уладзіслава Галубка – першага народнага артыста БССР. Рэжысёрская, акцёрская і нават адміністратарская дзейнасць Уладзіслава Іосіфавіча была накіравана на ўсебаковае развіццё беларускага прафесійнага тэатра, у якім традыцыі злучаліся з сучаснымі тэндэнцыямі сцэнічнага мастацтва.

Самабытнасць творчых пошукаў гэтага культурнага дзеяча ў поўнай меры праявілася дзякуючы яго п’есам, якія ён нярэдка інсцэнізаваў разам з акцёрамі-аднадумцамі. Але ўсё ж такі, што робіць п’есы творцы па-сапраўднаму ўнікальнымі? Чым яны да гэтага часу прыцягваюць увагу іншых рэжысёраў? Што звязвае драматургію Уладзіслава Іосіфавіча з дзейнасцю Кандрата Крапівы і Андрэя Макаёнка? Пра ўсё гэта мы паразважаем на лекцыі.

Лектар: Яўгенія Бачыла – тэатразнаўца, рэдактар Цэнтра беларускай драматургіі.

Калі: 4 лістапада (серада), 18:00.

Месца правядзення: Цэнтр беларускай драматургіі (РТБД, Крапоткіна, 44).

Працягласць: 1 гадзіна 30 хвілін.

Уваход па рэгістрацыі.

Лекцыя “Беларуская драматургія ХХ стагоддзя: Уладзіслаў Галубок”
РТБД