Лекцыя “Невядомая драматургія: аблічча беларускай класікі”. Луцэнка - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

лекцыя

Беларускія рэжысёры: Барыс Луцэнка

2 кастрычніка а 18 гадзіне Цэнтр беларускай драматургіі запрашае на лекцыю Яўгеніі Бачыла “Беларускія рэжысёры: Барыс Луцэнка”.

Барыс Луцэнка – рэжысёр, народны артыст Рэспублікі Беларусь, які змяніў ход тэатральных працэсаў у другой палове ХХ стагоддзя. Распрацоўваючы тэму дабра і зла, ён імкнуўся стварыць той тэатр, які дапаможа чалавеку зразумець самога сябе – спавядальны тэатр.

Зараз шматлікія адкрыцці рэжысёра і пастановачныя прыёмы могуць здавацца звыклымі, але за імкненне да метафарычнага, а не бытавога тэатра Барыс Луцэнка доўгі час падвяргаўся крытыцы. На лекцыі вы даведаецеся, як ён працаваў з паэтыкай тэксту і як гэта паўплывала на развіццё беларускага тэатра.

Лектар: Яўгенія Бачыла – рэдактар ЦБД, тэатразнаўца.

Месца правядзення: Цэнтр беларускай драматургіі (РТБД, Крапоткіна 44)

Працягласць: 1 гадзіна

Лекцыя адбудзецца на рускай мове.

Уваход па рэгістрацыі.

Лекцыя “Невядомая драматургія: аблічча беларускай класікі”. Луцэнка
РТБД