Абсурдызм у паўсядзённасці, або "Сталіца Эраўнд” Сяргея Гіргеля - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Літаратурны клуб

Абсурдызм у паўсядзённасці, або "Сталіца Эраўнд” Сяргея Гіргеля

“Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка ‒
 сродак сувязі між душамі людзей, вышэйшы сродак”
Уладзімір Караткевіч

1 красавіка ў 18:00 у межах Тыдня беларускай драматургіі “Рэтраспектыва” пройдзе літаратурны клуб “Абсурдызм у паўсядзённасці, або “Сталіца Эраўнд” Сяргея Гіргеля”.

Нездарма людзі кажуць, што ў спрэчцы нараджаецца ісціна. Бо менавіта выслухаўшы іншага, чалавек адкрывае для сябе свае асабістыя сэнсы.

Літаратурны клуб – праект, у якім вы зможаце паўдзельнічаць у абмеркаванні п’ес і паспрабаваць сябе ў ролі інтэрпрэтатара класічных і сучасных беларускіх драматычных твораў.

Фармат літаратурнага клуба складаецца з некалькіх частак:

  1. “Дамашняя праца” – чытанне п’есы перад абмеркаваннем кожным удзельнікам асабіста (п’еса дасылаецца пры рэгістрацыі на мерапрыемства);
  2. Абмеркаванне прачытанай п’есы з аднадумцамі ў межах сустрэчы;
  3. Прагляд сцэнічнага ўвасаблення п’есы, параўнанне трактоўкі рэжысёра са сваёй уласнай (квіткі на чытанне набываюцца асобна кожным удзельнікам);
  4. Сустрэча з камандай стваральнікаў чытання: рэжысёрам і акцёрамі – і дыялог з імі з магчымасцю задаць хвалюючыя пытанні.

Мадэратар клуба Паліна Лазоўская – студэнтка 4 курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў спецыяльнасці “Культуралогія”

Месца правядзення: Цэнтр беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44)

Удзел у літаратурным клубе бясплатны, па папярэдняй рэгістрацыі.

Уваход на сцэнічнае чытанне “Сталіца Эраўнд” па квітках.

Абсурдызм у паўсядзённасці, або "Сталіца Эраўнд” Сяргея Гіргеля
РТБД