МАЙСТЭРНЯ СПЕКТАКЛЯ
Здаецца, амаль кожны тэатральны глядач хаця б аднойчы марыў пра тое, каб стаць часткай пастановачнай каманды спектакля. Адна справа – ведаць, што у закуліссі адбываецца шмат творчых пошукаў, другая – паўдзельнічаць у стварэнні спектакля з самага пачатку.
Рэпетыцыйны працэс складаецца з мноства розных этапаў, якія доўжацца некалькі месяцаў. А калі мы скажам, што можам гэтыя месяцы ператварыць у адзін дзень? Цэнтр беларускай драматургіі прапануе вам стаць удзельнікам “Майстэрні спектакля”, якая пройдзе 5 красавіка ў 15:00.
Разам з рэжысёрам Марыяй Гардзіенка вы паспрабуеце стварыць тэатральны эскіз з нуля. Аналіз п’есы, распрацоўка лініі ролі, падбор музычнага афармлення – гэтыя і іншыя этапы стварэння пастаноўкі вы зможаце спазнаць на ўласным досведзе.
Колькасць месцаў абмежаваная. Уваход па рэгістрацыі.
