Данііл Хармс:
"Я вынуў
з галавы шар"
Зразумець бессэнсоўнасць нельга:
зразумелая бессэнсоўнасць ужо не бессэнсоўнасць.
Якаў Друскін
Майстэрня «Данііл Хармс: “Я вынуў з галавы шар”» – прастора для размовы пра асаблівае светаўспрыманне пісьменніка, паэта і драматурга, аднаго з заснавальнікаў групы “Аб’яднанне рэальнага мастацтва” (ОБЭРИУ) Данііла Хармса. Напярэдадні прэм’еры спектакля “Вось я і прыйшла!” даследчыца тэатра Алена Мальчэўская і рэжысёр Аляксандр Бародка пагавораць аб яркай і шматграннай асобе Хармса ды гульне як спосабе жыцця і творчасці.
Тэксты Данііла Хармса не пакідаюць абыякавымі чытачоў і гледачоў. У сваёй творчасці ён выкарыстоўваў прыёмы алагізму, абсурду, гратэску, эксперыментаваў з мовай і формай твораў. Аднак гэтая відавочная бессэнсоўнасць мае глыбокі сэнс: Хармс імкнуўся пераўладкаваць жыццё, перасабраць гэты свет нанова, знайсці жыццёвыя арыенціры. У той жа час паэт не забываўся на радасць экспромта і імкнуўся ператварыць будзённасць у свята.
Як расшыфроўваць мастацкі свет Хармса і якія вобразы ён ў сабе змяшчае? Падрыхтуемся да прэм’еры разам на майстэрне – разгледзім “шар”, які вынуў са сваёй галавы Данііл Хармс!
Алена Мальчэўская – тэатральны крытык, даследчыца тэатра.
Аляксандр Бародка – рэжысёр прэм’ернага спектакля РТБД “Вось я і прыйшла!” па матывах твораў Данііла Хармса, выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Рэжысура тэатра” (драматычны тэатр).
Працягласць: 1 г. 20 хв.
Узроставыя рэкамедацыі: 12+