Круглы стол “Сакрэты сучаснага тэатра” - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

круглы стол

Сакрэты сучаснага тэатра

А ці ведаеце вы пра закуліссе тэатра? Як рэпетуюцца спектаклі, як рэжысёр узаемадзейнічае з трупай, як артысты працуюць над сваімі ролямі? А што наконт драматургічнай працы і лабараторных пошукаў? Стварэння дэкарацый і падрыхтоўкі касцюмаў?

Цэнтр беларускай драматургіі запрашае на круглы стол “Сакрэты сучаснага тэатра”, які адбудзецца 29 лютага ў 17:30 у рамках тыдня беларускай драматургіі “Канцэнтрацыя”.

У круглым стале будуць удзельнічаць рэжысёры, акцёры і сцэнографы нашага тэатра. Стваральнікі спектакляў “Карней”, “Альпійская балада”, “Вось я і прыйшла!” і г.д. Менавіта ад іх вы зможаце даведацца пра “тэатральныя сакрэты” і ўнутраную кухню мастацкага працэсу. У тым ліку задаць пытанні, якія вас цікавяць.

Працягласць: 1 гадзіна.
Уваход па рэгістрацыі.

Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі — 2024
РТБД