Майстэрня пісьма - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Майстэрня пісьма

Цэнтр беларускай драматургіі запрашае на “Майстэрню пісьма”, якая адбудзецца 2 сакавіка ў 17:00 у рамках тыдня беларускай драматургіі “Канцэнтрацыя”.

Што такое тэкст? Часцей за ўсё гэта перажыванні, якія аднойчы сталі словамі. Здаецца, адзін з самых цікавых спосабаў нараджэння літаратурных твораў – праца з тымі пачуццямі, якія прыходзяць да нас у розныя моманты жыцця.

Наша падсвядомасць валодае велізарнай сілай. Мы можам не ідэнтыфікаваць свой душэўны стан, але ён – сродак, які дапамагае нарадзіцца тэксту. На “Майстэрні пісьма” разам з драматургам у вас атрымаецца раскрыць творчы патэнцыял незразумелых унутраных станаў, ірацыянальных ідэй. Усе яны змогуць стаць тэкстам.

Працягласць: 1,5-2 гадзіны

Колькасць месцаў абмежаваная. Уваход па рэгістрацыі тут.

Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі — 2024
РТБД