
РТБДом: чэрвень
Чэрвеньскі відэарэпертуар РТБД прысвячае 75-годдзю з дня нараджэння
Аляксея Ануфрыевіча Дударава – беларускага драматурга і сцэнарыста.




Чэрвеньскі відэарэпертуар РТБД прысвячае 75-годдзю з дня нараджэння
Аляксея Ануфрыевіча Дударава – беларускага драматурга і сцэнарыста.

Вераніка Буслаева стала пераможцам у намінацыі “Лепшая жаночая роля” (за ролю Стэфы ў спектаклі “Хатыня”) у конкурснай праграме “Спектакль тэатра драмы” на ІІІ Рэспубліканскім тэатральным фестывалі “Перамога” (Мінск).⠀

Да Міжнароднага дня аховы дзяцей РТБД і творчая майстэрня “Гуляем у тэатр” падрыхтавалі відэасачыненне на тэму “Як класна правесці лета?”.

4 і 5 чэрвеня на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі адбудзецца прэм’ера легендарнага твора Рыгора Горына “Памінальная малітва” ў рэжысёрскім прачытанні заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі Юрыя Пахомава.

14 мая ў 18:00 пройдзе лекцыя “Беларуская рэжысура: Анатоль Ляляўскі” Цэнтра беларускай драматургіі.

Відэапраект “Ніколі не забудзем” – гэта прысвячэнне памяці і подзвігу людзей, якія прайшлі праз выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны.

Спектакль “Альпійская балада” стаў лаўрэатам спецыяльнай міжнароднай намінацыі “Мы разам” на мастацка-патрыятычным фестывалі “Тэатр Перамогі”!

8 мая ў 18:00 спектакль “Альпійская балада” пройдзе для студэнтаў і выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ў рамках праекта “Код памяці: ад сэрца да сэрца”.

7 мая, напярэдадні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, РТБД прадставіць спектакль “Хатыня” на пляцоўцы Ліцэя імя Ф. Э. Дзяржынскага БДУ.