100-ты паказ спектакля “Калека з вострава Інішман”! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

100-ты паказ спектакля “Калека з вострава Інішман”!

24 лютага 2026 года адбудзецца 100-ты паказ спектакля “Калека з вострава Інішман”!
100-ты паказ спектакля “Калека з вострава Інішман”!

Прэм’ера спектакля “Калека з вострава Інішман” прайшла 15 красавіка 2021 года. “Калека з вострава Інішман” – першая п’еса з трылогіі ірландскага тэатральнага Таранціна.

Сучасны ірландскі драматург Марцін МакДонах – гэта “сапраўдная сенсацыя тэатральнай Еўропы”, “цуд сучаснай сцэны”, “Таранціна ад тэатра”. Менавіта так называюць яго самыя строгія крытыкі Старога і Новага свету.

Пра што гэта гісторыя ў рэжысёрскім прачытанні Аляксандра Гарцуева? Пра нас. Пра тое, што нашыя ўчынкі не заўсёды могуць раскрыць багацце ўнутранага свету. Пра пытанні, якімі кожны з нас задаецца.

Пра адчуванне прыгожага сябе, нават калі знешне ты з’яўляешся абсалютна агідным. Пра моц пры пакалечаным целе. Пра жыццё, якое мае права на існаванне, нават калі хочацца ад яго збегчы…

Спектакль атрымаў гран-пры на V Міжнародным фестывалі Марціна МакДонаха (Перм, Расія) у кастрычніку 2022г.

РТБД