Андрэй Лабчэўскі – кампазітар, піяніст, кіраўнік ансамбля “Дыліжанс-джаз”. Напісаў музыку да легенды ў дзвюх дзеях “Ладдзя роспачы”, а таксама да вечара гарадскіх камедый “Заручыны”.
Скончыў Мінскі дзяржаўны музычны каледж, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў і інш. Працаваў у якасці піяніста, клавішніка, аранжыроўшчыка. У якасці кампазітара супрацоўнічае з тэатрамі Беларусі, у тым ліку з Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатрам, Мінскім абласным драматычным тэатрам і інш.
“Ладдзя роспачы” – гэта спектакль-роздум. Нашы радасці і нашы злачынствы, любоў і здрада, мужнасць і страх – усё гэта пляце нябачнае павуцінне нашага лёсу. Ці працягваецца яно далей за межы жыцця?..
Рэжысёр Святлана Навуменка праз філасофскую прозу Уладзіміра Караткевіча распавядае пра ўнутраны свет чалавека, які стаіць на парозе паміж “тут” і “там”. І пытае: мы – стваральнікі свайго лёсу ці толькі акцёры ў п’есе, якую хтосьці напісаў для нас?
Чакаем вас 13 мая ў Цэнтральным Доме афіцэраў. Уваход – па квітках на спектакль.



