13 мая – чытанне п’есы Канстанціна Сцешыка "Сябра мой"

Запрашаем на праект Цэнтра беларускай драматургіі і Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі!
Два сябры выходзяць ноччу з дому ў пошуках цыгарэт. Гэтым сябрам – за пяцьдзесят. Па дарозе яны сустракаюць дзіўных людзей, якія таксама чамусьці не спяць. Чым скончыцца гэты праменад і пра што на самой справе думаюць героі?
Жанр: нуарная гісторыя
Працягласць: 1 г. 30 хв.
16+
Ролі выконваюць:
Канстанцін ВОРАНАЎ,
заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна ЧАРНАБАЕВА,
Максім БРАГІНЕЦ,
Уладзіслаў ВІЛЕНЧЫЦ,
Кацярына ЖАЛУДОК
Канстанцін Сцешык – беларускі драматург, чые тэксты неаднаразова траплялі ў шорт-лісты драматургічных конкурсаў і фестываляў («Любімаўка», «Рэмарка, «Еўразія», «WriteBox» і г.д.). Яго п’есы былі апублікаваны ў зборніках, пастаўлены ў Беларусі і за мяжой. У сакавіку 2022 года п’еса “Камень дурасці” была пастаўлена ў РТБД.
П’еса “Сябра мой” увайшла ў пазаконкурсную праграму фестывалю маладой драматургіі “Любімаўка-2021”.
Чытанне п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.
Чытанне адбудзецца на рускай мове.