17, 22, 30 сакавіка – музычныя “вандроўкі” ў РТБД - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

17, 22, 30 сакавіка – музычныя “вандроўкі” ў РТБД

Каб зрабіць ваш тэатральны вечар яшчэ больш натхняльным, РТБД прапаноўвае вам завітваць на некаторыя нашы спектаклі крыху раней зазначанага часу!
17, 22, 30 сакавіка – музычныя “вандроўкі” ў РТБД

Музычныя “вандроўкі” па хвалях #сапраўдныхэмоцый прапаноўваюць Ірына Бандарчык і Ягор Гагін. Музыкі працуюць у жанры бардаўскай песні. Лірычныя і трапяткія вобразы, пазнавальныя сюжэтныя лініі, шчырыя пачуцці – паэтычныя замалёўкі пад гітару будуць чакаць вас перед спектаклямі РТБД:

– “Лондан” – 17 сакавіка
– “Беларусь. Дыдактыка” – 22 сакавіка
– “Камень дурасці” – 30 сакавіка

Музыкі пачынаюць іграць з 18:00. Да сустрэчы ў тэатры!

РТБД