РТБДом: снежань-студзень - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

РТБДом: снежань-студзень

Сябры! Новы анлайн ад РТБД - сапраўдны падарунак для вас і вашых блізкіх! Мы ведаем, як цяжка часам дастаць квіткі на нашы спектаклі. І ведаем, як важна глядзець іх у пэўныя моманты жыцця і пражываць разам. Разам са сваімі блізкімі і роднымі, разам з акцёрамі, разам з намі.
РТБДом: снежань-студзень

Таму нашы бестселеры “Сірожа”, “Пачупкі”, “Калека з вострава Інішман” і “Гэта ўсё яна” будуць даступны ў відэафармаце для вас напрацягу снежня і студзеня. Дарыце квіткі сябрам, блізкім і сабе. Мы ўпэўненыя, што #сапраўдныяэмоцыі і ўражанні – гэта добрыя падарункі!

 

Спектакль «Гэта ўсё яна»

(запіс 2016 года)*

Нават самыя блізкія людзі – сябры, закаханыя, родныя – у сучасным грамадстве кантактуюць усё больш віртуальна, а не рэальна. Што застаецца рабіць жанчыне, усе спробы якой наладзіць адносіны з сынам-падлеткам церпяць фіяска? Пайсці ў сацсеткі? Прадставіцца не сабою? Гэта падман, але толькі так можна пераадолець прорву непаразумення.
Аднак усё тайнае калі-небудзь становіцца відавочным…

Рэжысёр-пастаноўшчык – Моніка Дабраўлянска 
Мастак-пастаноўшчык – Андрэй Жыгур
Аўтар аранжыроўкі – Канстанцін Гарачы
Харэограф – Валерыя Хрыпач
Відэа – Гарык Вяпшкоўскі
Мастак па святле – Сямён Давыдзенка

*У спектаклі гучыць ненарматыўная лексіка

Глядзець анлайн

 

Спектакль “Калека з вострава Інішман”

(запіс 2021 года)

Сучасны ірландскі драматург Марцін МакДонах – гэта “сапраўдная сенсацыя тэатральнай Еўропы”, “цуд сучаснай сцэны”, “Таранціна ад тэатра”. Менавіта так называюць яго самыя строгія крытыкі Старога і Новага свету.

“Калека з вострава Інішман” – першая п’еса з трылогіі ірландскага тэатральнага Таранціна.

Пра што гэта гісторыя ў рэжысёрскім прачытанні Аляксандра Гарцуева? Пра нас. Пра тое, што нашыя ўчынкі не заўсёды могуць раскрыць багацце ўнутранага свету. Пра пытанні, якімі кожны з нас задаецца.
Пра адчуванне прыгожага сябе, нават калі знешне ты з’яўляешся абсалютна агідным. Пра моц пры пакалечаным целе.
Пра жыццё, якое мае права на існаванне, нават калі хочацца ад яго збегчы…

Рэжысёр-пастанаўшчык – Аляксандр Гарцуеў
Сцэнаграія – Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах – Марына Алекна
Кампазітар – Дзмітрый Фрыга
Мастак па святле – Сямён Давыдзенка

Глядзець анлайн

 

 

Спектакль “Пачупкі”

(запіс 2022 года)

Чорная прастора на чорным фоне… дзе амаль нічога не бачна.
Месца, дзе аддадзена перавага беларускаму фальклору, пабудове гуку і працы глядацкага ўяўлення…

Жыццё чалавека вызначаюць тры ключавыя этапы – народзіны, шлюб і смерць. Спектакль “Пачупкі” з’яўляецца працягам гісторыі “Шлюба з ветрам”, другім крокам пагружэння рэжысёра Карняга, кампазітара Аверкавай і РТБД у беларускую культуру.

“Пачупкі” – спектакль-роздум на тэму нараджэння дзіцяці. Спектакль, у якім галоўным выяўленчым сродкам выступіць менавіта гук.  

Аўтары – Яўген Карняг, Каця Аверкава
Жанр – песня ў адной дзеі
Рэжысёр – Яўген Карняг
Мастак – Таццяна Нерсісян
Кампазітар і музычны кіраўнік – Каця Аверкава

Глядзець анлайн

 

 

Спектакль “Сірожа”

(запіс 2019 года)

Юлія Чарняўская:
“«Сірожа» – гэта гісторыя пра юнацтва маіх аднагодкаў – і пра іх сталасць. Пра ганенне і помсту. Пра тое, як учынкі людзей, зробленыя ў маладосці па дурасці, непрыкметна становяцца ніцямі лёсу, а дробязі ткуць непапраўнасць будучыні. І галоўнае – пра тое, як неабходна прабачэнне. Гэта разуменне таго, чаму галоўны герой стаў тым, кім стаў.“

Спектакль “Сірожа“ – трэці спектакль у РТБД, створаны па п’есе Юліі Чарняўскай.

Рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Гарцуеў
Мастак-сцэнограф – Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах – Марына Алекна
Арыгінальная музыка і музычнае афармленне – Дзмітрый Фрыга

Глядзець анлайн

 

Рады пабыць вашымі “эльфамі-памочнікамі” ў тэме падарункаў. І рады, што вы застаяцеся з намі, анлайн і афлайн. Гэта вельмі каштоўна!

РТБД