20 кастрычніка а 18 гадзіне адбудзецца спектакль “Шлюб з ветрам” – першая пастаноўка цыкла “песень у адной дзеі” ад рэжысёра Яўгена Карняга, кампазітара Каці Аверкавай і мастака Таццяны Нерсісян.
Лёс мужчыны, які знаходзіцца ў палоне чужых рашэнняў.
Матчына любоў, якая паглынае сына і паралізуе яго асобу.
Спектакль «Шлюб з ветрам» – гэта спроба ўз’яднання са сваімі каранямі. Гісторыя, расказаная не словамі, а складзеная ў самым сэрцы народа, з рытму і песень, што гучаць як рэха знікаючых вёсак.
Набыць квіткі
27 кастрычніка а 18 гадзіне пройдзе сатырычная камедыя “Мудрамер” Мікалая Матукоўскага – гісторыя вынаходніка-самавучкі Мурашкі, які прыдумляе апарат для вызначэння ступені чалавечай мудрасці.
Распавядаюць, што вялікаму Альберту Энштэйну настаўнікі ставілі ў дзяцінстве двойкі і тройкі па фізіцы.
Вызначыць нормы геніяльнасці, таленавітасці або разумовай абмежаванасці бывае не пад сілу нават дасведчанаму псіхолагу.
А вынаходнік-самавучка Мурашка прыдумляе апарат, які вызначае ступень чалавечай мудрасці. У спробах запусціць мудрамер у серыйную вытворчасць вынаходца звяртаецца ў канчатковую інстанцыю – Міністэрства ўзгаднення. З гэтага ўсё і пачынаецца…