22 сакавіка – Дзень памяці Хатынскай трагедыі - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

22 сакавіка – Дзень памяці Хатынскай трагедыі

22 сакавіка 2026 года на сцэне РТБД пройдзе паказ спектакля “Хатыня”, прысвечаны Дню памяці Хатынскай трагедыі.
Хатыня

Спектакль “Хатыня”, створаны па матывах аповесці Алены Кобец-Філімонавай “Жаваранкі над Хатынню”, распавядае пра людзей, якія прадчувалі бяду. Людзей вёскі Хатынь.

Якімі яны былі, як жылі, як ставіліся адзін да аднаго, да наваколля, што адчувалі напярэдадні трагедыі, аб чым думалі, гутарылі, з чым прачыналіся і засыналі? Калі б яны маглі нам нешта сказаць… То што б гэта было?

Падзеі 22 сакавіка 1943 года ў вёсцы Хатынь сталі сімвалам трагедыі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У агні зачыненага і падпаленага карнікамі свірна загінула 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей.

У гэты дзень, праз 83 гады, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прысвячае паказ спектакля “Хатыня” ўсім ахварам злачынств у Хатыні і іншых вёсках, якіх напаткаў падобны трагічны лёс.

РТБД