Штосьці, пра што нельга распавесці па тэлефоне. Самая сапраўдная галава, падобная на нейкую ўльтрамодную цацку, якая мігае, глядзіць і нават плача…
Але ці гэта цацка з «крамы для жартаўнікоў»?
Рэжысёр: Алена Зміцер
Ролі выконваюць: Аляксандр Ніканенка, Максім Брагінец, Дзмітрый Давідовіч, Дзяніс Аўхарэнка
Канстанцін Сцешык – беларускі драматург, чые тэксты неаднаразова траплялі ў шорт-лісты драматургічных конкурсаў і фестываляў («Любімаўка», «Рэмарка, «Еўразія», «WriteBox» і г.д.). Яго п’есы былі апублікаваны ў зборніках, пастаўлены ў Беларусі і за мяжой. У сакавіку 2022 года ў РТБД была пастаўлена п’еса «Камень дурасці» Канстанціна Сцешыка.
Чытанне п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.
Чытанне адбудзецца на беларускай мове.
Квіткі можна набыць тут