4 спектаклі, 4 аўтарскія погляды на тэму, 4 непадобныя адзін да аднаго драматургічныя матэрыялы. Выбірайце тое, што цікава вам, і даследуйце гэтую тэму разам з намі і спектаклямі “Сіндром Медэі”, “Пелікан”, “ФІНТ-КРУАЗЭ” і “Ціхі шэпат сыходзячых крокаў”.
Спектакль “Сіндром Медэі”
(запіс 2017 года)
“Усё, што мела я, злілося ў адным, І гэта быў мой муж…”
Эўрыпід “Медэя”
Сюжэт Эўрыпіда актуальны і па сённяшні дзень. Змяняюцца толькі дэкарацыі жыцця і формы рэакцый. Як чалавек жыве і будуе сваё жыццё ў межах жыцця іншага чалавека? Што ён адчувае пасля здрады ці страты? Што стаіць за яго ўчынкамі? Сёння мы не паглыбляемся ў сутнасць псіхалагічнага выбуху: дастаткова, што ён адбыўся. Мы лёгка выносім свае вердыкты ў каментарыях у сусветнай павуціне, каб праз пару дзён забыцца на гэта і пераключыцца на чарговую гісторыю. Павярхоўны позірк на этыкетку, паскораныя меркаванні і нежаданне зразумець іншага – трагедыя не толькі адной Медэі.
Рэжысёр-пастаноўшчык – Кацярына Аверкава
Мастак – Алена Ігруша
Харэограф – Яўген Карняг
Пераклад прозы – Дзіяна Даражок
Пераклад вершаваных тэкстаў – Стась Карпаў
Кампазітар – Кацярына Аверкава
Узроставыя рэкамендацыі: 18+
Прэм’ера: 2 сакавіка 2017
Працягласць: 2 г. 30 хв. з антрактам
Спектакль “Пелікан”
(запіс 2016 года)
Ода злачыннай жарсці
«Пелікан» – адна з пазнейшых камерных п’ес вялікага шведскага драматурга Аўгуста Стрындберга. Галоўная гераіня Эліза – маці сямейства – пэўны час атаясамлівае сябе з пеліканам, прыгожай і загадкавай птушкай, якая, згодна з легендай, у бязвыхадных сітуацыях корміць сваіх дзяцей уласнай крывёю… Толькі з пасмяротнага ліста бацькі дзеці даведваюцца пра жахлівы падман маці. Як жыць дзецям з гэтай праўдаю, і як гэта навіна паўплывае на лёс усяго сямейства?
Аўтар: Аўгуст Стрындберг
Пераклад: Ірына Гушчына, Андрэй Хадановіч
Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Гарцуеў
Мастак-пастаноўшчык: Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах: Валянціна Няборская
Кампазітар: Дзмітрый Фрыга
Рэжысёр па пластыцы: Яўген Карняг
Мастак па святле: Сямён Давыдзенка
Узроставыя рэкамендацыі: 18+
Прэм’ера: 22 чэрвеня 2016г.
Працягласць: 1г. 40хв. без антракту
Спектакль “Фінт-круазэ”
(запіс 2014 года)
Дзве сучасныя камедыі
Спектакль «Фінт-Круазэ» складаецца з дзвюх сучасных беларускіх камедый «Перапіс насельніцтва» (Д.Багаслаўскі) і «Сватаўство» (В.Красоўскі, Д.Багаслаўскі). Гэта дзве гісторыі пра звычайных людзей. Простыя, жыццёвыя, смешныя і кранальныя. Іх героі жывуць побач з намі. У кожнага з нас знойдуцца такія «персанажы» сярод сваякоў, суседзяў і знаёмых. Камедыі не перасякаюцца па сюжэтнай лініі, але іх аб’ядноўвае акцёрскі састаў. Адзін артыст на працягу вечара выконвае дзве зусім не падобныя адна на адну ролі, часам змяняючыся да непазнавальнасці. Але галоўнае, «Фінт-Круазэ» – гэта спектакль пра Каханне, непрадказальнае, раптоўнае, шчырае. Каханне, якое можа знянацку напаткаць кожнага з нас і натхніць зрабіць Учынак, каб нешта змяніць у сваім жыцці.
Аўтары: «Перапіс насельніцтва» (Д.Багаслаўскі) і «Сватаўство» (В.Красоўскі, Д.Багаслаўскі)
Рэжысёр-пастаноўшчык: Святлана Навуменка
Мастак-пастаноўшчык: Юрый Саламонаў
Кампазітар: Віталь Суддзін
Харэаграфія: Вольга Скварцова
Узроставыя рэкамендацыі: 18+
Прэм’ера: 16 ліпеня 2014 г.
Працягласць: 1 г. 45 хв. з антрактам
Спектакль “Ціхі шэпат сыходзячых крокаў”
(запіс 2021 года)
Аляксандр пакутуе ад таго, што тата ніколі, ні разу не сказаў яму пра сваю любоў. Рэальныя жыццёвыя хваляванні пераносяцца ў дакучлівыя сны, у якіх ён сустракаецца з бацькам, каб – нарэшце! – даведацца пра яго пачуцці да сына. «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў» – спектакль, дзе мяжа паміж жыццём і смерцю, сном і рэальнасцю сціраецца канчаткова. Магчыма, гэта той спектакль, у якім сны, што датычацца мінулага, цяперашняга і будучага, нясуць у сабе столькі інфармацыі, што хопіць надоўга паразважаць і асэнсаваць уласныя думкі і адносіны паміж роднымі і блізкімі.
Аўтар: Дзмітрый Багаслаўскі
Жанр: Сон у дзвюх дзеях
Рэжысёр-пастаноўшчык: Шаміль Дыйканбаеў (Кыргыстан)
Мастак-пастаноўшчык: Алёна Ігруша
Мастак па святле: Мікалай Суркоў
Кампазітар: Канстанцін Яськоў
Прэм’ера: 11 верасня 2013 г.
Працягласць: 2 г. 45 хв. з антрактам
Дзякуй, што ідзяце разам з намі шляхам даследавання сябе, свайго ўнутранага свету і няпростых тэм. Гэта вельмі важна для нас! Мы рады быць побач і падсвечваць вам цёмныя куты падсвядомасці.