Ведаем, што на некаторыя нашы спектаклі цяжка набыць квіткі, таму відэафармат можа стаць цудоўным варыянтам для вашых #сапраўдныхэмоцый.
У красавіку прапануем вам разам паглыбіцца ў свет класічнай беларускай літаратуры. Падрыхтавалі для вас спектаклі “Адвечная песня”, “Альпійская балада” і “Мудрамер”.
«Адвечная песня»
(запiс 2015 года)
Фольк-опера 16+
Сучасная беларуская фольк-опера, якая ўяўляе сабою ўнікальны сінтэз народных матываў і рок-музыкі.
Неверагодны, захапляльны спектакль пра жыццё нашых продкаў, пра лёс Чалавека ад нараджэння і да смерці, пра тых, хто даў нам жыццё, сілу, годнасць і веру. Гісторыя пра шлях Беларуса пад гэтым сонцам на гэтай зямлі, які, на думку Янкі Купалы, павінен быць «царам прыроды»…
Аўтар: Янка Купала
Жанр: фольк-опера
Сцэнічная ідэя і пастаноўка: Сяргей Кавальчык
Кампазітар: Цімур Каліноўскі
Сцэнаграфія і касцюмы: Уладзімір Ціханаў
Балетмайстар: Тамара Федасеева
Прэм’ера: 6 ліпеня 2002
Працягласць: 1 г. 40 хв. без антракту
У аднаўленні спектакля бралі ўдзел:
Сцэнаграфія – Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах – Марыя Герасімовіч
Балетмайстры – Людміла Фадзеева, Яфім Фадзееў
Педагог па вакале – Аляксандра Сандлер
Аранжыроўка – Алег Хаменка і гурт «ПАЛАЦ»
«Альпійская балада»
(запiс 2022 года)
ваенная аповесць 16+
Пачуўся роў сірэны… аўтаматная чарга, сабакі…
Няўжо атрымалася? Няўжо сапраўды Іван і Джулія змаглі вырвацца з фашысцкага пекла сярод Альпаў? Але што далей? Холад, крыху хлеба на дваіх. Смерць?
Не! Варта бегчы, толькі бегчы, каб выжыць, галоўнае – выжыць, каб быць шчаслівымі.
Спектакль “Альпійская балада” паводле аднайменнай аповесці класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава – гэта далікатна-кранальная гісторыя кахання, захавання міласэрнасці і чалавечага гонару ў жудасных і бесчалавечных абставінах. А таксама гэта разважанні аб тым, чаму людзі цкуюць, знішчаюць і гвалтуюць адзін аднаго.
У спектаклі, створаным па ваеннай аповесці, арганічна спалучаюцца пластыка, відэакантэнт і абсалютна натуральны спосаб існавання акцёраў на сцэне.
Рэжысёр – Святлана Навуменка
Інсцэніроўка і музычнае афармленне – Святлана Навуменка
Мастак – Юрый Саламонаў
Харэограф – Максім Дубоўскі
Відэакантэнт – Алена Хмялеўская
Прэм’ера: 6 мая 2022 года
Працягласць: 1 г. 30 хв. без антракту
«Мудрамер»
(запiс 2021 года)
сатырычная камедыя 16+
Распавядаюць, што вялікаму Альберту Энштэйну настаўнікі ставілі ў дзяцінстве двойкі і тройкі па фізіцы.
Вызначыць нормы геніяльнасці, таленавітасці або разумовай абмежаванасці бывае не пад сілу нават дасведчанаму псіхолагу.
А вынаходнік-самавучка Мурашка прыдумляе апарат, які вызначае ступень чалавечай мудрасці. У спробах запусціць мудрамер у серыйную вытворчасць вынаходца звяртаецца ў канчатковую інстанцыю – Міністэрства ўзгаднення. З гэтага ўсё і пачынаецца…
Цікава, ці атрымае ён дазвол на вытворчасць? Ці аддзячаць людзі за гэтакі падарунак? Калі жадаеце даведацца праўды, то – калі ласка! – чакаем у РТБД на спектаклі “Мудрамер”!
Рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Гарцуеў
Мастак-сцэнограф – Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах – Марына Алекна
Мастак па святле – Сямён Давыдзенка
Прэм’ера: 16 студзеня 2019г.
Працягласць: 2г. 20хв. з антрактам
Дзякуй, што застаецеся разам з намі, анлайн і афлайн. Жадаем вам прыемнага прагляду!