У тэатры ажываюць гісторыі, якія надоўга застаюцца ў сэрцах і думках гледачоў. Магутная моц слова, якое гучыць са сцэны, робіць кругагляд чалавека больш багатым, натхняе на дасягненне новых вяршынь, на пераасэнсаванне ўласнага вопыту.
Няхай і надалей тэатр застаецца мостам узаемапаразумення, крыніцай натхнення, эмацыйным выбухам і полем для дыскусій.
Жадаем вам хвалявання і трымцення ад пападання ў самыя глыбіні свету мастацтва!
З любоўю да вас, РТБД.



