Некалькі займальных фактаў аб спектаклі:
- прэм’ера спектакля адбылася больш за 15 гадоў таму – 21 ліпеня 2010 года;
- за гэты час спектакль паглядзела больш за 70 000 гледачоў.
Віншуем усю каманду спектакля і ўсіх, хто прымаў удзел у стварэнні і развіцці гэтай пастаноўкі!
Спектакль “Адамавы жарты” – сапраўдны тэатральны доўгажыхар, які захаваў сваю актуальнасць і вашу любоў, шаноўныя РТБД-гледачы.
Няхай “Адамавы жарты” і надалей дораць вам радасць, жарты і смех!
Бліжэйшыя паказы спектакля на пляцоўцы РТБД – 10 і 25 кастрычніка.