XXXIІI тэатральны сезон завершаны - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

XXXIІI тэатральны сезон завершаны

Шаноўныя РТБД-гледачы! Завершаны наш XXXIІI тэатральны сезон – “сезон пазнанняў”.
XXXIІI тэатральны сезон завершаны

Спадзяемся, за гэты сезон праз спектаклі, праекты і сустрэчы ў РТБД, вы змаглі адчуць паўнату сапраўдных эмоцый, што ўзнікалі, разгледзець іх як інструмент пазнання сябе, адно аднаго, сваёй гісторыі, сваёй культуры, свайго роду.

У сезоне пазнанняў мы ажыццявілі чатыры прэм’еры: “Заручыны”, “МАЙ ХОМЛЭНД”, “Памінальная малітва” і экаспектакль для маленькіх тэатралаў і іх бацькоў “Які такі “патоп”?”. Кожны з іх – гэта працэс пазнанняў:

– аднаактавых камедый канца XIX-пачатку XX стагоддзяў, зварот да іх і наданне ім новага гучання (“Заручыны”);
– тэмы касмапалітызму і такой шчырай, ціхай, натуральнай любові да радзімы (“МАЙ ХОМЛЭНД”, праект Цэнтра беларускай драматургіі);
– чалавечай сутнасці і сілы, якая дапамагае захаваць веру і чалавека ў сабе (“Памінальная малітва”);
– тэмы экалогіі і беражлівага стаўлення да наваколля (“Які такі “патоп”?”).

Дзякуем, што былі часткай гэтага працэсу: глядзелі, чулі, думалі, адчувалі, абмяркоўвалі разам з намі. Гэта вельмі каштоўна для нас.

Наступны тэатральны сезон пачнецца 20 жніўня. Пад якой назвай ён адбудзецца і якіх прэм’ер чакаць – паведамім напярэдадні адкрыцця.

Звяртаем вашу ўвагу! З 14 ліпеня 2025г. па 12 жніўня 2025г. каса тэатра будзе знаходзіцца ў адпачынку. Падрабязней пра расклад працы касы на ліпень-жнівень 2025 года глядзіце тут.

Набыць квіткі на спектаклі можна на нашым сайце, а таксама ў нашых партнёраў – білетных аператараў 24afisha, Bycard, Ticketpro, Bezkassira, Kupalauski.

Дзякуем вам за XXXIІI сезон! Будзем рады бачыць вас у новым тэатральным сезоне!

РТБД