5 і 6 чэрвеня “Камень дурасці” пройдзе ў рамках Міжнароднага тэатральнага фестывалю імя А.П. Чэхава - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

5 і 6 чэрвеня “Камень дурасці” пройдзе ў рамках Міжнароднага тэатральнага фестывалю імя А.П. Чэхава

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прадставіць прэм’ерны спектакль мінулага сезона “Камень дурасці” на XVI Міжнародным тэатральным фестывалі імя А.П. Чэхава ў Маскве (Расія).
5 і 6 чэрвеня “Камень дурасці” пройдзе ў рамках Міжнароднага тэатральнага фестывалю імя А.П. Чэхава

5 і 6 чэрвеня на сцэне Тэатра імя Ул. Маякоўскага (філіял на Срэценцы) адбудзецца паказ сумеснай пастаноўкі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў і Рэгіянальнага грамадскага фонду падтрымкі Міжнароднага тэатральнага фестывалю імя А.П.Чэхава.
Сучасная гісторыя беларускага драматурга Канстанціна Сцешыка – гэта меланхалічныя сцэны з жыцця чалавека, які перанёс складаную аперацыю на галаўным мозгу. “Камень дурасці” – пастаноўка маладога рэжысёра з Екацярынбурга Дзмітрыя Зіміна.

Дзмітрый Зімін: “Гэты спектакль – пра ілюзорнасць сэнсу жыцця і пра чалавечую адзіноту ўнутры гэтай ілюзіі. “Камень дурасці” – гісторыя аб тым, наколькі чалавеку патрэбен чалавек, той, з кім не страшна заставацца сабой.”

XVI Міжнародны тэатральны фестываль імя А.П. Чэхава прысвечаны памяці Валерыя Іванавіча Шадрына, стваральніка і Генеральнага дырэктара Чэхаўскага фестывалю (1992-2022).

РТБД