6 красавіка спектакль “Камень дурасці” пройдзе на фестывалі “Розаўфест” - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

6 красавіка спектакль “Камень дурасці” пройдзе на фестывалі “Розаўфест”

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прадставіць драму “Камень дурасці” сучаснага беларускага драматурга К. Сцешыка на тэатральным фестывалі “Розаўфест” (Яраслаўль, Расія).
6 красавіка спектакль “Камень дурасці” пройдзе на фестывалі “Розаўфест”

6 красавіка ў 18:00 на сцэне Канцэртна-відовішчнага цэнтра “Міленіум” адбудзецца паказ сумеснай пастаноўкі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў і Рэгіянальнага грамадскага фонду падтрымкі Міжнароднага тэатральнага фестывалю імя А.П.Чэхава.

Сучасная гісторыя беларускага драматурга Канстанціна Сцешыка – гэта меланхалічныя сцэны з жыцця чалавека, які перанёс складаную аперацыю на галаўным мозгу.

Святло і цень, чорнае і белае — такім будуецца атачэнне галоўнага героя на сцэне. Мінімалістычная, графічная кампазіцыя распадаецца на дзве рэальнасці. Адна — фізічная, тое, што можна ўбачыць вачыма. Пакой бацькі: дзве табурэткі, на адной стаіць бутэлька і чаркі. Жытло маці: адно жоўтае крэсла. А рэзкія цені складваюцца ў другую ўнутраную прастору холаду і адбіткаў асабістага болю, які кожны хавае за спробамі нешта камусьці давесці.”

Арына Пранікава, “Звязда”.

РТБД