85 гадоў таму, у 1941 годзе, у гэты дзень пачалася Вялікая Айчынная вайна – найвялікшая трагедыя і найвялікшы подзвіг беларускага народа. У гэты дзень успамінаюць тых, хто цаной свайго жыцця кожны дзень набліжалі Дзень Перамогі.
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі 22 чэрвеня пакажа спектакль “Альпійская балада” паводле аднайменнай аповесці класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава – далікатна-кранальную гісторыю кахання, захавання міласэрнасці і чалавечага гонару ў жудасных і бесчалавечных абставінах.



