У рамках творчай пляцоўкі “Гуляем у тэатр” удзельнікі змогуць пазнаёміцца з тэатральнай магіяй і раскрыць сябе з дапамогай гульні ў тэатр. Майстэрня стане для дзяцей месцам, дзе можна не проста ўбачыць цікавыя і захапляльныя гісторыі на сцэне, але і самому стаць стваральнікамі міні-спектаклей. Месцам, поўным добразычлівасці і цеплыні, месцам, дзе нараджаецца сапраўднае сяброўства і рэалізуюцца яскравыя ідэі.
Развіццё прафесійных акцёрскіх навыкаў і ўяўлення, разбор матываў паводзін персанажаў і пастаноўка спектакляў – усё гэта дапаможа ўдзельнікам падлеткавай групы не толькі раскрыць свае творчыя здольнасці, але і папрацаваць над навыкамі выступлення на публіцы і пашырыць свой кругагляд.
Выкладчыкамі майстэрні з’яўляюцца акцёры РТБД. На XXXIII тэатральны сезон набор адбываецца ў групы:
- для дзяцей ад 6 да 10 гадоў (майстар – Надзея Цвяткова)
- для падлеткаў ад 11 да 18 гадоў (майстар – Канстанцін Воранаў)
У праграме творчай майстэрні:
- Майстар-класы па акцёрскім майстэрстве;
- Заняткі па сцэнічным маўленні і пластыцы;
- Гульнявыя трэнінгі, якія развіваюць памяць, увагу, уяўленне і фантазію;
- Арт-тэрапія;
- Эстэтычнае выхаванне, чытанне літаратуры, навучанне прыгожаму і трапнаму валоданню беларускай мовай, вывучэнне гісторыі тэатра;
- Праца над эцюдамі: развіццё фантазіі і ўвагі, умення імправізаваць;
- Праца на сцэне: разбор матываў паводзін персанажаў, асваенне дэкарацый, уменне карыстацца рэквізітам;
- Пастаноўка спектакляў.
Мы дапамагаем кожнаму дзіцяці і падлетку праявіць сябе, раскрыць свой творчы патэнцыял і не баяцца выступаць на публіцы.
Умовы:
- Да ўдзелу ў майстэрні запрашаюцца дзеці і падлеткі ад 6 да 18 гадоў;
- Досвед і ўменні не маюць значэння;
- Заняткі праводзяцца ў групах 10-15 чалавек 1 раз на тыдзень:
– група 6-10 гадоў: нядзеля, 14:00-16:00;
– група 11-18 гадоў: нядзеля, 16:00-18:00. - Кошт 1 сустрэчы (2 гадзіны) – 40 р.
Набор адбываецца з 3 па 14 верасня 2024 года. Каб падаць заяўку на ўдзел у майстэрні неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму.
Далучайцеся да нашай творчай майстэрні!
Пытанні можна задаць па тэлефонах:
+375 44 534 27 22 (Надзея Цвяткова),
+375 29 698 15 96 (Канстанцін Воранаў).