Адкрыты набор у падлеткавую групу майстэрні “Гуляем у тэатр”! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Адкрыты набор у падлеткавую групу майстэрні “Гуляем у тэатр”!

З 23 студзеня па 9 лютага адкрыты новы набор у майстэрню “Гуляем у тэатр” для падлеткаў ад 10 да 16 гадоў!
Адкрыты набор у падлеткавую групу майстэрні “Гуляем у тэатр”!

“Гуляем у тэатр” – гэта творчая тэатральная пляцоўка, дзе ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца з тэатральным мастацтвам у якасці стваральнікаў спектакля. Развіццё прафесійных акцёрскіх навыкаў і ўяўлення, разбор матываў паводзін персанажаў і пастаноўка спектакляў – усё гэта дапаможа ўдзельнікам не толькі раскрыць свае творчыя здольнасці, але і папрацаваць над навыкамі выступлення на публіцы і пашырыць свой кругагляд.

У праграме творчай майстэрні:

  • Майстар-класы па акцёрскім майстэрстве;
  • Заняткі па сцэнічным маўленні і пластыцы;
  • Гульнявыя трэнінгі; 
  • Праца над эцюдамі: развіццё фантазіі і ўвагі, умення імправізаваць;
  • Праца на сцэне: разбор матываў паводзін персанажаў, асваенне дэкарацый, уменне карыстацца рэквізітам;
  • Пастаноўка спектакляў.

Умовы:

  • Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца падлеткі ад 10 да 16 гадоў;
  • Досвед і ўменні не маюць значэння;
  • Заняткі праводзяцца ў групах 10-15 чалавек 1 раз на тыдзень у нядзелю з 14.00 па 16.00 (па меры фарміравання групы і па запыту ўдзельнікаў магчыма разгледзіць іншыя варыянты часу);
  • Заняткі праводзяцца на рускай мове, праца праходзіць на аснове мастацкіх тэкстаў на беларускай і рускай мовах;
  • Кошт 1 сустрэчы (2 гадзіны) – 40 р.

Далучайцеся да нашай творчай майстэрні “Гуляем у тэатр”!

Запіс па нумары тэлефона (тэлефануйце, калі ласка, з 14.00 да 18.00):

+375296981596 (Канстанцін Воранаў)

РТБД