Адкрыты прыём п’ес на драматургічны конкурс, прысвечаны 80-годдзю Перамогі - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Адкрыты прыём п’ес на драматургічны конкурс, прысвечаны 80-годдзю Перамогі

З 15 красавіка па 1 верасня 2024 г. праходзіць рэспубліканскі конкурс п’ес для тэатраў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Адкрыты прыём п’ес на драматургічны конкурс, прысвечаны 80-годдзю Перамогі

Міністэрства культуры, грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», дзяржаўная ўстанова «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі» з 15 красавіка па 1 верасня 2024 г. праводзіць рэспубліканскі конкурс п’ес для тэатраў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Умовы:
У конкурсе могуць прымаць удзел грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія прафесійна займаюцца літаратурнай і тэатральнай творчасцю. П’есы, якія падаюцца аўтарамі (аўтарскімі калектывамі) да ўдзелу ў конкурсе, павінны быць арыгінальнымі творамі драматургіі на беларускай або рускай мовах, напісанымі не раней 2015 года, якія раней не мелі сцэнічнага ўвасаблення. П’есы павінны быць прыдатнымі для пастаноўкі ў драматычных тэатрах.

Адзін аўтар (аўтарскі калектыў) можа падаць на конкурс не больш за дзве п’есы

Для ўдзелу ў конкурсе ў перыяд з 15 красавіка па 1 верасня 2024 г. удзельнікі падаюць на электронны адрас info@rtbd.by наступныя матэрыялы:
– заяўку на ўдзел у конкурсе па форме згодна з дадаткам;
– тэкст п’есы;
– інфармацыю аб аўтарах (аўтарскіх калектывах) з указаннем біяграфічных звестак і творчых дасягненняў.

Узнагарода:
Аўтары (аўтарскія калектывы) – пераможцы конкурсу атрымліваюць грашовую прэмію ў памеры 60 базавых велічынь.
П’есы аўтараў (аўтарскіх калектываў), якія сталі пераможцамі конкурсу, перадаюцца ў тэатральна-відовішчныя ўстановы рэспубліканскага і мясцовага падпарадкавання для пастаноўкі спектакляў у 2024 – 2025 годзе.
Больш падрабязная інфармацыя пра конкурс у “Інструкуцыі”.

ІНСТРУКУЦЫЯ

ДАДАТАК

РТБД