Адкрываем дадатковы набор дзяцей у творчую майстэрню "Гуляем у тэатр"! - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Адкрываем дадатковы набор дзяцей у творчую майстэрню “Гуляем у тэатр”!

“Гуляем у тэатр” — гэта творчая тэатральная пляцоўка для дзяцей ад 6 да 10 гадоў, дзе ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца з тэатральнай магіяй і раскрыць сябе з дапамогай гульні ў тэатр. Гэта месца, поўнае добразычлівасці і цеплыні, месца, дзе нараджаецца сапраўднае сяброўства, рэалізуюцца яскравыя ідэі і ствараюцца цікавыя міні-спектаклі. Выкладчыкамі майстэрні з’яўляюцца акцёры РТБД!

Адкрываем дадатковы набор дзяцей у творчую майстэрню  "Гуляем у тэатр"!

 

У праграме творчай майстэрні:

  • Майстар-класы па акцёрскім майстэрстве;
  • Гульнявыя трэнінгі, якія развіваюць памяць, увагу, уяўленне і фантазію; 
  • Арт-тэрапія;
  • Эстэтычнае выхаванне, чытанне літаратуры, навучанне прыгожаму і трапнаму валоданню беларускай мовай, вывучэнне гісторыі тэатра.

Мы дапаможам кожнаму дзіцяці праявіць сябе, раскрыць свой творчы патэнцыял, не баяцца выступаць на публіцы.

Умовы:

  • Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца дзеці ад 6 да 10 гадоў;
  • Досвед і ўменні не маюць значэння;
  • Заняткі праводзіцца ў групах 10-15 чалавек 1 раз на тыдзень (па суботах у 14:00);
  • Кошт 1 сустрэчы (2-3 гадзіны) – 40 р.

Запіс па нумары тэлефона: +375445342722 (Надзея Цвяткова)

РТБД