“Альпійская балада” – у рамках праекта “Код памяці: ад сэрца да сэрца” - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

“Альпійская балада” – у рамках праекта “Код памяці: ад сэрца да сэрца”

8 мая ў 18:00 спектакль “Альпійская балада” пройдзе для студэнтаў і выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ў рамках праекта “Код памяці: ад сэрца да сэрца”.
“Альпійская балада” – удзельнік Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча

Спектакль “Альпійская балада” паводле аднайменнай аповесці класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава – гэта далікатна-кранальная гісторыя кахання, захавання міласэрнасці і чалавечага гонару ў жудасных і бесчалавечных абставінах. А таксама гэта разважанні аб тым, чаму людзі цкуюць, знішчаюць і гвалтуюць адзін аднаго.

“Код памяці: ад сэрца да сэрца” – праект Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі і Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, які праходзіць цягам XXXIII тэатральнага сезона і прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

РТБД