“Альпійская балада” – лаўрэат фестывалю “Тэатр Перамогі” - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

“Альпійская балада” – лаўрэат фестывалю “Тэатр Перамогі”

Спектакль “Альпійская балада” стаў лаўрэатам спецыяльнай міжнароднай намінацыі “Мы разам” на мастацка-патрыятычным фестывалі “Тэатр Перамогі”!
“Альпійская балада”  – лаўрэат фестывалю “Тэатр Перамогі”

5 мая 2025 года на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання мастацка-патрыятычнага фестывалю “Тэатр Перамогі” ў Маскве рэжысёр спектакля “Альпійская балада” і дырэктар Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Святлана Навуменка атрымала дыплом фестывалю. Спецыяльная міжнародная намінацыя “Мы разам” была ўручана за папулярызацыю гераічнага подзвігу савецкага народа праз прызму тэатральнага мастацтва.

Удзельнікамі фестывалю “Тэатр Перамогі” сталі 325 тэатральных калектываў.

РТБД