Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі пройдзе з 11 па 16 лістапада 2022 года ў Бабруйску на сцэне Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча. Удзельнікамі фестывалю з’яўляюцца спектаклі, заснаваныя на тэкстах беларускіх аўтараў.
Спектакль “Альпійская балада” (рэжысёр – Святлана Навуменка) паводле аднайменнай аповесці класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава – гэта далікатна-кранальная гісторыя кахання, захавання міласэрнасці і чалавечага гонару ў жудасных і бесчалавечных абставінах. А таксама гэта разважанні аб тым, чаму людзі цкуюць, знішчаюць і гвалтуюць адзін аднаго.