Далучайцеся да “Тэатральнага рэзанансу” - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Далучайцеся да “Тэатральнага рэзанансу”

Новы праект “Тэатральны рэзананс” – гэта серыя сустрэч-практык, прысвечаных падрыхтоўцы не да спектакля, а сябе да сустрэчы са спектаклем.
Далучайцеся да “Тэатральнага рэзанансу”

Вы калі-небудзь адчувалі, што спектакль – гэта люстэрка, у якое можна зазірнуць? Ці што гісторыя на сцэне гучыць, як рэха ўласнага жыцця?

16 снежня 2025 года і 4 студзеня 2026 года з 17:45 да 18:45 запрашаем вас на ўнікальную сустрэчу-сунастройку на спектакль “Махляры”. Гэта не лекцыя і не ўводзіны ў спектакль. Гэта – “Тэатральны рэзананс”, містычны мост паміж вамі і творам, паміж вашай рэальнасцю і рэальнасцю сцэны.

Гэта ўнікальны досвед, які ўзмоцніць асноўную падзею – наведванне спектакля. 

Што вы атрымаеце, далучыўшыся да гэтай гульні? 

  • Вы зможаце не проста паглядзець спектакль, а пражыць яго. Пранікнеце ў яго сарцавіну праз ўласныя пачуцці і адкрыцці.
  • Расшыфруеце код сваёй асабістай гульні. Зразумееце, якую ролю вы граеце ў жыцці – ашчаднага гульца, стратэга, ахвяры, шулера – і з якімі картамі ідзяце ў свой уласны спектакль.
  • Зможаце глядзець спектакль з разуменнем матываў сваёй асобы і тэатральнай душы. Кожны дыялог, кожны паварот сюжэта будзе знаходзіць свае сэнсы і свой адказ у вашай душы.
  • Атрымаеце асабістага гіда ў свет азарту, гульні і рэсурсаў, які падорыць вам новы, непаўторны тэатральны досвед.
  • Сустрэнецеся са сваім “Унутраным Гульцом” – той часткай сябе, якая прымае рызыкоўныя рашэнні, ідзе на стаўкі і ведае, што такое сапраўдны азарт.
  • Атрымаеце доступ да асабістай сілы, каб перастаць баяцца жыццёвых ставак і пачаць рабіць іх усвядомлена.

Больш гэтага: кожны ўдзельнік атрымае дадатковы падарунак – аўдыямедытацыю на даследаванне сваіх стасункаў з грашыма, каб працягнуць гэту працу ўжо пасля тэатральнага вечара.

Даты і час: 16.12.2025г., а таксама 04.01.2026г., 17:45 – 18:45 (непасрэдна да спектакля).

Кошт удзелу: 60 бел. руб. (квіток на спектакль набываецца асобна).

Колькасць месцаў абмежавана. 

Бронь месцаў: @gurina.coach (Жанна Гурына ў інстаграм), альбо +375 44 765 11 93 (у вайбер)

Не зможаце быць 16.12?

Напішыце куратарцы праекта Жанне. Яна прапануе вам асаблівы фармат удзелу з магчымасцю такой жа групавой сустрэчы ў іншы дзень і з дадатковымі бонусамі.

А таксама мы рады будзем бачыць вас на такой жа сустрэчы 04.01.2026г.

Давайце разам зробім тэатр месцам сустрэчы з сабой. Ваша месца ў гэтай гульні ўжо чакае вас! 

РТБД